Паўночны Паток

«Паўночны паток-1» (ням.

Nord + анг. Stream) — магістральны газаправод між Расеяй і Нямеччынай на дне Балтыйскага мора, запушчаны ў лістападзе 2011 году.

Трубаправод
«Паўночны паток»
рас. «Северный поток»
Паўночны Паток
Мапа газаправоду
Месцазнаходжаньне
Краіна Расея, Нямеччына
Вобласьць Ленінградзкая вобласьць, Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія
Агульны кірунак з усходу на захад
Пачатак Выбарг
Праляганьне Фінская затока, Балтыйскае мора
Канец Любмін (акруга Пярэдняя Памяранія-Грайфсвальд)
Агульныя зьвесткі
Від газаправод
Стан пашкоджаны
Уласьнік «Паўночны паток» (Швайцарыя)
Праектавальнік «Рамбол» (Данія)
Падраднік «Эўратруба» (Паўночны Райн — Вэстфалія)
Трубаўкладнік «Італьянскае сьвідраваньне і зборка» (Лямбардыя)
Пачатак пракладкі 15 студзеня 2010 (14 гадоў таму)
Кошт 14,8 млрд эўра
Дата пуску 8 лістапада 2011 (12 гадоў таму)
Дата закрыцьця 31 жніўня 2022 (1 год таму)
Тэхнічныя зьвесткі
Даўжыня 1222 км
Прапускная здольнасьць 55 млрд м³/год
Прамер трубы 122 см
Кампрэсарныя станцыі «Партовая»
Падвадны трубаправод «Гразавец — Выбарг»
Адводы «Паўночнаэўрапейскі газаправод», «Трубаправод Балтыйскага мора»

Быў самым доўгім падводным маршрутам экспарту газу ў сьвеце, яго даўжыня — 1 224 км. Уладальнік і апэратар — швайцарская кампанія Nord Stream AG. Газаправод быў марской часткай адной з галінак сыстэмы газаправодаў «Ямал — Эўропа». Акрамя «Паўночнага патоку», у галінку ўваходзяць газаправод «Гразавец — Выбарг» у Расеі і газаправоды OPAL і NEL у Нямеччыне.

У праекце бяруць удзел Расея, Нямеччына, Нідэрлянды і Францыя; супраць яго рэалізацыі выступалі краіны транзыторы расейскага газу і краіны Прыбалтыкі. Мэты праекта — павелічэньне паставак газу на эўрапейскі рынак і зьніжэньне залежнасьці ад транзытных краін.

15 студзеня 2007 году Аляксандр Лукашэнка назваў будаўніцтва газаправоду «самым дурным праектам Расеі». «Невядома, што можа адбыцца з гэтым газаправодам, які ляжыць на кучы боепрыпасаў», — заявіў Лукашэнка. Ён дадаў, што Паўночна-Эўрапейскі газаправод можа ўвайсьці ў кнігу рэкордаў Гінэса, і прапанаваў замест яго пракласьці другую нітку газаправода «Ямал—Эўропа». «Будаўніцтва „Газпрамам“ балтыйскага газаправоду — гэта што, нармальная палітыка? Што, мы можам весьці з такім кіраўніцтвам нармальныя перамовы?» — задаўся пытаньнем Лукашэнка. Камэнтуючы выступ Лукашэнкі, крыніца ў Крамлі заявіла РІА Навіны: «Гэтыя словы зьяўляюцца яшчэ адным добрым пацьверджаньнем неабходнасьці будаўніцтва такога трубаправоду».

Гісторыя

30 лістапада 2005 году «Газпрам» (Расея), «Бадэнскі аніліна-содавы завод» (зямля Райнлянд-Пфальц) і «Эон» (Эсэн) заснавалі ў Швайцарыі сумеснае прадпрыемства «Паўночна-Эўрапейскі газаправод», якое 4 лістапада 2006 году перайменавалі ў «Паўночны паток».

Пракладка трубаводу пачалася ў красавіку 2010 году. У верасьні 2011 году пачата запаўненьне тэхналягічным газам першай зь дзьвюх нітак.

8 лістапада 2011 году пачаліся пастаўкі газу па першай нітцы газаправоду.

18 красавіка 2012 году была скончана другая нітка. 8 кастрычніка 2012 году пачаліся пастаўкі газу па дзьвюх нітках газаправода ў камэрцыйным рэжыме.

У 2018—2019 пачалося будаўніцтва паралельнай галіны газаправода Паўночны паток-2, адкрыцьцё якой павінна было павялічыць транзыт да 110 млрд м³.

Праца падчас расейска-ўкраінскай вайны

31 жніўня 2022 году «Газпром» у сувязі з рамонтам адзінай турбіны, якая засталася на кампрэсарнай станцыі «Партовая» ў Ленінградзкай вобласьці спыніў пастаўкі газу па трубаправодзе «Паўночны паток». Кампанія заявіла, што прапампоўку паліва павінны аднавіць раніцай 3 верасьня ў аб’ёме 33 мільёны м3/сут, што складае 20% ад магутнасьці газаправода. У сувязі з гэтым аб’явай цэны на газ у Эўропе паднялі вышэй 3000 $/м3.

У той жа дзень, па паведамленьні Reuters, кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў, што заходнія санкцыі не дазваляюць Siemens Energy праводзіць рэгулярнае тэхнічнае абслугоўваньне абсталяваньня газаправоду «Паўночны паток-1». «Газпрам» назваў няспраўнае або затрыманая абсталяваньне асноўнай прычынай скарачэньня паставак па «Паўночным патоку». Siemens Energy, якая звычайна абслугоўвае турбіны, раней заявіла, што не ўдзельнічае ў працах па тэхнічным абслугоўваньні, якія праводзяцца «Газпрамам» на кампрэсарнай станцыі.

