Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў нарвэскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэляґ, Нур-Трондэляґ, Нурлян і швэдзкіх лэнах Далярна, Емтлянд, Вэстэрботэн.
З усіх саамскіх моваў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджаньня гэтых моваў.
Паўднёвасаамская мова | |
Åarjelsaemien gïele | |
Ужываецца ў | Нарвэгіі, Швэцыі |
---|---|
Рэгіён | Нарвэскія фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэляґ, Нур-Трондэляґ, Нурлян, швэдзкія лэны Далярна, Емтлянд, Вэстэрботэн |
Колькасьць карыстальнікаў | 500 чалавек |
Клясыфікацыя | Уральская сям’я |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | камуна Сноса (Нур-Трондэляґ) мова нацменшасьці |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 2 Правінцыйны[d] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | sma |
ISO 639-2(Т) | sma |
ISO 639-3 | sma |
SIL | smc |
З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданьне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка зьнікае.
Мова зьяўляецца адной з шасьці саамскіх моваў, якая мае афіцыйна зацьверджаную пісьмовасьць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвэскі слоўнік.
Сучасны паўднёвасаамскі альфабэт.
А а | B b | D d | E e | F f | G g | H h | I i |
Ï ï | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
R r | S s | T t | U u | V v | Y y | Æ æ/Ä ä | Ø ø/Ö ö |
Å å |
Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвэґіі, Ä ä, Ö ö — у Швэцыі, што зьвязана з калькаваньнем з тамтэйшых дзяржаўных моваў, нарвэскае й швэдзкай.
Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісаньні словаў замежнага паходжаньня.
Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію паўднёвасаамскай мовай |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Паўднёвасаамская мова, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.