Лізавета Ii: каралева брытанская

Лізавета II (Лізавета Аляксандра Марыя Віндзор, па-ангельску: Elizabeth II, Elizabeth Alexandra Mary Windsor; 21 красавіка 1926 году, Лёндан — 8 верасьня 2022 году) — каралева Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, галава 15 дзяржаваў Садружнасьці Нацый (Аўстралія, Антыгуа і Барбуда, Багамы, Барбадас, Бэліз, Грэнада, Канада, Новая Зэляндыя, Папуа-Новая Гвінэя, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія, Саламонавы астравы, Тувалу, Ямайка), глава Англіканскай царквы, галоўнакамандуючая ўзброенымі сіламі і Лорд Вострава Мэн.

Прыналежала да дынастыі Віндзораў. Узышла на пасад 6 лютага 1952 году, каранаваная 2 чэрвеня 1953 году.

Лізавета ІІ
Лізавета Ii: каралева брытанская
Каралева Вялікабрытаніі
6 лютага 1952 — 8 верасьня 2022
Прэм’ер-міністар: Гордан Браўн
Папярэднік: Георг VI
Наступнік: Чарльз, прынц Уэльзкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 21 красавіка 1926(1926-04-21)[…]
Памерла: 8 верасьня 2022(2022-09-08) (96 гадоў)
Сужэнец: Філіп Маўнтбатэн
Дзеці: Чарльз, прынц Уэльзкі
Ганна, прынцэса Вялікабрытаніі
Эндру, герцаг Ёрцкі
Эдуард, граф Уэсэкскі
Бацька: Георг VI
Маці: Елізавета Боўз-Лаян[d]
Узнагароды:

Біяграфія

Старэйшая дачка герцага Ёрцкага Георга, будучага караля Вялікабрытаніі Георга VI (1895—1952) і лэдзі Лізаветы Боўз-Лаён (1900—2002). Ейныя дзядулі і бабулі: Георг V (18651936), кароль Вялікабрытаніі і каралева Марыя (1867—1953), прынцэса Тэцкая, — па бацьку, Клод Джордж Боўз-Лаён (18551944), граф Стратмар і Сэсілія Ніна Боўз-Лаён (1883—1961), — па маці.

Пасьля адрачэньня дзядзькі Эдўарда VIII і ўступа бацькі на пасад у сьнежні 1936 году 10-гадовая Лізавета стала спадкаемцай і пераехала з бацькамі з Кэнсынгтана ў Бэкінггэмскі палац.

Будучая каралева расла ў атмасфэры каханьня і дбаньня. Яна атрымала добрую хатнюю адукацыю, у асноўным гуманітарнай скіраванасьці. У дзяцінстве была вельмі дапытлівая, асаблівую цікавасьць у яе выклікалі коні. Гэтаму захапленьню яна была адданая шматлікія дзесяцігодзьдзі. Падчас Другой Сусьветнай вайны прынцэса Лізавета працавала шафёрам вайсковага таксі, бо каралеўская сям’я была абавязаная працаваць на абарону краіны.

У 13 гадоў Лізавета пазнаёмілася з прынцам Філіпам, кадэтам Дортмуцкай вайскова-марской вучэльні, сынам прынца Андрэя Грэцкага, прапрапраўнукам каралевы Вікторыі. У 1947 годзе, стаўшы ейным мужам, Філіп атрымаў тытул герцага Эдынбурскага. 6 лютага 1952 году па сьмерці бацькі Лізавета, якая знаходзілася ў той час з мужам на адпачынку ў Кеніі, была абвешчаная каралевай. У наступным, 1953, годзе адбылося ейнае каранаваньне, упершыню трансьляванае па тэлебачаньні.

