Мандалорац: тэлесэрыял ЗША 2019 року

«Мандало́рац» (па-ангельску: The Mandalorian) альбо «Зорныя войны: Мандалорац» (анг.

Star Wars: The Mandalorian) — прыгодніцкі касьмічны вэб-сэрыял, створаны Джонам Фаўро і прадстаўлены на канале Disney+. Гэта першы гульнявы сэрыял у сусьвеце «Зорных войнаў». Сюжэт разгортваецца празь пяць гадоў пасьля падзеяў фільму «Вяртаньне джэдая» і за 25 гадоў да падзеяў фільму «Абуджэньне Сілы» ды апавядае пра прыгоды мандалорца-паляўнічага на галовы.

Мандалорац
The Mandalorian
Выява лягатыпу
Жанр прыгодніцкі касьмічны вэстэрн-баявік
Стваральнік Джон Фаўро[d]
Заснаваны на Зорныя войны
Сцэнарыст
  • Джон Фаўро
  • Дэйв Філоні
  • Рык Фамуіва
  • Крыстафэр Ёст
Рэжысэр
  • Дэйв Філоні
  • Рык Фамуіва
  • Дэбара Чоў
  • Брайс Далас Гоўард
  • Тайка Вайтыці
У ролях Пэдра Паскаль
Кампазытар Людвіг Ёрансан
Краіна ЗША
Колькасьць сэзонаў 2
Колькасьць сэрыяў 23 (list of The Mandalorian episodes[d])
Мова ангельская
Вытворчасьць
Прадусар
  • Джон Фаўро
  • Дэйв Філоні
  • Кэтлін Кэнэдзі
  • Колін Ўілсан
Выканаўчыя прадусары Кэтлін Кенэдзі[d]
Апэратар
  • Грэг Фрэйзэр
  • Бары Ідуан
Мантаж
  • Джэф Сэйбэнік
  • Эндру С. Эйзэн
  • Дана Э. Гляўбэрман
  • Адам Герстэль
  • Дылан Фэршайн
Вытворчасьць
  • Lucasfilm
  • Fairview Entertainment
  • Golem Creations
Даўжыня сэрыі 32—54 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал Disney+
На экранах 12 лістапада 2019
Фармат відэа 2,39:1[d]
Храналёгія
Зьвязаныя сусьвет «Зорных войнаў»[d]
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

Сюжэт

Мандалорац: Сюжэт, У ролях, Сьпіс сэрыяў  Пасьля гісторыяў пра Джанга і Боба Фэтаў у сусьвеце «Зорных войнаў» зьявіўся яшчэ адзін герой. Падзеі Мандалорца разгортваюцца паміж развалам Імпэрыі і паўстаньнем Першага ордэну. Сэрыял апавядае пра прыгоды самотнага паляўнічага на галовы ў аддаленых кутках галяктыкі па-за юрысдыкцыяй Новай рэспублікі Мандалорац: Сюжэт, У ролях, Сьпіс сэрыяў 

—Джон Фаўро,  Jon Favreau Unveils Details For His Star Wars Live-Action Streaming Series The Mandalorian (анг.) Deadline Hollywood Праверана October 3, 2018 г. Архіўная копія ад December 22, 2018 г.

