Мальтыйская Мова: сэміцкая мова

Мальты́йская мо́ва (саманазва: malti) — мова мальтыйцаў, нацыянальная мова Мальты ды афіцыйная мова краіны нароўні з ангельскай, адна з афіцыйных моваў Эўрапейскага зьвязу.

Паходзіць ад сыцылійскага дыялекту арабскае мовы, які ўзьнікнуў на Сыцыліі ў выніку арабскіх заваёваў поўдня Італіі. Носьбіты дыялекту зь цягам часу былі выгнаныя па вяртаньні Сыцыліі, але засталіся на Мальце, дзе гэты дыялект паступова эвалюцыянаваў у сучасную мальтыйскую мову. Вялікая частка лексыкі мальтыйскае мовы мае неспрадвечнае, не-сэміцкае паходжаньне: так, каля паловы лексыкі складаюць запазычаньні індаэўрапейскага паходжаньня (прыблізна палова лексыкі мовы запазычаная з італьянскай і сыцылійскай моваў, ад 6 да 20% — з ангельскай). Тым ня менш, карэнная лексыка засталася сэміцкага паходжаньня.

Мальтыйская мова
Malti
Файл:Idioma maltés.PNG, Arabic Varieties Map.svg
Ужываецца ў Мальце
Рэгіён Міжземнамор’е
Колькасьць карыстальнікаў
  • 482 880 чал. (2012)
  • 403 000 чал. (2012)
Клясыфікацыя Афразійская макрасям'я
  • Сэміцкая сям'я
    • Цэнтральная галіна
      • Арабійская група
        • Магрыбскія дыялекты
          • Сыцылійскі дыялект
            • Мальтыйская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Мальце,
Эўрапейскім Зьвязе
Рэгулюецца Нацыянальнай Радай па мальтыйскай мове
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 mt
ISO 639-2(Б) mlt
ISO 639-2(Т) mlt
ISO 639-3 mlt

Адна з чатырох не-індаэўрапейскіх моваў, якія маюць афіцыйны статус у ЭЗ (іншыя — фінская, вугорская, эстонская), і адзіная мова сэміцкае сям’і, якая мае афіцыйны статус у ЭЗ і пісьмовасьць на лацінскай аснове.

Колькасьць носьбітаў — каля 429 тыс чал.

Гісторыя

Паходжаньне мальтыйскае мовы адлічваецца з прыбыцьця з Сыцыліі на астравы краіны носьбітаў сыцылійскага дыялекту. Сыцылійскі дыялект паўстаў у ІХ ст. у выніку заваёвы Сыцыліі арабамі Фатымідаў, ягоныя носьбіты перасяліліся на Мальту ў ХІ ст. Гэта, у сваю чаргу, пацьвярджаецца генэтычнымі дасьледаваньнямі, згодна зь якімі мальтыйцы маюць агульнае паходжаньне з жыхарамі Сыцыліі й Калябрыі, маючы толькі невялікую дзелю генэтычнага набору Паўночнай Арфыкі й Леванту. Пазьнейшая нарманская заваёва ды ізаляцыя ад арабскай культуры стварыла ўмовы для эвалюцыянаваньня дыялектаў Мальты ў асобную мову. У адрозьненьне ад Сыцыліі, дзе мясцовы арабскі дыялект зьнікнуў у выніку выгнаньня арабаў з Італіі, арабы Мальты засталіся на востраве і захоўвалі сваю мову поруч з італьянскай ажно да 1934 году, калі італьянская мова страціла афіцыйны статус на Мальце.

Першыя згадкі пра мальтыйскую мову прыпадаюць на 1436 год, калі мова была ўзгаданая як lingua maltensi. Найстарэйшыя пісьмовыя помнікі на мове датуюцца XV ст. Найранейшым слоўнікам мальтыйскай мовы стаў мальтыйска-італьянскі слоўнік, складзены ў XVI ст. Пералікі мальтыйскіх словаў сустракаліся ў такіх дакумэнтах XVI ст. як Thesaurus Polyglottus і Propugnaculum Europae, у 1677 годзе Дамэніка Магры склаў этымалёгіі некаторых мальтыйскіх словаў.

