Міхайла Байчышын: украінскі палітык

Міха́йла Ільля́равіч Байчы́шын (1948, Чамярынцы, цяпер Львоўскі раён, Украіна — 1994, Кіеў, Украіна) — украінскі палітык.

Міхайла Байчышын
укр. Михайло Іллярович Бойчишин
Намесьнік старшыні «Народнага руху Ўкраіны»
студзень 1992 — 15 студзеня 1994
Кіраўнік Шаўчэнкаўскага раённага выканкаму Львова
1991 — 1994
Дэпутат Львоўскай абласной рады
1990 — 15 студзеня 1994
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 сьнежня 1948
Чамярынцы, Перамышлянскі раён, Львоўская вобласьць, Украінская ССР, СССР
Памёр: 15 студзеня 1994
Кіеў, Украіна
Грамадзкае аб’яднаньне: «Народны рух Украіны»
Сужэнец: жонка Любаміра Ўладзімераўна Байчышына (1952—2010)
Дзеці: дачка і сын
Бацька: Ільляр Байчышын
Адукацыя: Украінскі паліграфічны інстытут (1972, Львоў)

Дэпутат Львоўскай абласной рады (1990—1994), кіраўнік Шаўчэнкаўскага раённага выканкаму Львова (1991—1994). Намесьнік старшыні і кіраўнік Сакратарыяту «Народнага руху Ўкраіны» (1992—1994). 15 студзеня 1994 году быў выкрадзены ўзброенымі людзьмі ў масках зь сядзібы «НРУ» разам з дакумэнтамі банкіраў, якія пагадзіліся фінансаваць будаўніцтва Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару празь Беларусь. Цела забітага расейскай выведкай дагэтуль не знайшлі.

Жыцьцяпіс

У 1969—1990 гадах працаваў у Праектна-каструктарскім інстытуце канвэерабудаваньня ў Львове. У 1989 годзе прыняў удзел у стварэньні Таварыства ўкраінскай мовы і «Народнага руху Ўкраіны». У 1990 годзе абраўся ў склад Львоўскай абласной рады ад Чыгуначнага раёну Львова. У 1991 годзе ўзначаліў Шаўчэнкаўскі раённы выканкам Львова. У студзені 1992 году 3-і Зьезд НРУ абраў яго намесьнікам старшыні. Пазьней заняў пасаду кіраўніка Сакратарыяту НРУ.

У 1993 годзе пасьля сустрэчы ва Ўкраіне з прадстаўніком Беларускага народнага фронту Станіславам Гусаком падлучыў Інстытут транспарту і нафты ў Кіеве да распрацоўкі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (БЧНК). Гэтая ідэя прадугледжвала пракладку празь Беларусь нафтаправоду ад Адэсы (Украіна) да Вэнтсьпілса (Латвія). У выніку нафтаперапрацоўчыя заводы рэгіёну маглі атрымаць таньнейшую нафту з трох напрамкаў на выбар — Балтыйскага і Чорнага мора або Расеі. У ліпені 1993 году ў Менску прайшла 1-я канфэрэнцыя па БЧНК. У ёй узялі ўдзел кіраўнік нафтавага тэрміналу ў Вэнтсьпілсе, кіраўнік «Латвіянафта», прадстаўнікі Міністэрства энэргетыкі Беларусі і прадстаўнікі Расеі. Расейскі бок быў засмучаны канфэрэнцыяй праз занепакоенасьць стратай нафтавага рынку памерам каля 20 млрд даляраў ЗША. Міхайла Байчышын сабраў на канфэрэнцыі дакумэнты зацікаўленых банкіраў з адрасамі для фінансаваньня БЧНК. Рыхтаваў 2-ю канфэрэнцыю па Балта-Чарнаморскім нафтавым калектары ў 1994 годзе. 15 студзеня 1994 году а 17-й гадзіне быў выкрадзены ўзброенымі людзьмі ў масках са свайго кабінэту ў штаб-кватэры Народнага руху Ўкраіны ў Кіеве. Паводле меркаваньня Станіслава Гусака, выкраданьне дакумэнтаў пра фінансаваньне БЧНК і забойства Байчурына — «справа рук расейскай выведкі». Цела забітага дагэтуль не знайшлі. Пры гэтым выкралі дакумэнты зацікаўленых у БЧНК банкіраў. У выніку сарвалі 2-ю канфэрэнцыю па БЧНК, якую мелі правесьці ў Кіеве празь 10 дзён — 25 студзеня 1994 году. Сярод іншага, нападнікі скралі дакумэнты аб намеры прафінансаваць праектную працу, якія даслаў Міжнародны валютны фонд (ЗША).

Уплыў для Беларусі

У 1994 годзе 1-ы намесьнік старшыні Савету міністраў Беларусі Міхаіл Мясьніковіч праз «Гомельтранснафта Дружба» замовіў праект Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару ў Інстытуце транспарту і нафты ў Кіеве, які быў зроблены і пададзены ўжо прэзыдэнту Беларусі А. Лукашэнку. 29 красавіка 2020 году А. Лукашэнка падпісаў Распараджэньне аб будаўніцтве магістральнага нафтаправода «Гомель — Горкі» ў 2020—2023 гадох дзеля дывэрсыфікацыі паставак нафты ў Беларусь.

Крыніцы

Tags:

Львоўскі раёнУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

.nuЛетнія Алімпійскія гульні 2020 годуГуамБусел белыАнтон Сокал-КутылоўскіПрыназоўнікЭнэргаатамПётра КрачэўскіIP-адрасMazdaАлагАтамВіленская беларуская гімназіяДзень незалежнасьці БеларусіЭрых КохАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыМузэй прафэсійнае мастацкі мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыЕва ВежнавецГарнастайГорадХалодная вайнаПастава на каленяхУладзіслаў ПаўлюкоўскіТравеньСьпіс сысуноў БеларусіДжэніфэр ЭністанЯзэп НайдзюкЯцьвягіСьцяг АнгельшчыныСьпіс палітычных партыяў БеларусіГарацыё НэльсанФундацыя «Вікімэдыя»Міцкевіч на скале Аю-ДагАнтон ЛуцкевічНіл ГілевічGoogleЁсіф СталінЗлучаныя Штаты АмэрыкіІнтэлектуальная ўласнасьцьГомельГарадзенскі Сойм (1793)Геаграфічныя каардынатыБ̣Калдуны88 да н. э.Язэп ДраздовічСяржук Сокалаў-ВоюшАнтыхрыстСтыхійнае бедзтва5,56×45 ммКаханьне без пранікненьняШываПРужанецҐЛюдзі на балоце (раман)Трэцяя Ўстаўная граматаВэб-дызайнПрагноз надвор’яВызнаФалькіАнгельская мова916Дзень РэспублікіСССР🡆 More