Падрыў

26 верасьня 2022 году зафіксавана рэзкае падзеньне ціску ў газаправодах «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2». Апэратар праекта Nord Stream AG паведаміў, што разбурэньні, якія адбыліся ў адзін дзень адначасова ў трох месцах, носяць «беспрэцэдэнтны характар». Выцек адбыўся за дзень да запуску Балтыйскага газаправоду, па якім газ з Нарвэгіі будзе паступаць у Польшчу. Кампанія адзначае, што тэрміны аднаўленьня пакуль ацаніць немагчыма. Чыноўнікі Нямеччыны, Даніі і Польшчы падазраюць, што прычынай надзвычайнага здарэньня стала дывэрсія. Службы бясьпекі Нямеччыны мяркуюць, што тры трубы газаправодаў могуць назаўжды апынуцца непрыдатнымі для выкарыстаньня.

Галоўны дыплямат ЭЗ Жузэп Барэль зазначыў, што гэта не магло быць выпадковасьцю. Барэль ад імя Эўразьвязу выказаў глыбокую занепакоенасьць з нагоды пашкоджаньняў, нанесеных абодвум «Паўночным патокам», і магчымых наступстваў для бясьпекі суднаходзтва і навакольнага асяродзьдзя. «Гэтыя інцыдэнты не выпадковае супадзеньне і ўплываюць на ўсіх нас. Уся інфармацыя, што маецца, паказвае на тое, што выцекі сталі вынікам наўмысных дзеяньняў. Мы падтрымаем любое расьсьледаваньне, накіраванае на высьвятленьне поўнай карціны таго, што і чаму адбылося, і будзем рабіць далейшыя крокі для павышэньня нашай устойлівасьці ў сфэры энэргетычнай бясьпекі. Любое наўмыснае прычыненьне шкоды эўрапейскай энэргетычнай інфраструктуры абсалютна непрымальнае і атрымае жорсткі і аб’яднаны адказ», — заявіў вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах.

18 лістапада 2022 году Служба дзяржаўнай бясьпекі Швэцыі паведаміла пра выяўленьне на месцы 4-х выбухаў у Балтыйскім моры рэштак выбуховых рэчываў і староньніх прадметаў, якія не належалі да частак 3-х падарваных нітак газаправодаў «Паўночны паток-1» і «-2». З гэтай нагоды швэдзкі пракурор Матс Юнгквіст заявіў, што выбухі на газаправодах — гэта дывэрсія. У пашкоджаных газаправодах знаходзілася каля 800 млн кубамэтраў прыроднага газу, што складала 3-месячны памер яго спажываньня ў Даніі. У выніку Праграма навакольнага асяродзьдзя ААН (Кенія) ацаніла выкіды высокаканцэнтраванага мэтану ў якасьці найбуйнейшых сярод зарэгістраваных, бо іх шлейф было відаць на спадарожнікавых здымках. Папярэдне, на пачатку лістапада, АТ «Паўночны паток» (Швайцарыя) паведаміла пра выяўленьне на пашкоджаных газаправодах 2-х выбуховых вырваў глыбінёй ад 3-х да 5 мэтраў, якія знаходзіліся за 248 мэтраў адна ад адной. Абломкі трубаў раскідала па дне ў радыюсе 250 мэтраў.

Аб’ёмы паставак

Год 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019 2020 2021
Аб’ём паставак, млрд м³ 0,66 11,5 23,8 35,5 39,1 43,8 51 58,8 58,5 59,3 59,2
Нарастаючым вынікам, на канец года, млрд м³ 205,3 264,1 322,6 381,9 441,1
Сярэднягадавая загрузка 33 % 43 % 65 % 71 % 80 % 93 % 106,9 % 106,4 % 107,8 % 107,6 %

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Паўночны Паток ГісторыяПаўночны Паток Аб’ёмы паставакПаўночны Паток КрыніцыПаўночны Паток Вонкавыя спасылкіПаўночны ПатокАнгельская моваБалтыйскае мораГазаправодНямецкая моваНямеччынаРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Грыгарыянскі каляндарХаім СуцінЦмокМарына ВасілеўскаяСаляміАўтарскае праваДэйвід Ўудард7 (лік)СыднэйТытулМікола МятліцкіПрыметнікАўдытПольская Народная РэспублікаРадаўніцаГісторыя ад заснаваньня горадуПтушкі і гнёздыМаксім ЛужанінВагінальны сэксМанівідСьвяты ЮрыДамаскЯн СтанкевічЯечняПавал КалечыцЖамойць120-я зэнітна-ракетная брыгадаМастурбацыяПарталКімантДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяСамаробная парнаграфіяНікарагуаПАР.neВікінавіныЖанчына з жанчынайМаксім ГарэцкіРужанецАнгельская моваMozilla FirefoxПхэньянВоршаПартызан Бялград (гандбольны клюб)Летувіская моваІксвідэаМенскі абраз БагародзіцыGoogleДзіснаВасіль Саковіч (літоўскі баярын)Распад СССРАпостраф11 красавікаЮрась ШамецькаАркадзь КуляшоўБАТЭ БарысаўЛявон ВольскіНямецка-савецкая вайнаПакаленьне Z1987Бел-чырвона-белы сьцягСьвіцязь (баляда)Тэўдырых IРамантызмАўганістанСанскрытHromadske.TVСавушкін прадуктІван МележСельская гаспадарка БеларусіМінэт🡆 More