Нярынга Дангвідзе

Нярынга Дангвíдэ, або Нэры́нга Дангві́дэ (па-летувіску: Neringa Dangvydė), поўнае імя Нярынга Дангвідэ Мацаце (Neringa Dangvydė Macatė; 6 красавіка 1975, Вільня, Летувіская ССР — 21 сакавіка 2020, Вільня, Летува) — летувіская пісьменьніца, паэтка, казачніца, перакладніца, ілюстратарка кнігаў, літаратуразнаўца.

Нярынга Дангвідэ
па-летувіску: Neringa Dangvydė
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні па-летувіску: Neringa Mikalauskienė
Нарадзілася 6 красавіка 1975(1975-04-06)
Памерла 21 сакавіка 2020(2020-03-21) (44 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, паэтка, перакладніца
Дэбют 2013
Значныя творы Gintarinė širdis (2013), Vaikas su žvaigžde kaktoje (2016)

Жыцьцяпіс

Нярынга Дангвідзе (тады мела прозьвішча Мікалаўская па-летувіску: Mikalauskienė) нарадзілася 6 красавіка 1975 г. у Вільні, але дзяцінства і юнацтва правяла ў Аліце, дзе яна скончыла 9-ю сярэднюю школу і мастацкую школу. Паступіла вывучаць філязофію ў Віленскі унівэрсытэт. Аднак пасьля двух курсаў зразумела, што ейнае сапраўднае пакліканьне — літаратура, а таму перашла на літуаністыку. Была сяброўкай Летувіскага саюзу пісьменьнікаў (з 2017 г.), а таксама летувіскага адзьдзяленьня IBBY (Міжнароднай асацыяцыі дзіцячай і юнацкай літаратуры). Заўчасна памерла 21 сакавіка 2020 ад анкалягічнай хваробы.

Творчасьць

Працы падпісвала псэўданімам Neringa Dangvydė. Яна выдала дзьве кнігі для дзяцей: зборнік казак «Бурштынавае сэрца» (Gintarinė širdis, 2013) і аповесьць «Хлопчык з зоркай на лбе» (Vaikas su žvaigžde kaktoje, 2016). У 2018 годзе аўтарка кнігі атрымала прэмію Вітаўта Тамулайця «за важную дзейнасць на ніве жэмойцкае культуры, за развіццё летувіскай мовы, мастацкай літаратуры для дзяцей, арыгінальны стыль і раскрыцьцё духоўных каштоўнасьцяў». Яна праілюстравала ня толькі абедзьве свае кнігі, але і першую кнігу для дзяцей Юстынаса Жылінскаса «Gugis — girių kaukas ir žmonių draugas» (2006). Пісьменьніцкі дэбют — «Бурштынавае сэрца» (Gintarinė širdis) — пачаўся зь пярэпалаху і скандалу. Ужо перад самым выхадам у сьвет у выдавецтве Эдукалагічнага ўнівэрсытэту ў Вільні ліст з Сойму ад часткі дэпутатаў і Форуму летувіскіх бацькоў спыніў выхад кнігі, якую абвінавацілі ў «прапагандзе гомасэксуальнасьці». Кнігу прыбралі з паліцаў кнігарняў, але затое ў сеціўных кнігарнях яна, наадварот, набыла папулярнасьць і была імгненна раскупленая. У спрэчнай кнізе казак для дзяцей аўтарка прапанавала розныя дзівосныя гісторыі, героямі і гераінямі якіх станавіліся інваліды, лесьбіянкі, геі, цыганы, мігранты, мурыны. З аднаго боку, магічныя казкі былі пабудаваныя нібыта на традыцыйны лад, у якіх спазнаваўся сьлед Андэрсана і братоў Грым, але з другога боку, казачніца сумысьля ўводзіла ў гісторыі сучасныя матывы і тэмы.

Нярынга шмат пісала літаратурнай крытыкі і рэцэнзіяў у культурніцкай прэсе: Literatūra ir menas, Gimtasis žodis, Nemunas, Šiaurės Atėnai, Metai, The Vilnius review.

Пісала вершы, рыхтавала зборнік паэзіі, які пры жыцьці не зьявіўся. На беларускую мову некаторыя вершы паэткі пераклаў У. Гарбацкі.

Да ўсяго Нярынга была выдатнай перакладніцай. З францускай пераклала наступных аўтараў: Nora Roberts, «Makgregorai: Sibilė» (2015), Gaël Faye, «Maža šalis» (2017), Eric-Emmanuel Schmitt, «Ugnies naktis» (2018), Hélène Cixous, «Auksas: mano tėvo laiškai» (2018), а таксама Hélios Azoulay, Pierre-Emmanuel Dauzat, «Ir pragaras turi savo orkestrą: muzika koncentracijos stovyklose» (2016).

Творы

● Gintarinė širdis: pasakos / Neringa Dangvydė; iliustracijos Neringos Dangvydės. — Vilnius: Edukologija, 2013. — 94 p.

● Vaikas su žvaigžde kaktoje: apysaka / Neringa Dangvydė; iliustracijos autorės. — Vilnius: Labdaros ir paramos fondas «Švieskime vaikus», 2016. — 61 p. — (Vaikų bibliotekėlė).

● Kiaukuto nešėja. — Utena: Kanonada, 2021. — 62 p. (пасьмяротна).

Крыніцы


Tags:

Нярынга Дангвідзе ЖыцьцяпісНярынга Дангвідзе ТворчасьцьНярынга Дангвідзе ТворыНярынга Дангвідзе КрыніцыНярынга ДангвідзеВільняЛетуваЛетувіская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЛетувіская моваЛітаратуразнаўцаПаэткаПеракладніцаПісьменьніца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВоршаКрама (гурт)Міхал Вітушка1891ІндыяФізыкаЯн ЧыквінБаскетболЧорная дзіркаІван МележБавоўнаПорнасайтДзеяслоўПарнаграфія ў БеларусіАсанансБанкаўскі рахунак1992Дзень ЗямліБлог2006Івонка Сурвіла192329 красавікаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у Тыхах22 красавікаГомасэксуальнасьцьАмонімОксфардСамасейГорадБялуха (гара)ВікіцытатнікВілятПлястмасаРод (біялёгія)1951Вінцэнт Дунін-МарцінкевічГаўдГайла (імя)1877ПВячаслаў АдамчыкАлесь БадакВэб-сайтАпавядальны сказБудынакСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПастава на каленяхСувязь (тэхніка)Стэланціс СлаваччыныZuzana (зброя)Электронная поштаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіРэчыцаАляксандар МарозГлеб ЛабадзенкаАнатоль СербантовічАнка УпалаЛязьбійская парнаграфіяДрапежныя птушкіКанадаДжынсавая рэвалюцыяХартумРамантызмАльгімонтHTMLЗдароўеЯпоніяВільготнасьць паветраВікісховішча1530🡆 More