Манрэаль

Манрэа́ль (па-француску: Montréal) — горад у Канадзе, найбуйнейшы горад правінцыі Квэбэк.

Знаходзіцца на высьпе Манрэаль, абкружаным ракой Сьв. Ляўрэнція і ракой Рыўер дэ Прэры. У цэнтры гораду стаіць гара Мон Руаяль (фр. Mont-Royal) на сярэдняй францускай мове гэта гучала як Монт Рэаль, адсюль назва. Насельніцтва ў межах гораду на 2006 год — 1 620 693 жыхары. Разам з прыгарадамі насельніцтва Манрэаля складае 3 814 000 чалавек. Манрэаль — культурны, турысцкі, адукацыйны, гандлёвы, фінансавы і прамысловы цэнтр. Другая, паводле велічыні, мэтраполія Канады, і другі, паводле велічыні, франкамоўны горад у сьвеце (для 59,8 % насельніцтва француская мова зьяўляецца роднай, для 19,4 % — ангельская мова). Большасьць гараджан ведаюць дзьве мовы.

Манрэаль
Montréal
Манрэаль
Герб
Манрэаль

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Канада
Правінцыя Квэбэк
Вобласьць Манрэаль
Статус горад ці мястэчка ў Квэбэку[d], мэтраполіс[d], territory outside RCM[d] і унівэрсытэцкае места[d]
Уваходзіць у Вялікі Манрэаль[d] і Манрэальская аглямэрацыя[d]
Дата ўтварэньня 16 траўня 1642
Мэр Жыральд Трамбле
Афіцыйныя мовы француская
Мовы ва ўжытку француская, ангельская
Насельніцтва (2006) 1 620 693
Шчыльнасьць 4439 чал./км²
Плошча 363,13 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 31 м
Месцазнаходжаньне Манрэаля
Манрэаль
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас -5
Тэлефонны код 514, 438 і 263
Паштовыя індэксы H
Геаграфічны код +1 514 і +1 438
https://montreal.ca/en/ Афіцыйны сайт
Манрэаль   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

Манрэаль 
Манрэаль у 1889

Будучы Манрэаль быў заснаваны французамі ў 1642 годзе ў выглядзе каталіцкай місіі пад назваю Віль Мары (фр.: Ville Marie). Віль Мары паступова ператварыўся ў важны гандлёвы цэнтр і пункт адпраўленьня французаў у глыбіню Новай Францыі. У 1760 годзе, пасьля таго, як брытанскія войскі захапілі Квэбэк, Віль Мары таксама трапіў пад брытанскую ўладу.

Віль Мары атрымаў статус гораду ў 1832 годзе пад назваю Манрэаль. З 1844 па 1849 год Манрэаль быў сталіцаю Правінцыі Канада. Да 1860 году Манрэаль стаў найбуйнейшым горадам у Брытанскай Паўночнай Амэрыцы. З усталяваньнем незалежнай Канадзкай канфэдэрацыі ў 1867 годзе, Манрэаль стаў галоўным эканамічным цэнтрам новай краіны.

Насельніцтва Манрэалю перавысіла мільён чалавек у пачатку 1950-х гг. Горад атрымаў міжнародную вядомасьць, стаўшы гаспадаром Экспо-67 і Летніх Алімпійскіх гульняў 1976. Падчас 1970-х гг., дамінуючая роля ў манрэальскім палітычным жыцьці перайшла ад англамоўнага насельніцтва гораду да франкамоўнага, якое складала большасьць жыхароў правінцыі Квэбэк. Манрэаль таксама страціў сваю вядучую эканамічную ролю ў Канадзе, якая адышла да Таронта.

З канца 1990-х гг., у горадзе назіраецца новы эканамічны росквіт.

Клімат

Клімат Манрэаля лічыцца вільготным кантынэнтальным. Зімою там у сярэднім падае 2,25 м сьнегу. У год у Манрэалі падае ў сярэднім 900 мм дажджу. Найхалоднейшы месяц у Манрэалі — студзень, з сярэдняю тэмпэратураю −10.4 °C. Найцяплейшы — ліпень, з сярэдняю тэмпэратураю 20.9 °C.