У ролях

  • Пэдра Паскаль — мандалорац / Дын Джарын, самотны стралок-паляўнічы на галовы. Гэта «знайдыш», выратаваны ў дзяцінстве мандалорцамі.
  • «Маляня» — прадстаўнік таго ж віду, што й Ёда, з падобнымі ўменьнямі Сілы. Гэта дзіцё ў 50-гадовым веку. За ягонае злаўленьне абвешчаная ўзнагарода, і мандалорац намагаецца ня даць яго ў крыўду іншым паляўнічым.
  • Карл Ўэзэрс — Грыф Карга, кіраўнік гільдыі паляўнічых на галовы, які наймае мандалорца на пошук здабычы.
  • Вэрнэр Герцаг — «Кліент», які абвясьціў узнагароду за дастаўку яму каштоўнай здабычы.
  • Амід Абтагі — доктар Пэршынг, навуковец на працы ў «Кліента».
  • Нік Нолці — агучыў Кўіла, фэрмэра з расы ўгнотаў, які выкупіўся зь імпэрскага рабства.
  • Тайка Вайтыці агучыў IG-11, дроіда-паляўнічага на галовы. Пасьля спробы забойства «Дзіцёнка» і расстрэлу Джарынам Кўіл перапраграмаваў IG-11 на абарону Дзіцёнка.
  • Джына Карана — Карасынтыя «Кара» Дзюна, колішняя паўстанка і наймітка з Альдэраану, якая ў грамадзянскай вайне змагалася на баку Паўстанцкага альянсу.
  • Эмі Сэдарыс — Пэлі Мота, грызьлівая карабельная мэханік на Татуіне.
  • Джэйк Канавэйл — Тора Калікан, малады паляўнічы на галовы, які хоча далучыцца да гільдыі.
  • Мінг-На Вэнь — Фэнэк Шэнд, наёмная забойца, якая сутыкаецца з мандалорцам.
  • Марк Бун (малодшы) — Ранзар «Рэн» Малк, сталы найміт і кіраўнік банды навалачы, якая хоча вызваліць вязьня з карабля Новай рэспублікі.
  • Біл Бэр — Мэйфэльд, колішні імпэрскі стралок, ключавая фігура Малкавай банды.
  • Натальля Тэна — тві’лечка Сіань, удзельніца Малкавай банды.
  • Клэнсі Браўн — Бэрг, дэваронец, удзельнік Малкавай банды.
  • Рычард Аёўадзі — агучыў дроіда Q9-0, ці «Нуля», удзельніка Малкавай банды.
  • Ісмаэль Крус Кордава — тві’лек Кўін, брат Сіані.
  • Джанкарлё Эспасыта — Моф Гедэон, колішні афіцэр імпэрскай таемнай паліцыі, жыцьцё якога зьмянілася пасьля зьнішчэньня паўстанцамі другой Зоркі сьмерці.
  • Эмілі Сўолаў — «Збраярка», мандалорка, якая куе зброю ды рыштунак з бэскарскай сталі і сочыць за выкананьнем традыцыяў ацалелымі мандалорцамі.

