Хвойніцкі Раён Малішаў

Ма́лішаў — былая вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці.

Цяпер у складзе места Хвойнікі.

Малішаў
трансьліт. Mališaŭ
Хвойніцкі Раён Малішаў
Дата заснаваньня: перад 1600 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Насельніцтва: 370 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247628
СААТА: 3254700021
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°53′8″ пн. ш. 30°0′33″ у. д. / 51.88556° пн. ш. 30.00917° у. д. / 51.88556; 30.00917 30°0′33″ у. д. / 51.88556° пн. ш. 30.00917° у. д. / 51.88556; 30.00917
Малішаў на мапе Беларусі ±
Малішаў
Малішаў
Малішаў
Малішаў
Малішаў
Малішаў

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага

Хвойніцкі Раён Малішаў 
Герб Боньча роду Харлінскіх

Паводле пісьмовых крыніцаў, Малішаў вядомы ад 1600 году як сяло ў Астраглядаўскім маёнтку паноў Харлінскіх, месьціўся ў Кіеўскім ваяводзтве Каралеўства Польскага. 26 чэрвеня т. г. sioło Maleszow адпісанае Шчасным Харлінскім сыну Мікалаю. 12 чэрвеня 1618 году пан Мікалай Харлінскі паклікаў у суд панства Гальшку з Гулевічаў і Міхала Лозкаў за тое, што іх падданыя з маёнтку Загальле адабралі валоў у яго падданых з Паселічаў, Карчовага, Малішава, Хвойнікаў і інш., ды ўвялі іх да добраў Рожава. 7 чэрвеня 1623 года ўдава Гальшка Харлінская судзілася з панамі Станіславам, Юрыем і іншымі Харлінскімі, родзічамі мужа Мікалая, за гвалтоўны наезд на замак і вёску Астраглядавічы, мястэчка Новы Харленж (Хвойнікі), вёскі Хвойнікі, Стралічаў, Паселічы, Малішаў (яшчэ названыя 18 паселішчаў, акрамя "іnszych wsiów i przysiołków").

Хвойніцкі Раён Малішаў 
Герб Ястрабец зьменены паноў Абрамовічаў.

У 1627 г. пані Гальшка (Гэлена) Харлінская склала тэстамэнт, паводле якога добра Астраглядавічы пераходзілі да ваяводзіча смаленскага Мікалая Абрагамовіча (Абрамовіча), жанатага зь яе дачкой Евай. У 1628 годзе з двух дымоў вёскі Малешаў пана М. Абрагамовіча выплачвалася па тры злотых. У дакумэнтах 1631 г. Малішаў згаданы ў пераліку паселішчаў Астраглядаўскага маёнтку, часткі якога Шчасны (малодшы) і Самуэль Харлінскія ўрэшце згадзіліся саступіць за плату пану М. Абрамовічу і пану Лукашу Мадлішэўскаму, мужу ўдавы пані Гальшкі Харлінскай.

Хвойніцкі Раён Малішаў 
Герб Сьвяты Юры (Георгі Пераможац) князёў Шуйскіх. Фота Анатоля Бензярука.

Магчыма, жыхары вёскі былі ў ліку тых 77 дымоў (×6 — каля 462 чалавек) Хвойніцкага (раней Астраглядаўскага) маёнтку князя Канстанціна Яна Шуйскага, якія паводле зьвестак на восень 1686 году з-за гвалту як ад казакоў, так і ад жаўнераў урадавых войскаў, адыйшлі ў больш спакойныя мясьціны. У інвэнтары 1698 г. маёнтку князя Дамініка Шуйскага, харунжага берасьцейскага, Малішаў, а таксама Гарошкаў, Карчовае ды неіснуючыя сёньня Мікалаеўка і Клешчаўка пазначаныя як запусьцелыя (wsi puste). Няма ніякіх зьвестак пра вёску ў рэвізіі 1716 г. і ў інвэнтары 1721 г., калі ад пасэсара ксяндза-біскупа Юзафата Парышэвіча, пробашча астраглядаўскага, абцяжараныя даўгамі добры Хвойнікі перайшлі да князя Мікалая Шуйскага, старэйшага сына папярэдняга дзедзіча.

Адсутнічае інфармацыя ў тарыфах падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1734 і 1754 гадоў. Тады Хвойнікамі валодалі малодшы сын князь Ігнацы Шуйскі, потым яго ўдава княгіня Людвіка (з роду Збароўскіх) з новым мужам панам Юзафам Быстрым, старостам ліноўскім.

У габрэйскім перапісе 1784 г. нарэшце засьведчана пражываньне ў Малішаве пяці głow żydowskich, што належалі да Хвойніцкага кагалу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Хвойніцкі Раён Малішаў 
Герб уласны роду Прозараў

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) вёска Малішаў апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізіі 1795 году тут было 15 двароў, у якіх жылі людзі прыгоннага стану, 44 мужчыны і 50 жанчын. Прозьвішчы – Дрозд, Каток, Бандарэнка, Шматко, Турчын, Канопчанка, Баран, Ліцьвінка. Побач, акрамя таго, у 10 дварах пражывалі 41 мужчына і 42 жанчыны зь ліку людзей, пакуль што (за выключэньнем безьзямельнай шляхты Цішкевічаў), асабіста вольных. Прозьвішчы – Зубко (Зубок), Тышкоўскі (Цішкоўскі), ізноў жа Турчын, Тышкевіч (Цішкевіч), Сітнік. У наступным 1796 годзе Малішаў згаданы сярод уладаньняў пана Людвіка Прозара, якія былі перайшлі «в казну», але потым «по высочайшему повелению» вернутыя Луізе Прозаравай, спадчыннай іх уладальніцы.

