Паўгрош Польскі

Польскі паўгрош (паўгрош каронны) — срэбраная манэта (15 – 16 стагодзьдзі) ці медная вартасьцю ½ грошы польскага.

Срэбраную біла Кракаўская мынца. Медную — Кракаўская і Варшаўская мынца.

Казімір VI Ягелончык (1447 – 1492) — манэты недатаваныя. Авэрс — герб Каралеўства Польскага (аднагаловы арол), кругавая надпіс на лаціне moneta · Kasimiri (манэта Казіміра). Рэвэрс — каралеўская карона, легенда — regis.polonie (Каралеўства Польшча).

На біцьці 1456 – 1468 (1,58 г) пад каронаю ініцыялы службовых асобаў меньніцы Кароны — TM і MT.

На біцьці 1468 – 1478 (1,30 г) пад каронаю MK ці KM.

На біцьці 1478 – 1492 (0,92 г) пад каронаю — пяціпялёсткавая разэтка (герб “Роза Порай” падскарбія кароннага П. Каразвенцкага)

Ян І Ольбрэхт (1492 – 1501) — манэты не датаваныя. Авэрс – Арол, надпіс: moneta · alberti (манэта Ольбрэхта). Рэвэрс — карона, надпіс: regis polonie (Каралеўства Польшча) 1492 – 1499 вага паўгроша 1,035 г пад каронаю — пяціпялёсткавая разэтка (герб “Роза Порай”) 1499 – 1501 вага 1,03 г пад каронаю здвоеныя пярсьцёнкі

Александр Ягелончык (1501 – 1506) — недатаваныя , вагаю 1,00 г. Авэрс герб каралеўства Польскага, надпіс alexander · dei · G · rex (Александр Божай міласьці кароль); рэвэрс — карона, надіс — moneta · regis · polonie (Манэта каралеўства Польшча).

Польшча нейкі час карысталася літоўскім паўгрошам, бо свайго ня біла.

Жыгімонт І Стары — манэты біліся ў 1507 – 1511 вагаю 1,03 г. Авэрс — арол, надпіс moneta · sigismundi (манэта Сігізмунда), рэвэрс — карона, надпіс: regis · polonie.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — паўгрош біўся зь медзі

Кракаўская мынца (1765 – 1768) вага 1,95 г. Авэрс — манаграма SAR наверсе якой карона (SAR – Stanislaus Augustus Rex – Станіслаў Аўгуст кароль). Рэверс — ½ grossus · reg · pol ( ½ грошы каралеўства Польшча), пад ёю ініцыялы G. (Вельмі рэдка сустракаецца недатаваны паўгрош відаць 1765 і бэз літары G).

Варшаўская мынца — біла паўгрошы ў 1775 – 1777, 1780 – 1782, 1792 гадах. Вага надпісы і выгляд такі самы як і Кракаўскай меньніцы. На рэвэрсе ініцыялы ў 1775 – 1777, 1780 – 1782 — EB, 1792 — MN.

Tags:

15 стагодзьдзе16 стагодзьдзеГрошМанэта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сэрбская моваРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Ойча нашОрдэн ПагоніАнатоль ГрачанікаўМіжнародная арганізацыя стандартызацыіІнфарматыкаЭякуляцыяСяргей Краўчанка (музыка)БэйнарАнгкор-ВатНіл ГілевічВікіГеаграфічныя каардынатыМіжнародны стандартны кніжны нумарБеларускі клясычны правапісСтатыстыкаМарат МаркаўАльшанка (прыток Нёмана)АўстраліяNokia 3110 ClassicАркадзь МарціновічЧытагонгУладзіслаў СыракомляСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФМаксім ТанкКунілінгусВольная Беларусь (газэта)МпумалангаМадзі ЎотэрзМікола ЦудатворцаЎМіхал Францішак СапегаЗаходні фронт (Першая сусьветная вайна)ГарбатаПарнаграфія ў ЧэхііГрамадзкая думкаДрама (аповесьць)ЯцьвягіАўганска-савецкая вайнаФёдар ДастаеўскіЭманюэль 4Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй АзііКойданаўКрынкаўскі раёнЛеанід СініцынПрыдатак (мовазнаўства)Блакітны колерСтараславянская моваАркадзь КуляшоўЯрданіяУсходняя ЭўропаА̨ВіківэрсытэтБеларуская школа ў Латвіі (1926)ЧыкагаВалодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)ПрадпрымальніцтваКалдуныМаксім ГарэцкіAmazon.comСамалійска-этыёпская вайнаАрыштВэб-сайт🡆 More