Сьпіс сэрыяў

Першы сэзон

НазваРэжысэрСцэнарыстПершапачатковая дата выхаду
1 «Частка 1: Мандалорац»
«Chapter 1: The Mandalorian»
Дэйв ФілоніДжон Фаўро12 лістапада 2019
Парзь пяць гадоў пасьля развалу Галяктычнай імпэрыі мандалорскі паляўнічы на галовы аддае запрацаваную здабычу Грыфу Карзе. Пасьля ён бярэцца за прапанаваны таямнічым «кліентам» з запэўнымі імпэрскімі повязямі нелегальны заказ у аддаленай сыстэме Нэвара, дзе трэба адшукаць і захапіць неназваную пяцідзесяцігадовую асобу. Кліент хоча, каб аб’ект быў дастаўлены жывым ці мёртвым, але ягонаму калегу доктару Пэршынгу ён усё ж патрэбны жывым. Мандалорац атрымлівае задатак у выглядзе пласьціны бэскарскай сталі, сьвятой для ягонага народу. Ён адносіць сталь у логава мандалорцаў, дзе збраярка выкоўвае зь іх наплечнікі. Прыбыўшы на плянэту, дзе апошнім разам бачылі аб’екта, мандалорац атрымлівае дапамогу ад фэрмэра на ймя Кўіл. Таму абрыдлі пастаянныя клопаты ад паляўнічых на галовы, што пастаянна сюды прыбываюць, і Кўіл адводзіць мандалорца да месца, дзе знаходзіцца аб’ект. Трапіўшы ў добра ахоўваны лягер, мандалорац вымушаны ўзяць у паплечнікі дроіда-паляўнічага на галовы IG-11, разам зь якім яны зачышчаюць лягер і знаходзяць здабычу — малыша зь віду Ёды. IG-11 згодна з сваім загадам зьбіраецца забіць дзіцё, але мандалорац забівае дроіда і забірае малога сабе. 
2 «Частка 2: Дзіцё»
«Chapter 2: The Child»
Рык ФамуіваДжон Фаўро15 лістапада 2019
Па дарозе да карабля мандалорац б’ецца і забівае групу паляўнічых на галовы, якія чакалі яго ў засадзе. Дабраўшыся да карабля, ён бачыць, што той літаральна разабраны на часткі джаванцамі, і спрабуе атакаваць іх. Пры спробе ўзабрацца на пясочны танк(en) джаванцы нападаюць ды скідаюць яго з даху. Наступнага дня Кўіл дапамагае яму знайсьці джаванцаў і дамовіцца на вяртаньне запчастак наўзамен на яйка насарогападобнага Бруднарога. Мандалорац ідзе ў пячору Бруднарога, але разьюшаны зьвер ледзь яго не забівае. Калі Бруднарог кідаецца ў лабавую атаку на зьнямоглага мандалорца, Малыш скарыстоўвае Сілу для левітацыі зьвера, што дазваляе агаломшанаму мандалорцу забіць жывёлу. Ён дастаўляе яйка джаванцам, якія зьядаюць жаўток ды вяртаюць скрадзеныя запчасткі. Мандалорац з Кўілам разам аднаўляць карабель, і мандалорац з Малым адлятаюць з плянэты. 
3 «Частка 3: Грэх»
«Chapter 3: The Sin»
Дэбара ЧоўДжон Фаўро22 лістапада 2019
Мандалорац прывозіць Малога кліенту на Нэвара і забірае ўзнагароду — 20 пласьцінак бэскарскай сталі. Наперакор звычаю, мандалорац цікавіцца, што кліент плянуе рабіць зь Дзіцём, аднак атрымлівае адказ, што гэта не ягоны клопат. Вярнуўшыся ў сховішча мандалорцаў, з заробленай сталі замаўляе ў збраяркі новую кірасу і лепшую зброю, рэшту бэскару аддаючы на падтрымку знойдзеных мандалорскіх дзяцей. Пасьля мандалорац атрымлівае ў Грыфа Каргі новае заданьне і рыхтуецца да адлёту. Усё ж з пачуцьця віны ён атакуе базу кліента, забіўшы большасьць штурмавікоў, якія яе ахоўвалі. Ён выратоўвае дзіця зь лябараторыі доктара Пэршынга, які пачаў ладзіць зь ім экспэрымэнт, але не забівае доктара. Па дарозе да карабля ягоны шлях заступаюць іншыя паляўнічыя на галовы ды Грыф Карга, які патрабуе аддаць Дзіця. Пасьля адмовы пачынаецца перастрэлка, і ён выкараскваецца зь няроўнага бою толькі з дапамогай іншых мандалорцаў з сховішча, пасьля чаго адлятае на караблі. 
4 «Частка 4: Сьвятыня»
«Chapter 4: Sanctuary»
Брайс Далас ГоўардДжон Фаўро29 лістапада 2019
Мандалорац прылятае на маланаселеную плянэту Сорган, дзе сустракае былую паўстанку Паўстанцкага альянсу, а цяпер наймітку Кару Дзюну. Яна хаваецца на плянэце пасьля таго, што называе «заўчаснай дэмабілізацыяй», і просіць мандалорца адляцець, баючыся, што той прыцягне ўвагу да плянэты. Аднак перад адлётам яго знаходзяць два рыбакі, якія адчайна просяць дапамагчы ім пазбавіцца ад банды клатунскіх налётчыкаў. Ён пагаджаецца дапамагчы наўзамен на пражываньне, а за прапанавыя грошы бярэ ў дапамогу Дзюну. У вёсцы іх прытуляе Амэра, удава з дачкой. Мандалорац прызнаецца Амэры, што яго ніхто ніколі ня бачыў без шалому зь дзяцінства, калі яго падабралі як сірату. Высьветліўшы, што бандзюкі валодаюць старым імпэрскім робатам-хадуном AT-ST, мандалорац з Карай хочуць адмовіцца ад заданьня, аднак вяскоўцам няма куды ўцякаць. Тады найміты вырашаюць навучыць вяскоўцаў абараняцца саміх. Калі навучаньне скончанае, яны арганізоўваюць начную засаду, куды зацягваюць налётчыкаў. Разам яны здолелі ўзарваць AT-ST і выгнаць клатунцаў. Мандалорац вырашае пакінуць Малога ў вёсцы, дзе таму спадабалася, аднак высьвятляецца, што паляўнічыя на галовы ўжо высьветлілі ягонае месцазнаходжаньне — адну зь іх забівае Дзюна. Зразумеўшы, што гэтая плянэта ўжо ня будзе бясьпечнай для Малога, мандалорац адлятае зь яе. 
5 «Частка 5: Стралок»
«Chapter 5: The Gunslinger»
Дэйв ФілоніДэйв Філоні6 сьнежня 2019