Дэмаграфія

У 2006, француская мова, была роднаю моваю 66,5% жыхароў Манрэаля разам з прыгарадамі, ангельская — 13,2% жыхароў. За імі шлі італьянская мова, з 3,5% жыхароў, арабская з 3,1%, гішпанская з 2,6%, крэол з 1,4%, кітайская з 1,2% і грэцкая з 1,2%.

Для 115 жыхароў Манрэаля і прыгарадаў роднаю зьяўляецца беларуская мова.

Паводле перапісу 2006, у Манрэалі разам з прыгарадамі жывуць 740 тыс. імігрантаў, якія складаюць 20,4% ад усяго насельніцтва. Найвялікшая суполка сярод імігрантаў — людзі, якія нарадзіліся ў Італіі, якія складаюць 1,7% ад агульнага насельніцтва Манрэаля разам з прыгарадамі і 8,5% ад усіх імігрантаў. Затым ідуць выхадцы з Гаіці (1,5% ад усіх жыхароў і 7,3% ад імігрантаў) і Францыі (1,1% ад усіх жыхароў і 5,6% ад імігрантаў).

820 жыхароў Манрэаля і прыгарадаў нарадзіліся на Беларусі (0,1% ад імігрантаў). З іх 115 чалавек прыехалі ў Канаду да 1991, 90 чал. у перыяд 1991—1995, 215 чал. у перыяд 1996—2000 і 400 чал. у перыяд 2001—2006.

Паводле перапісу 2001, 84,6% жыхароў — хрысьціяне (74,5% — католікі, 7% — пратэстанты, 3% — праваслаўныя і іншыя), 3% — мусульмане. Манрэаль таксама мае вялікую суполку габрэяў.

Адукацыя

У Манрэалі знаходзяцца 4 унівэрсытэты:

  • МакГілаўскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1821 годзе, навучаньне па-ангельску
  • Манрэальскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1878 годзе, навучаньне па-француску
  • Квэбэцкі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1968 годзе, навучаньне па-француску
  • Унівэрсытэт Канкордыя, заснаваны ў 1974 годзе, навучаньне па-ангельску

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Манрэаль  Манрэальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Манрэаль ГісторыяМанрэаль КліматМанрэаль ДэмаграфіяМанрэаль АдукацыяМанрэаль КрыніцыМанрэаль Вонкавыя спасылкіМанрэальКанадаКвэбэкРака Сьвятога ЛаўрэнціяСьпіс аглямэрацыяў КанадыФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Флумінэнсі Рыю-дэ-ЖанэйруВэб-сайтКліматАдам МіцкевічАбэрдын (футбольны клюб)Грунвальдзкая бітваСакрат ЯновічБеластоцкая вобласьцьАлесь РазанаўАндрэй Павук (актывіст)Групавы сэксПагоняГрэм ГрынСмаленскАндрэй ДзьмітрыеўДразды (гурт)ЭрмасыльлёСпакусьнікі800Банкаўскі рахунакВікіманіяIP-кодФосфарСлуцкі збройны чынАнатоль СысГодГалоўная старонкаБіскупГрамадзкі набытакЮрка ВіцьбічАзбука МорзэFTPЛезьбіянстваЗянон ПазьнякМенскі замакЦэнтральная СэрбіяЛетуваАдэскія ліманыСваяцтваМаксім ГаявыІнфармацыйныя тэхналёгііБераПаморскае ваяводзтваАльгердДавідВалянцін ЕрмаловічХрысьціна (каралева Швэцыі)Істанбул БашакшэхірДгамапада1589АвечкаЭякуляцыяБаркэмпІсус ХрыстосВадзім СаранчукоўВуліца Максіма Багдановіча (Менск)Іван Гашпаравіч7 (лік)ВухаНекамэрцыйная арганізацыяБлогРасейцыRSSРоварДвукроп’е🡆 More