Упершыню сыстэматычнае апісаньне лексыкі й граматыкі, а таксама артаграфію склаў Жан П’ер Францыск Агіюс дэ Салданіс. Знаходзіліся й іншыя слоўнікі ды апісаньні граматыкі, якія прыпісваюцца францускаму рыцару Тэзану.

У 1934 годзе мальтыйская мова набыла афіцыйны статус на Мальце поруч з ангельскай мовай замест італьянскай мовы.

Клясыфікацыя

Адносіцца да сэміцкай сям’і. Мова блізкая да арабскай, асабліва да яе магрыбскага дыялекту, аднак у цяперашні час лічыцца асобнай мовай са сваімі сынтаксічнымі, фанэтычнымі і лексычнымі асаблівасьцямі. Паходзіць ад сыцылійскага дыялекту арабскае мовы. Гістарычна знаходзілася пад уплывам сыцылійскай ды італьянскай моваў, у меншай ступені — францускай, у новай і найноўшай гісторыі — ангельскай. Карэнная лексыка застаецца сэміцкай, але маецца вялікая дзеля запазычанае лексыкі. Праз сыцылійскі ўплыў мальтыйская мова мае шмат кантактных рысаў і апісваецца як мова зь вялікай дзеляй запазычваньняў.

Існавалі гіпотэзы, паводле якіх у аснову мальтыйскай мовы легла пунічная мова (мова Картагену). Іншыя дасьледчыкі лічылі асновай мальтыйскай мовы бэрбэрскія мовы. У часы фашысцкай Італіі мальтыйская мова лічылася дыялектам італьянскай мовы.

Дыялекты

Дыялекты мальтыйскае мовы ў цэлым падзяляюцца на дыялекты мескай і сельскай мясцовасьцяў. Мескія дыялекты бліжэй да літаратурнае мовы, але сельскія дыялекты характарызуюцца большай блізкасьцю да першапачатковага сыцылійскага арабскага дыялекту. Напрыклад, у сельскіх дыялектах назіраецца архаічная рэалізацыя гукаў, што пазначаюцца спалучэньнямі kh, gh, а таксама пераход ā у ē — гэтыя фанэтычныя рысы лічацца больш архаічнымі з прычыны фіксацыі падобных транскрыпцыяў у пісьмовых дакумэнтах XV ст. Апрача таго, існуе тэндэнцыя да дыфтангізацыі некаторых галосных (напрыклад, ū > eo або eu). У марфалёгіі большая архаічнасьць сельскіх дыялектаў выражаецца ў выкарыстаньні сэміцкай мадэлі будовы кораню і множнага ліку ў адрозьненьне ад літаратурнае мовы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мальтыйская Мова ГісторыяМальтыйская Мова КлясыфікацыяМальтыйская Мова ДыялектыМальтыйская Мова КрыніцыМальтыйская Мова Вонкавыя спасылкіМальтыйская МоваІндаэўрапейскія мовыІтальянская моваІталіяАнгельская моваАрабская моваЛексыкаМальтаНацыянальная моваСыцыліяЭЗ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

14 красавікаЮдаізмМагілёўРоварЛязьбійская парнаграфіяВіківэрсытэтТравеньКастусь КаліноўскіВусякіГісторыяПростыя сказыСярэднебеларускія гаворкіПорнасайтАлесь ЯкімовічГенадзь ПашкоўЯзафат КунцэвічМікола ЕрмаловічГудыНу, пачакай!ІўрытГалоўная старонкаАрхангельскХалодная вайнаОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаПаронімыГрэнобльСудаБеларускія немцы640Грыбы7 (лік)ТонгаПагоняАлесь РазанаўГомельская ратушаŠАнальны сэксЮнцьТарутАляксандар МарозДзеяслоўІван АрашкевічДзеньВалянцін ЗубДрапежныя птушкіДубайРэстаранГаіціКліматПарнаграфія ў ЧэхііНямеччынаGoogleБаскетболБазыляныМарына Васілеўская31 траўняСтараўкраінская моваМаршы недармаедаўАпэрацыйная сыстэма1530ДзікJavaScriptРэчыца1629Янка МаўрІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуАдзёрІракC++ПалітыкаЯнка Сіпакоў🡆 More