Адолеўшы чарговага паляўнічага на галовы ў касьмічным баі, мандалорац прызямляецца ў бліжэйшым порце, каб адрамантаваць цяжка пашкоджаны карабель. Док, якім валодае мэханік Пэлі Мота, знаходзіцца ў Мосе Эйсьлі на Татуіне. Каб аплаціць рамонт, мандалорац выпраўляецца на пошукі заробку ў бар, дзе сустракае пачынаючага паляўнічага на галовы Тора Калікана. Калікану, каб быць прынятым у Гільдыю паляўнічых, неабходна спаймаць дасьведчаную найманую забойцу Фэнэк Шэнд, і ён прапануе мандалорцу далучыцца, гатовы нават аддаць яму за дапамогу ўсе заробленыя грошы. Яны злоўліваюць Шэнд у пустыні, аднак паколькі яна пры гэтым зьнішчыла адзін зь іхніх хуткацыкляў, мандалорац вымушаны выправіцца па клуначную жывёлу — сьпінароса. Калі Калікан з Шэнд застаюцца сам-насам, яна паведамляе, што мандалорац здрадзіў Гільдыі, а значыць, спаймаць яго разам зь Дзіцём будзе для Калікана шмат выгадней, чым яе. Шанд прапануе Калікану сваю дапамогу, абы ён яе вызваліў, аднак той забівае яе і накіроўваецца ў порт, дзе захоплівае Мота і Дзіця. Даведаўшыся пра гэта, мандалорац прымяняе магчымасьці сваёй зброі, каб асьляпіць, а пасьля забіць Калікана. За працу Мота ён аплачвае грашыма Калікана і пакідае Татуін. У пустыні да цела Шэнд набліжаецца таямнічая постаць. 
6 «Частка 6: Вязень»
«Chapter 6: The Prisoner»
Рык ФамуіваКрыстафэр Ёст і Рык Фамуіва13 сьнежня 2019
Мандалорац у пошуках працы зьвязваецца з колішнім партнэрам Рэнам. Рэн запрашае яго да сябе на станцыю і прапануе выкарыстаць карабель мандалорца для працы камандай зь пяці асобаў. Акрамя самаго мандалорца, кампанію складаюць колішні імпэрскі стралок Мэйфэльд, дэваронскі асілак Бэрг, пілёт-дроід Q9-0 і майстарка нажоў тві’лечка Сіань. Іхняй задачай ёсьць пранікненьне на карабель Новай рэспублікі, дзе ўвязьнены Сіанеў брат Кўін. Патрапіўшы на турэмны карабель, яны прабіваюцца з боем да пакою кіраваньня, аднак ахоўнік пасьпявае ўключыць сыгнал небясьпекі, перш чым яго забівае Сіань. Банда выратоўвае Кўіна, аднак здраджвае мандалорца. Ён выбіраецца з турмы і адзін за адным адольвае сваіх паплечнікаў, пасьля схоплівае і Кўіна. Q9-0, які заставаўся на караблі мандалорца, расшыфраваў старое паведамленьне ад Грыфа Каргі і хоча спаймаць Дзіця, аднак у апошні момант мандалорац яго зьнішчае. Мандалорац адвозіць Кўіна Рэну і забірае сваю аплату. Рэн неадкладна вырашае забіць мандалорца зьнішчальнікам, аднак разумее, што той перанакіраваў сыгнал трывогі з рэспубліканскага карабля на ягоную базу. У гэты час рэспубліканскія зьнішчальнікі акурат атакуюць Рэна. У апошняй сцэне паказана, што Мэйфэльд, Бэрг і Сіань сядзяць у камэры на рэспубліканскім турэмным зоркалёце, то бок мандалорац іх не забіў. 
7 «Частка 7: Адплата»
«Chapter 7: The Reckoning»
Дэбара ЧоўДжон Фаўро18 сьнежня 2019
Мандалорцу прыходзіць паведамленьне ад Грыфа Каргі пра тое, што ягонае места на Нэвары акупаванае былымі імпэрскімі штурмавікамі пад кіраўніцтвам Кліента. Карга просіць, каб мандалорац прыбыў на плянэту, выкарыстаў Дзіця як прыманку, забіў Кліента і вызваліў места. У адказ Карга абяцае ўлагодзіць справы з Гільдыяй, каб тая пакінула мандалорца зь Дзіцём у спакоі. Прапанова прываблівая, аднак мандалорац вырашае падстрахавацца і запрашае сабе ў дапамогу Кару Дзюну ды Кўіла; апошні бярэ з сабой адноўленага дроіда IG-11, які цяпер перапраграмаваны на апекаваньне Дзіцём. Яны сустракаюцца з Каргай ды ягонымі памагатымі, пасьля чаго іх атакуюць майнакі. Карга ў сутычцы атрымлівае раненьне, аднак Дзіця ацаляе яго з дапамогай Сілы. Тады Карга забівае сваіх памагатых і прызнаецца, што сьпярша пляняваў забіць мандалорца і аддаць Дзіця Кліенту, аднак пасьля ўчынку Малога перадумаў. Яны вырашаюць пайсьці да кліента зь нібыта палоненым Дзюнай мандалорцам, а Кўіл вяртаецца зь Дзіцём на карабель. Падчас гутаркі з кліентам зьяўляюцца штурмавікі Мофа Гедэона, які забівае Кліента і ягоных ахоўнікаў, а мандалорац, Карга і Дзюна апынаюцца ў пастцы. Гедэон патрабуе аддаць яму Дзіця. Два штурмавікі перахопліваюць размову мандалорца з Кўілам і даганяюць іх перш, чым Кўіл дабіраецца да карабля. Нападнікі забіваюць Кўіла і забіраюць Дзіця. 
8 «Частка 8: Збавеньне»
«Chapter 8: Redemption»
Тайка ВайтыціДжон Фаўро27 сьнежня 2019
IG-11 адбівае Дзіця ў штурмавікоў. Карга, Дзюна і мандалорац па-ранейшаму знаходзяцца ў аблозе, празь якую да іх прабіваецца IG-11. У сутычцы Гедэон наносіць рану мандалорцу. Дзяця з дапамогай Сілы адбівае вагнямётную атаку штурмавіка на яго самога. Мандалорац накіроўвае астатніх у каналізацыю да мандалорскага сховішча, каб выратаваць Дзіця. Калі яны з IG-11 застаюцца наверсе, дроід упершыню за сэрыял здымае мандалорцу шалом, каб увесьці таму рэгенэрацыйную вакцыну на месцы раны. Тады яны ідуць за ўсімі і высьвятляюць, што ў прытулку мандалорцаў усе загінулі ці сышлі, акрамя аднае Збраяркі. Яна дае мандалорцу заданьне аберагаць Дзіця-знайдыша як свайго ўласнага, даведацца пра ягоныя карані і вярнуць да свайго племені. Збраярка выкоўвае мандалорцу ягоную ўласную пячатку і дае рэактыўны ранец. Іхняя група сплаўляецца па падземным патоку лавы, але выхад зь пячоры заблякаваны штурмавікамі. IG-11, пралічыўшы, што ад іх няма збаўленьня, вырашае самазьнішчыцца, забіваючы і ўсіх штурмавікоў. На іх нападае Гедэон у зьнішчальніку TIE, тады мандалорац карыстаецца ранцам, каб адолець яго ў паветраным баі. Мандалорац і Дзіця сыходзяць, пакінуўшы Каргу зь Дзюнай. Пры падзеньні Моф Гедэон ня гіне, але выкараскавае з абломкаў свайго TIE з дапамогай чорнага сьветлавога мечу. 

