Падатак

Падатак — абавязковы плацёж, які дзяржава спаганяе зь фізычных і юрыдычных асобаў.

Падаткі бываюць простыя, якімі абкладаюцца прыбыткі і маёмасьць, і ўскосныя, выплата якіх ажыцьцяўляецца пакупніком тавару ці паслугі. Дзеля збору падаткаў існуе адмысловая дзяржаўная падатковая структура, у Беларусі такую функцыю выконвае міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, якое паўстала яшчэ ў 1990 годзе.

Падаткі ў бальшыні краінаў сьвету зьяўляюцца асноўнай крыніцай даходаў сучаснай дзяржавы і асноўным інструмэнтам фінансаваньня ейнай палітычнай сыстэмы і выконваньня іншых задачаў. З-за фінансавага ўзьдзеяньня на ўсіх грамадзянаў і складаных падатковых законаў падаткі й іншыя зборы зьяўляюцца паўсядзённым палітычным і сацыяльным прадметам спрэчак. Кожны падатак, як і збор, мае самастойны аб’ект падаткаабкладаньня, пры гэтым спагнаньне выплатаў па адным і тым жа аб’екце можа ажыцьцяўляцца толькі адзін раз на адпаведны падатковы пэрыяд. Пад аб’екты падаткаабкладаньня падпадаюць тавары, працы і паслугі.

У дачыненьні да бальшыні падаткаў дзеля вызначэньня суб’екту спагнаньня важным фактарам зьяўляецца рэзыдэнства грамадзяніна, якое базуецца на пэрыядзе сталага пражываньня ў краіне. Гэтак, у Беларусі грамадзянін становіцца суб’ектам спагнаньня падаткаў, калі стала пражывае на тэрыторыі краіны больш за 183 каляндарныя дні на год. Са шматлікімі краінамі маюцца пагадненьні аб выключэньні выпадкаў падвоенага падаткаабкладаньня.

Клясыфікацыя

Падаткі падзяляюцца на:

  • простыя, якімі абкладаюцца даходы і маёмасьць
  • ускосныя (напрыклад, акцыз), цяжар якіх ускладаецца на пакупніка тавару

Функцыі

  • фіскальная: падаткі — адна з асноўных крыніцаў папаўненьня дзяржаўнае казны. За іх конт фармуецца дзяржаўны бюджэт.
  • рэгулёўная: праводзячы падатковую палітыку, дзяржава ўзьдзейнічае на каньюнктуру, стымулюе або стрымлівае эканамічны рост
  • сацыяльная: выроўніваньне даходаў розных групаў насельніцтва.

Атрыбуты

Пры ўсталяваньні падатку вызначаюцца:

  • плацельшчыкі падатку
  • аб’ект падатку
  • падатковая база
  • падатковая стаўка
  • парадак і тэрміны ўплаты

Беларусь

19 сьнежня 2002 г. А.Лукашэнка падпісаў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь № 116-З, які складаўся з 89 артыкулаў. Паводле 3-га артыкула Кодэкса, падатковае заканадаўства ўлучала: законы; дэкрэты, указы і распараджэньні прэзыдэнта Беларусі; пастановы ўрада Беларусі; нарматыўныя прававыя акты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня, органаў мясцовага кіраваньня і самакіраваньня. У 10-м артыкуле Падатковага кодэкса падаткі падзяляліся на рэспубліканскія і мясцовыя. Таксама вылучаліся зборы і мыты. Паводле 10-га артыкула, «Да асобых рэжымаў падаткаабкладаньня адносяцца:

Паводле 41-га артыкула Падатковага кодэкса, падатковая база ўяўляе сабой вартасную ўласьцівасьць прадмета падаткаабкладаньня. «Падатковая стаўка ўяўляе сабой велічыню падатковых налічэньняў на адзінку вымярэньня падатковай базы». Паводле 49-га артыкула, пры пратэрмінаваньні выплаты «Выкананьне падатковага абавязку забясьпечваецца наступнымі спосабамі: 1.1. закладам маёмасьці; 1.2. паручальніцтввам; 1.3. пенямі; 1.4. прыпыненьнем апэрацыяў па рахунках у банках; 1.5. арыштам маёмасьці». Пагатоў у 52-м артыкуле за кожны дзень «Працэнтная стаўка пеняў прымаецца роўнай 1/360 стаўкі рэфінансаваньня Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае на дзень выкананьня падатковага абавязку».

За 2013 год падатковыя плацяжы фізычных асобаў Беларусі ўзрасьлі на 33,9 % у супастаўных цэнах да 3,013 трлн рублёў (335,8 млн даляраў). Як якасьці падаткаплатнікаў на ўліку Міністэрства па падатках і зборах Беларусі стаяла 3 049 387 фізычных асобаў (32 % насельніцтва Беларусі). 27 студзеня 2023 году міністар па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка паведаміў, што з даходаў кансалідаванага бюджэту Беларусі на 36,5 млрд рублёў за 2022 год падатак на дададзеную вартасьць забясьпечыў 27,4 % (звыш 10 млрд руб.) паступленьняў, падаходны падатак — 25,4 % (9,28 млрд руб.), а падатак на прыбытак — 15,1 % (5,5 млрд руб.). Лік фізычных асобаў сярод падаткаплатнікаў вырас за год на 1,5 млн чалавек (+40 %) да 5,3 млн. Сярод звыш 337 000 дзейнікаў гаспадараньня электронную выплату падаткаў ажыцьцяўлялі 84,5 %, зь іх 88,3 % юрыдычных асобаў і 82,6 % індывідуальных прадпрымальнікаў.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Падатак КлясыфікацыяПадатак ФункцыіПадатак АтрыбутыПадатак БеларусьПадатак Глядзіце таксамаПадатак КрыніцыПадатак Вонкавыя спасылкіПадатакДзяржаваМіністэрства па падатках і зборах Рэспублікі БеларусьФізычная асобаЮрыдычная асоба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПеракладчыкЛос-АнджэлесGoogle ChromeМэксыкаДамініканская Рэспубліка12 красавіка800Анка Упала1874БайкаБаранавічыСэксПарнафільмЛюбча7 (лік)1530ЗямляHromadske.TV1751Янка СіпакоўБеларуская ПалічкаВадзім Саранчукоў640Глеб ЛабадзенкаМрояЭлектронная поштаСьпіска капітулаІгар БабкоўЯн ЧыквінМаршы недармаедаўЮрась СьвіркаСяргей СівецFacebookПаўстаньне 1794 годуСацыяльная сетка24 красавіка15 красавікаЮрась ШамецькаАлесь КажадубАўстраліяЛесьбійская эротыкаПлошча Перамогі (Менск)Мужчына зьверхуЦмокЧарлз ДарвінХартумГомель701ГенрыхГедаБаркэмпТэхналёгіяФабіян АбрантовічКрасавікФрыдрых ШылерБанкаўскі рахунакПарнаграфія ў ЯпонііВасіль Пятровіч ШаранговічПарнаграфія-гонзаВікіпэдыяРусіфікацыя БеларусіВільгетMozilla FirefoxКалі-югаЛюбоўІван Чыгрынаў198914 красавікаАшмяны🡆 More