Хвойніцкі Раён Малішаў 
Малішаў на мапе Ф. Ф. Шубэрта сярэдзіны XIX ст.

2 лютага 1807 году фальварак Паселічы зь вёскамі Паселічы і Малішаў аддадзены ў пажыцьцёвую арэнду пані Караліне Крушэўскай за штогадовую выплату 9 800 польскіх злотых пры ўмове, што ў выпадку сьмерці пані Людвікі Прозар тая арэнда будзе спынена. Паводле інвэнтару 1844 г., Малішаў – у складзе маёнтку Хвойнікі пана Ўладыслава Прозара. У сьпісе незацьверджанай у правох расейскага дваранства шляхты названыя сямействы Мікалая, сына Сымона, Базыля, сына Рыгора, Яна, сына Уладыслава, Яна, сына Казімера, Цішкевічаў (агулам 38 чалавек), жыхароў Малішава. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 51 жыхар абодвух полаў зь вёскі Малішаў быў прыхаджанінам Хвойніцкай Сьвята-Пакроўскай царквы, 57 малішаўскіх мужчын і 58 жанчын зьўляліся парафіянамі Астраглядаўскага касьцёлу Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

У парэформавы пэрыяд вёска належала да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 года тут налічвалася 102 мужчынскія душы сялян-уласьнікаў, прыпісаных да Малішаўскага сельскага таварыства, трое аднадворцаў (Цішкевічы), прыпісаных да воласьці. Згодна зь ведамасьцю Пакроўскай царквы на 1875 год, яе прыхаджанамі былі 77 асобаў мужчынскага і 82 асобы жаночага полу з 20 двароў вёскі Малішаў.

Згодна зь перапісам 1897 года, тут было 69 двароў і 454 жыхары. На 1909 год у Малішаве — 88 двароў з 610 жыхарамі.

Найноўшы час

9 лютага 1918 г., яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Малішаў у складзе Хвойніцкай воласьці, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала "варта Украінскай Дзяржавы" гэтмана Паўла Скарападзкага.

1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Хвойніцкая воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі была далучаная да РСФСР. Згодна з дакумэнтам «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда», на 15 красавіка 1921 г. у Малішаве працавалі дзьве школы першай ступені (г. зн. пачатковыя): у адной, агульнай, – 109 вучняў, у другой, польскай, – 25 вучняў.

Хвойніцкі Раён Малішаў 
Малішаў, Хвойнікі, Валокі, Забалацьце на мапе 1924-26 гг.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, ад 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 году вёска – цэнтр Малішаўскага сельсавету Хойніцкага раёну Рэчыцкай, ад 9 чэрвеня 1927 году Гомельскай акругі БССР. 30 сьнежня 1927 году сельсавет скасаваны, а тэрыторыя далучана да Валоцкага сельсавету. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Красный Рассветовец», працавалі вятрак і кузьня. З 20 лютага 1938 году Малішаў — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры. У 1939 годзе ў вёску пераселеныя жыхары пасёлку "Новый Путь". 71 жыхар Малішава загінуў на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

З 8 студзеня 1954 года Малішаў — у складзе Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы было 936 жыхароў. Малішаў — у складзе Хвойніцкага пассавету і калгасу імя М. І. Калініна з цэнтрам у вёсцы Валокі), працавалі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, адзьдзяленьне сувязі.

1 сьнежня 2009 года вёска далучаная да места Хвойнікі.

Насельніцтва

  • 1999 год — 475 чалавек
  • 2009 год — 370 чалавек

Вуліцы і завулкі

  • Малішаўская вуліца з аднайменным завулкам
  • Прыазёрная вуліца
  • Сасновая вуліца з завулкам
  • Шасэйная вуліца з завулкам
  • Зялёны завулак

Асобы

  • Аляксандар Зелянкоўскі (1921 — 1997) — заснавальнік і першы дырэктар Хвойніцкага раённага краязнаўчага музэя.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Хвойніцкі Раён Малішаў ГісторыяХвойніцкі Раён Малішаў НасельніцтваХвойніцкі Раён Малішаў Вуліцы і завулкіХвойніцкі Раён Малішаў АсобыХвойніцкі Раён Малішаў ЗаўвагіХвойніцкі Раён Малішаў КрыніцыХвойніцкі Раён Малішаў ЛітаратураХвойніцкі Раён МалішаўВёскаГомельская вобласьцьХвойнікіХвойніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПарнаграфіяТаджыцкая мова1589Партыя аматараў піваСпакусьнікіКасмадром імя Сатыша ДгаванаТэхналёгіяРаіса БаравіковаВейшнорыяМашэкаПорнафільмы міжрасавыяДражна (Менская вобласьць)Беларускі нацыяналізмУладзімер КараткевічВасіль ІгнаценкаДрама (аповесьць)Рэформа беларускага правапісу 1933 годуМутЛёвэнІгнат Прановіч16 красавіка2008Вольныя матэрыялыВількамірскі паветTor BandАрцём АрашонакАмонімКоўнаMonodontidaeТацяна СапачВербавічыHTMLСтаралітваПавал КалечыцЗямля пад белымі крыламіКітаEBayКрэдытМужчына зьверхуГрэцкая моваСяржук Сокалаў-ВоюшПошукавая аптымізацыяСадаводчае таварыстваКунілінгусМы выйдзем шчыльнымі радаміМінэтДаўга15 красавікаСказВушніцаЮрась БарысевічІльля ХрэнаўУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціРэшаўІмя па бацькуПолацкае ваяводзтваЭнэргіяКадзіла сармацкаеДзьмухавецПоль Сэзан1989Данута БічэльАлесь Разанаў1874Чарнобыльская АЭСЗакон (права)ЛіндаЛацінка🡆 More