Другі сэзон

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Lucasfilm

Tags:

Мандалорац СюжэтМандалорац У роляхМандалорац Сьпіс сэрыяўМандалорац КрыніцыМандалорац Вонкавыя спасылкіМандалорацАнгельская моваВяртаньне джэдаяЗорныя войныЗорныя войны: Абуджэньне Сілы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

853Юраўка (Менская вобласьць)1612УладаМужчына зьверхуРадаслаў Астроўскі427Вільня8 сакавікаКаліфорніяВіцебская вобласьцьСоф’я СлуцкаяХаім СуцінКібарВінцук ВячоркаАўдзееўкаГаліна СямдзянаваЖураўліны крыкСтаніслаў Булак-БалаховічЁган Вольфганг фон ГётэТадэвуш КасьцюшкаКлеапатраСтаніслаў ЯроцкіДзяніс МарціновічАлімпія СьвяневічПрыназоўнікГомельСакавікАмонімБел-чырвона-белы сьцягЭйнарСьпіс вялікіх князёў літоўскіхСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік533Уладзімер ПуцінКутнічнае выйсьцеГерконтЭтнічная тэрыторыя беларусаў702ГірстолтКамала ГарысНадвор’еОйча нашПошукавая аптымізацыяАнгельская моваЯзэп ВаронкаФранцуская моваГеаграфічныя каардынатыГердаМагістраль М10 (Беларусь)ХрысьціянстваДзесяціна (мера плошчы)ЯвілАшмяныГердзень (імя)378КіншСацыялістычная Савецкая Рэспубліка Літвы і БеларусіГербы гарадоў БеларусіЖанчына з каломШлюбГомельская вобласьцьГрунвальдзкая бітваНаркамаўкаСырХомнаЛезьбіянстваНатуральная гаспадаркаСлуцкі Траецкі манастыр🡆 More