Нарматыўны Кантроль

Нарматы́ўны кантро́ль (па-ангельску: Authority control) у бібліятэчнай справе — арганізацыя бібліятэчных каталёгаў і бібліяграфічнай інфармацыі шляхам прысваеньня кожнай тэме пэўнай назвы.

Такія ўнікальныя загалоўкі пасьлядоўна выкарыстоўваюцца ў каталёгу і працуюць разам зь іншымі арганізацыйнымі дадзенымі, напрыклад, перакрыжаванымі спасылкамі. Кожны загаловак мае кароткае апісаньне межаў дастасавальнасьці і выкарыстаньня, такая арганізацыя дапамагае пэрсаналу бібліятэк падтрымліваць каталёг у актуальным стане і спрашчае працу дасьледчыкам.

Каталагізавальнікі прысвойваюць кожнай сутнасьці (аўтар, кніга, сэрыя, выдавецтва) унікальны тэкставы ідэнтыфікатар, які пасьлядоўна выкарыстоўваецца для адназначнага апісаньня ўсіх адсылак да гэтай сутнасьці, нават калі гэта варыянт запісу, псэўданім або крыптанім. Унікальны загаловак дазваляе атрымаць усю рэлевантную інфармацыю, уключаючы зьвесткі аб зьвязаных з дадзенай сутнасьцю. Нарматыўны кантроль можа разьмяшчацца ў базе дадзеных і ўтрымліваць сувязі зь іншымі сутнасьцямі і іншымі базамі. Таму нарматыўны кантроль — разнастайнасьць бібліяграфічнага кантролю і нарматыўнага слоўніка.

Хоць тэарэтычна нарматыўнаму кантролю можа падвяргацца любая інфармацыя (умоўныя загалоўкі, асабістыя імёны, карпаратыўныя назвы), у бібліятэках каталёгі звычайна сканцэнтраваны вакол імёнаў аўтараў і назваў кніг. Клясыфікацыя Бібліятэкі Кангрэсу выконвае падобную функцыю, хоць звычайна іх разглядаюць асобна. З часам запісы нарматыўнага кантролю патрабуецца зьмяняць і абнаўляць; хоць яго мэтай не зьяўляецца стварэньне ідэальнай непарыўнай сыстэмы захоўваньня дадзеных, ён дапамагае сыстэматызаваць і шукаць інфармацыю.

Крыніцы

Tags:

Ангельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзіслаў ГалубокГерб БеларусіДзьмухавецЖыгімонт АўгустМэдыяВікіЦэглаRSSВіктар МарціновічМузыкаТхор стэпавыЯн ЧыквінЛеў ЧайлыткаЛезьбіянстваЗлучаныя Штаты АмэрыкіЛітоўская кухаркаРэжым ЛукашэнкіДзіцячая парнаграфіяКрайняя плоцьСіяньЯва (імя)Вольга ЧамаданаваГалаўны мозагЛетувізацыяАнатоль СербантовічN.R.M.ТожабеларусКанюшынаАлесь ЗайкаГінкга двухлопасьцевыАркадзь КуляшоўМараторыйПэрфэкт-10ПрыслоўеРадзімічыЗамова1989ЭнэргіяАнілінгусГомельская вобласьцьЭякуляцыяЛістападСтрачаны райКарл Фрыдрых ГаўсЖалейка (зборнік)Садаводчае таварыстваІндаэўрапейскія мовыБанкЛявон ВашкоТутэйшыя (выраз)ІнвэстыцыяПоль СэзанАнатоль СысСказВісконсінБеларускі клясычны правапісFacebookІнфармацыйныя тэхналёгііАксысТрстэнікBayraktar TB2ЛічэбнікПераклады Бібліі на беларускую мовуКрэдытІксвідэаДзед ТалашМастацкая літаратураАнтонімыКунілінгусКарта растэрміноўкі🡆 More