Мцм

Пісталет Марголіна (МЦ 1; мадэрнізаваныя варыянты: МЦМ, МЦУ) — паўаўтаматычны мелкалібэрны пісталет для спартовай стральбы на дыстанцыі 25 мэтраў у практыкаваньнях МП-1 — МП-5 па Адзінай усесаюзнай спартовай клясыфікацыі.

Пісталет адрозьніваюць добрыя стралковыя якасьці, нізкі кошт, прастата і даўгавечнасьць канструкцыі.

МЦМ
Мцм
МЦМ
Тып паўаўтаматычны пісталет
Краіна паходжаньня СССР
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар М. У. Марголін
Дата стварэньня 1948 год
Вытворца ІжМаш
Характарыстыкі
Вага 0,91 кг
Даўжыня 245 мм
Даўжыня ствала 152 мм

Патрон .22 Long Rifle
Калібр 5.6 мм
Прынцып дзеяньня вольны затвор
Пачатковая
хуткасьць кулі:
305—510 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
25 м
Найбольшая
далёкасьць
1500 м (палёт патрона)
Від боясілкаваньня набойнік на 5, 6 ці 10 патронаў
Прыцэл адкрыты, рэгулюймы

Распрацаваны Міхасём Уладзімеравічам Марголіным. Абрэвіятура МЦ азначае «Мадэль ЦКІБ», паколькі чарцяжы і дакументацыя былі падрыхтаваныя ў ЦКІБ СОО. Выпускаўся на Іжэўскам машынабудаўнічым заводзе з 1948 па 1979 год.

Ужываўся (з мадыфікацыямі) на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню з 1954 па 1974 год. Для навучаньня стральбе выкарыстоўваецца да сёньняшняга дня.

Канструкцыя

Аўтаматыка пісталета пабудаваная на прынцыпе аддачы вольнага затвора. Ударна-спускавы мэханізм курковаго тыпу, з адчыненым разьмяшчэньнем курка. Спускавы мэханізм дазваляе рэгуляваць халасты ход спускавога гапліка. Зваротная спружына са штокам разьмешчаная пад ствалом. Аднарадны набойнік на 5, 6 або 10 (МЦ 1) патронаў калібра .22 Long Rifle разьмешчаны ў дзяржальні. Мікрамэтрычны прыцэл пісталета рэгулюецца перасоўваньнем цаліка па гарызанталі і мушкі па вертыкалі, забясьпечвае дакладную і стабільную прыстрэлку.

Некаторыя мадэфікацыі камплектуюцца дульным кампэнсатарам, дадатковымі грузікамі для змены балансавання і артапедычнай прыладай да дзяржальні.

Варыянты

На аснове канструкцыі МЦМ у 1990-я гады былі створаныя пісталеты МЦМ-К «Марго» (кампактная вэрсія пад патрон .22 Long Rifle), «Дрэль» (мадыфікацыя пад патрон 5,45х18 мм) і MP-449 (экспартны варыянт пад патрон .25 ACP).

‎Вонкавыя спасылкі

Мцм  МЦМсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Пісталет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ФальваракЭрых Кох26 сакавікаПарнаграфія для жанчынКалдуныСлуцакХірасімаА̨Інстытут лесуТбілісіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Салідарнасьць (прафсаюз)СусьветСамасейЧарнігаўВіківэрсытэтВэб-дызайнМіжнародная касьмічная станцыяЯзэп НайдзюкВусякіВікінавіныЯн Павал IIISSNЧыкагаБіскупВосень народаўГражына (паэма)Міцкевіч на скале Аю-ДагВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуЗьміцер Герасімовіч1980ҐЮльян ДрэйзінБэрлінскі мурСмаленская рэспублікаМарцін Пачобут-АдляніцкіШтучны інтэлектГарадзенскі Сойм (1793)Групавы сэксКойданаўКастусь КаліноўскіГаштольд (імя)Імёны ліцьвінаўБагародзіцаРасеяЖыве Беларусь!Часьціца16 сакавікаСтыў ДжобсІван ЛуцкевічМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахКіеўская, галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (уніяцкая)Эвангельле паводле МацьвеяБерасьцейская вобласьцьБлакітны колерПакаленьне ZДуданШто й па моруАдвакатСельская гаспадаркаВэб-сэрвэр🡆 More