Латыская Часовая Нацыянальная Рада

Латыская часовая нацыянальная рада (па-латыску: Latviešu Pagaidu Nacionālā padome) — латвійскі орган улады, створаны ў лістападзе-сьнежні 1917 году ў ходзе змаганьня Латвіі за незалежнасьць ад Расеі латыскімі нацыянальнымі партыямі і арганізацыямі.

Латыская Часовая Нацыянальная Рада
Латыскі нацыянальны сьцяг, што выкарыстоўваўся ЛЧНР

Пытаньне аб даце стварэньня Рады застаецца спрэчным, у розных крыніцах паказваюцца даты 26 кастрычніка, 29 лістапада ці 2 сьнежня.

Стварэньне

26 кастрычніка 1917 году ў Петраградзе праходзіла паседжаньне латыскіх палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, якія рыхтавалі стварэньне латыскай часовай нацыянальнай рады. Пазьней яны пераехалі ў Валку, дзе з 19 лістапада па 2 сьнежня праходзіла пасяджэньне. На ім ЛЧНР, да скліканьня Канстытуцыйнага сходу Латвіі, была фармальна абвешчана адзіным і паўнапраўным органам, які прадстаўляе інтарэсы латыскага народа. Мэтай ЛЧНР было скліканьне Канстытуцыйнага сходу Латвіі, распрацоўка праекту аўтаноміі і тэрытарыяльнае аб’яднаньне латыскіх зямель

Дзейнасьць

2 сьнежня 1917 году ЛЧНР прынялп дэклярацыю пра самавызначэньне Латвіі, быў вызначаны статус рэгіёнаў Відзэмэ, Курзэмэ і Латгалэ якія кантраляваліся прыхільнікамі Рады. Яна стала вышэйшым законным органам улады ў Латвіі, зь ліпеня 1918 году гэта адзначаецца і ў яго дакумэнтах. Супраць дзеяньняў ЛЧНР выступалі бальшавікі з Іскалату. 1 студзеня 1918 году яны афіцыйна забаранілі дзейнасьць Рады, але падпісаньне пастановы сарвалася і рада працягвала сваю працу. У тым самым месяцы адбылося паседжаньне ЛЧНР у Петраградзе, дзе абмяркоўвалася пытаньне аб абвяшчэньні незалежнасьці. Рада выказвала свой пратэст Берасьцейскаму міру і анэксыі Курляндыі немцамі, бо падтрымлівала Антанту, хаця, шмат хто з латыскіх палітыкаў выступаў за саюз зь Нямеччынай.

23 кастрычніка ўрад Вялікабрытаніі часова прызнала Латыскую Часовую Нацыянальную Раду ў якасьці ўраду Латвіі да прыняцьця пастановы Парыскай мірнай канфэрэнцыі — гэта пастанова была аформлена 11 лістапада афіцыйнай нотай брытанскага МЗС, якой Латыская Часовая Нацыянальная Рада прызнавалася як урад Латвіі, якая законна прадстаўляе інтарэсы латыскага народу.

11 лістапада было падпісана перамір’е паміж Нямеччынай і Антантай, што дало магчымасьць латышам стварыць незалежную Латвію. 17 лістапада ЛЧНР Дэмакратычны блёк і прадстаўнікі ад некаторых іншых партыяў пасьля няпростых перамоў сфармавалі часовы парлямэнт — Народная рада Латвіі, які 18 лістапада абвясьціў незалежную і дэмакратычную Латвійскую Рэспубліку.

Крыніцы

Літаратура

  • Latvijas Brīvības cīņas 1918—1920. Enciklopēdija. Rīga:Preses nams, 1999.

Tags:

Латыская Часовая Нацыянальная Рада СтварэньнеЛатыская Часовая Нацыянальная Рада ДзейнасьцьЛатыская Часовая Нацыянальная Рада КрыніцыЛатыская Часовая Нацыянальная Рада ЛітаратураЛатыская Часовая Нацыянальная РадаВайна за незалежнасьць ЛатвііЛатыская моваРасея

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

IP-кодISO 4217ДзеяслоўПагоняНаваградакЧэрвеньГеаграфічныя каардынатыМіхась Забэйда-СуміцкіПолацкае княстваРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыАльгерд (імя)ВільняЛютыЭнэргія ветруРэформа беларускага правапісу 1933 годуСтасунакРыбакУУС Менскага аблвыканкамуУправа КДБ па вайсковай контравыведцыРэгіёнIBM NotesЛекі-адпаведнікіВейшнорыяХанты-Мансійская аўтаномная акруга — ЮграЗаляцаньне5 траўняВілаNokia N72ГорадНа куканЗволе (футбольны клюб)СпакусьнікіЛетувісыЮнісонПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Нацыянальная баскетбольная асацыяцыяВайшнорыяСтудняСьпіс кіраўнікоў Віленскай дыяцэзііПружаныТрыбуна працыGoogleШколаМэдаль Францішка СкарыныГібэрніян ЭдынбургПапаАўстралія640Panthera unciaРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Мастурбацыя1200ПаставыПарэчча (горад)Ку-клюкс-кланХарватыяМенскі замакГенадзь КісялёўСлоўнік НасовічаЛетуваУнівэрсальны каардынаваны часЯцьвягіВікіпэдыяНорфалк (Вірджынія)🡆 More