Лізавета выконвала толькі прадстаўніцкія функцыі, практычна не аказваючы ніякага ўплыву на палітыку краіны. У першыя гады ейнага валадараньня яна яшчэ гуляла нейкую ролю ў прызначэньні прэм’ер-міністра, калі ў кіравальнай партыі не было відавочнага лідэра. Каралева падтрымлівала карэктныя зносіны са ўсімі прэм’ерамі, у тым ліку з прадстаўнікамі лэйбарысцкай партыі — Гаральдам Ўілсанам, Тоні Блэрам. Некаторыя ўтоеныя ад вачэй грамадзкасьці трэньня паміж прэм’ерам і каралевай паўсталі ў пэрыяд прэм’ерства Маргарэт Тэтчэр. Лізавету некалькі бянтэжыў «каралеўскі стыль» кіраваньня новага прэм’ера. У прыватнасьці, паміж імі былі рознагалосьсі ў сувязі з падтрымкай брытанскім урадам рэжыму апартэіда ў ПАР, што, па меркаваньню каралевы, магло нэгатыўна адбіцца на ўплыве Вялікабрытаніі ў афрыканскіх краінах — чальцах Садружнасьці. Пры гэтым яна заўсёды заставалася верная традыцыі ангельскіх каралёў найноўшага часу — знаходзіцца над палітычнымі сутычкамі.

Аўтарытэту Віндзорскага каралеўскага дому ў большай ступені пагражалі сямейныя скандалы і шлюбаразводныя працэсы прынцэсы Ганны, прынца Чарльза і прынца Эндру. Стрыманае стаўленьне Лізаветы да трагічнай згубы прынцэсы Дыяны у жніўні 1997 году выклікала неўхваленьне з боку простых брытанцаў. Тым ня менш, Лізавеце атрымоўвалася падтрымліваць высокі прэстыж ангельскай манархіі ў вачох брытанцаў.

У каралевы Лізаветы II і ейнага мужа Філіпа было 4 дзяцей — прынц Чарльз (нар. у 1948), прынцэса Энн (нар. у 1950), прынц Эндру (нар. у 1960) і прынц Эдўард (нар. у 1964).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ангельская моваАнгліканская царкваАнтыгуа і БарбудаАўстраліяБагамыБарбадасБэлізВостраў МэнВялікабрытаніяГрэнадаКанадаКаралеваЛёнданНовая ЗэляндыяПапуа-Новая ГвінэяСаламонавы астравыСьвятая ЛюсіяСьвяты Вінцэнт і ГрэнадзіныСьвяты Кітс і НэвісТувалуЯмайка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПАОК ТэсалёнікіШатанМалдаўская моваПашпартСафійскі сабор (Полацак)БабёрБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)НадбярэзінцыПолацкае княстваISSNЗабойстваЛюдміла РублеўскаяВештарПабуджальны сказАрцём АрашонакВойцех Манівід (сын Івана)ПрастораБацькаўшчынаВіцебскВейшнорыяVirusTotalДзень ЗямліВадзім БолбасКастусь КаліноўскіЛік15 красавікаПолацакВікікнігіПершая віленская клясычная гімназіяАмстэрдамБарут (імя)ЛетуваБар (элемэнт)За свабодную Беларусь (1942)Дзейнік2004Наша НіваЗлучаныя Штаты АмэрыкіДастасунакПрэшаўскі саборКультура (тэлеканал)Дзяржаўная прэмія БССРДразды (гурт)ДзьмухавецЭтнічная тэрыторыя беларусаўСтарадубскі паветКанстытуцыйны суд СлаваччыныСям’яАнатоль СаньнікаўНаркотыкУладзімер Карызна (паэт)Жанчына зьверхуІльляПарнаграфія для жанчынШвэцыяЭманюэль (фільм)УзбэкістанСьвятлана ЦіханоўскаяКіеўЛявон БаршчэўскіСэксІван МележВацлаў ЛастоўскіМенск (футбольны клюб)@Пан ТадэвушСьпіс сысуноў МалдовыУсходнеэўрапейскі летні часАдам МіцкевічЛібанСлавія МазырМікіта БуракМаршы недармаедаўЛёнданПаўлюк ТрусАнгельшчына🡆 More