Натуральная Воспа

Натуральная воспа (па-лацінску: variola, variola vera) — высокакантагіёзная (заразная) вірусная інфэкцыя, ад якой пакутуюць толькі людзі.

Яе выклікаюць два віда вірусаў: Variola major (сьмяротнасьць 20—40 %, паводле некаторых дадзеных — да 90 %) і Variola minor (сьмяротнасьць 1—3 %). Людзі, якія выжываюць пасьля воспы, могуць часткова ці цалкам губляць зрок, і практычна заўжды на скуры застаюцца шматлікія рубцы ў месцах колішніх верадаў. Вірус перадаецца праз кашаль і размнажаецца на скуры і сьлізьневых абалонках.

Натуральная Воспа
Дзяўчына з Банглядэш, хворая на натуральную воспу (1973 год). Пра поўнае зьнішчэньне воспы ў Банглядэш было абвешчана ў сьнежні 1977 году, калі Сусьветная арганізацыя аховы здароўя афіцыйна пацьвердзіла гэты факт.

У 1979 годзе Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла аб ліквідацыі воспы чалавека з дапамогай вакцынацыі. Такім чынам натуральная воспа стала першай інфэкцыяй, якую ўдалося выкараніць у прыродным асяродзьдзі. У 18 стагодзьдзі, да вынаходзтва прышчэпкі ангельскім лекарам Эдуардам Джэнэрам (1749—1823) у 1796 годзе, ад хваробы штогод гінулі 5 млн чалавек. Дагэтуль існуе магчымасьць унутрылябараторнага заражэньня пры правядзеньні навуковых дасьледаваньняў з наступным распаўсюджваньнем хваробы.

Гісторыя

Эвалюцыя віруса

Пытаньне з часам зьяўленьня віруса натуральнай воспы канчаткова не ўрэгулявана. Хутчэй за ўсё, вірус воспы эвалюцыянаваў паміж 68—16 тысячаў гадоў таму. Шырокі дыяпазон датаў зьвязаны з розным адлікам, які выкарыстоўваўся для каліброўкі малекулярнага гадзіньніка. Адна клада штамаў належыць Variola major (віруса, які выклікае клінічна больш цяжкую форму захворваньня), якая перайшла на чалавека й распаўсюджвалася з Азіі, паміж V і XVI стагодзьдзямі. Другая клада ўключае дзьве разнавіднасьці Variola Alastrim minor (фэнатыпічная мяккая форма воспы), апісаная ў Амэрыцы й ізаляваная ў Заходняй Афрыцы, якая аддзялілася ад агульнага продка віруса натуральнай воспы паміж XV стагодзьдзем да н. э. і VII стагодзьдзем н. э. У далейшым гэтая клада разышлася на дзьве субклады каля XIII стагодзьдзя.

Воспа ў старажытнасьці

Натуральная Воспа 
Суправаджальныя малюнкі да тэксту з Флярэнтыйскага кодэкса (1540—1585 гады), дзе індзеец пакутуе ад воспы

Раней лічылася, што натуральная воспа вядомая чалавецтву з найстаражытных часоў. Розныя крыніцы адносілі ейнае першае зьяўленьне альбо да Афрыцы, то бок Старажытнага Эгіпту, альбо да Азіі, то бок да часоў Старажытнага Кітаю. Аднак, згодна з генэтычнымі дасьледаваньням, вірус натуральнай воспы чалавека блізкі вірусу вярблюдавай воспы, з-за чаго ў цяперашні час мяркуецца, што да чалавека ён перайшоў ад вярблюдаў у блізкаўсходнім рэгіёне ў пачатку нашай эры.

Эпідэмія чорнае воспы ўпершыню пракацілася па Кітаю ў IV стагодзьдзі, а ў сярэдзіне VI стагодзьдзя эпідэія дасягнула Карэю. У 737 годзе ад воспы памерлі больш за 30% насельніцтва Японіі, а ўзровень сьмяротнасьці ў густанаселеных раёнах даходзіў да 70%. У Індыі існавала адмысловая багіня воспы — Марыятале; ейныя выявы былі выраблены ў выглядзе маладой жанчыны ў чырвонай вопратцы, якая валодае вельмі раздражняльным характарам, то бок паводле паданьню, аднойчы яна за нешта раззлавалася на свайго бацьку й у гневе кінула яму ў твар залатыя каралі, і там, дзе пацеры закранулі скуру, зьявіліся пустулы. Памятаючы пра гэта, вернікі імкнуліся ўлагодзіць і ўмілашчыць Марыятале, прыносілі ёй ахвяры. У Карэі эпідэміі воспы тлумачылі наведваньнем духу, якога звалі «паважаны госьць воспа». Яму ставілі алтар, куды прыносілі лепшую ежу й віна.

Некаторыя дасьледчыкі лічылі, што воспа згадваецца ў Бібліі, дзе ў апісаньні дзесяці пакараньняў эгіпецкіх, сказана, што на людзях і на быдле будуць запаленьні з нарывамі, хоць пад «нарывамі» магла разумецца любая скурная хвароба. З Індыі воспа магла быць распаўсюджаная ў іншыя рэгіёны войскамі Аляксандра Македонскага. Меркавалася, што ва II стагодзьдзі гэтая хвароба пад назвай «чума Антоніюса» хапіла рымскія легіёны Марка Аўрэліюса, а ў 60 годзе да н. э. зьявілася ў Старажытным Рыме, але апісаньне «чумы Антоніюса» Галенам не адпавядае характару плыні захворваньня пры заражэньні натуральнай воспай. У арабаў, паводле сьведчаньні арабскага лекара Арона, які жыў у VII стагодзьдзі, воспа была вядомая са старажытных часоў.

