Ледавік

Ледаві́к — натуральная маса крышталічнага лёду (фірна), што рухаецца.

Утвараецца на паверхні Зямлі ў выніку назапашваньня й наступнага ператварэньня цьвёрдых атмасфэрных ападкаў (сьнегу).

Ледавік
Ледавік «Пэрыта Марэна» ў нацыянальным парку «Ледавікі» ў Аргентынскай Патагоніі

Неабходнай умовай утварэньня ледавікоў зьяўляецца спалучэньне нізкіх тэмпэратур паветра зь вялікай колькасьцю цьвёрдых атмасфэрных ападкаў, што мае месца ў халодных краінах высокіх шыротаў і на вяршынях гор. Пры ператварэньні сьнегу ў фірн, а затым у лёд, вялікае значэньне маюць ціск і сублімацыя, пад якой разумеецца выпарэньне лёду й новая крышталізацыя вадзянога пару. Пры сублімацыі вызваляецца цеплыня, якая спрыяе сплаўленьню асобных крышталяў. З ходам часу фірн паступова ператвараецца ў ледавіковы лёд.

Зараджаюцца ледавікі вышэй сьнегавай мяжы, дзе разьмяшчаюцца іх вобласьці сілкаваньня (вобласьці акумуляцыі). Але пры руху ледавікі выходзяць ніжэй сьнегавай мяжы ў вобласьць абляцыі (ла. ablatio — адыманьне, знос), дзе адбываецца паступовае памяншэньне масы ледавіка шляхам раставаньня, выпарэньня й мэханічнага разбурэньня. Гэтую зону часам называюць вобласьцю сьцёку або вобласьцю разгрузкі. У залежнасьці ад зьменлівых у часе суадносінаў акумуляцыі і абляцыі адбываецца асцыляцыя (лац. oscillatio — ваганьне) краю ледавіка. У выпадку істотнага ўзмацненьня сілкаваньня й перавышэньня яго над раставаньнем, край ледавіка прасоўваецца наперад — ледавік наступае, пры зваротных суадносінах ледавік адыходзіць. Часам працэс пасоўваньня ледавіка адбываецца вельмі хутка, ледавік пульсуе. Пры сталых суадносінах сілкаваньня й абляцыі край ледавіка займае стацыянарнае становішча. Сучасныя ледавікі пакрываюць плошчу звыш 16 млн км², або каля 11% сушы.

Ледавік
Ледавік

Tags:

ЛёдСьнег

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

АльгімонтУкраінцыЛеанід ДайнекаАлесь ЖаўрукЮрась ШамецькаJavaБаскетболАсанансБаркэмпПятрусь БроўкаСацыяльная сеткаНафтаАльгерд Бахарэвіч64029 красавікаНямецкая моваНаша НіваЛявон БаразнаЗаходняя БеларусьСудаЮрай СлафкоўскіКірыла ТураўскіМарына ВасілеўскаяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Вольнае аўтарскае праваАвечка1874ЗолатаРагачоўСакавікНямеччынаСпадчына (верш)Вагінальны сэксІгар ГрышчукПлошча Перамогі (Менск)ДзеяслоўСьвятлана АлексіевічMemento moriАлесь ПетрашкевічКіеўТравеньСувязь (тэхніка)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікІракГішпаніяЗіновій ПрыгодзічВікіпэдыяСпортЯўген ПанасенкаўЯнка КупалаПарнаграфія ў ЧэхііВільгетСтрахаваньнеКубак Ангельшчыны па футболеЭратычнае мастацтваМаўнтын-Вію (Каліфорнія)Літаратурныя жанрыФрыдрых ШылерКліўлэндзкае пагадненьнеКазімер МалевічАрхангельскВікікрыніцыISO 4217Уладзімер Арлоў (гісторык)Анка УпалаМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахПорнгабГайла (імя)ЖандармэрыяГомасэксуальнасьцьПаўлюк ТрусПерабудоваГарэлкаВорша🡆 More