Згодна з досыць пэўнымі навуковымі зьвесткамі, першым апісаньнем эпідэміі воспы ў заходняй частцы Старога Сьвету зьяўляецца кароткае згадваньне ў Каране, то бок у 569—570 гадох войска этыёпаў, якія аблажылі Мэку, было пабіта невядомай ім хваробай. У VI стагодзьдзі воспа ўжо гаспадарыла ў Бізантыі, занесенай туды з Афрыкі пры Юстыніяне I. Арабы-мусульмане, прыступіўшы да заваёвы, у VII—VIII стагодзьдзях разьнесьлі воспу ад Гішпаніі да Індыі. Гісторыя засьведчыла зьяўленьне воспы ў Сырыі, Палестыне й Пэрсіі ў VII стагодзьдзі, у Сыцыліі, Італіі, Гішпаніі й Францыі ў наступным, VIII стагодзьдзі.

Сымптаматыка

Натуральная Воспа 
Восьпеныя скарыначкі на руках у хворага

Пры тыповай плыні воспы інкубацыйны пэрыяд доўжыцца 8—12 дзён. Пачатковы пэрыяд характарызуецца дрыжыкамі, падвышэньнем тэмпэратуры цела, моцным ірваным болем у паясьніцы й канцавінах, моцнай смагай, галавакружэньнем, галаўным болем, ванітамі. Часьцяком пачатак хваробы бывае даволі мяккім.

На 2—4 дзень раза зь ліхаманкай зьяўляецца ініцыяльны высып на скуры або ў выглядзе вучасткаў гіпэрэміі, альбо гемарагічны высып па абодвум бакам грудной клеткі ў вобласьці грудных цягліцаў да падпахавых западзінаў, а таксама ніжэй пупка ў галіне пахвінных зморшчынаў і ўнутраных паверхняў сьцёгнаў, то бок «трохкутніку Сымона», кровазьліцьцё выглядае як пурпура й нават як экхімоза. Плямісты высып трымаецца некалькі гадзінаў, гемарагічны — больш працяглы час.

На 4 дзень назіраецца зьніжэньне тэмпэратуры цела, саслабляюцца клінічныя сымптомы пачатковага пэрыяду, але зьяўляюцца тыповыя восьпіны на скуры галавы, твару, тулава й канцавінаў, якія праходзяць стадыі плямы, папулы, бурбалкі, пустулы, стварэньня скарыначак, адрыньваньня апошніх і стварэньня вераду. Адначасова зьяўляюцца восьпіны на сьлізьніцы носу, гартані, трахеі, бронхах, прамой кішцы, мачавыпускальнага каналу. Яны неўзабаве ператвараюцца ў эрозіі. У жанчынаў назіраецца стварэньне восьпінаў на плоцевых органах.

На 8—9 дні хваробы ў стадыі нагнаеньня бурбалак зноўку пагаршаецца самаадчуваньне хворых, узьнікаюць прыкметы таксічнай энцэфаляпатыі (парушэньне сьвядомасьці, трызьненьне, узбуджэньне, у дзяцей — курчы). Пэрыяд подсыханьня й адпадзеньня скарынак займае каля 1—2 тыдняў. На твары й валасяной часткі галавы ўтвараюцца шматлікія верады.

Зьмена крыві характарызуецца леўкацытозам, пры цяжкіх формах маецца рэзкі зрух налева з выхадам у кроў міелацытаў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Натуральная Воспа  Натуральная воспасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Натуральная Воспа ГісторыяНатуральная Воспа СымптаматыкаНатуральная Воспа КрыніцыНатуральная Воспа Вонкавыя спасылкіНатуральная ВоспаВерадВірусЗрокКашальЛацінская моваСкураСьлізьневая абалонка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Янка СіпакоўФранцускі пацалунакАлі ХамэнэіТутэйшыя (п’еса)Не загаснуць зоркі ў небеВалянцін АкудовічБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтАдольф ГітлерЗьмітрок БядуляДзьмухавецБразылія (горад)Даўгод19 жніўняАлесь РазанаўСэнт-КатарынзМэдыяВікіГайла (імя)MelbetМікіта НайдзёнаўМіхась БашлакоўІзраільБанкаўскі рахунакПашпартЛетні часМенск (футбольны клюб)Буда (будызм)ІндыяКрыж Сьвятога БэнэдыктаРусіфікацыя БеларусіФранц КафкаШыізмМерацкая ратушаСьвятлана АлексіевічБраніслаў ТарашкевічЧэлесУладзімер ПуцінАпавядальны сказЭўропаДаўгердАнілінгусАнальны сэксАляксей ГарастПан ТадэвушСтолінНацыяналізацыяКліматБэльгіяЛетуваАляксандар ЛукашэнкаАрцём АрашонакСяброўстваБерасьцеМікола МаляўкаПГомельская ратушаФранцыяІрына Ханунік-РамбальскаяМураўёўкаДжынсавая рэвалюцыяЖорсткая парнаграфіяКрумкачФутболКрывічыСамойлавічыРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Альтэрнатыўная парнаграфіяМарыя Антуанэта🡆 More