Кіта́йскі пако́й — уяўны экспэрымэнт, апісаны Джонам Сёрлем, у якім крытыкуецца магчымасьць мадэляваньня чалавечага разуменьня натуральнае мовы, стварэньня так званага «моцнага штучнага інтэлекту», у тым ліку крытыкуе і Т’юрынгаў тэст.
Экспэрымэнт быў прапанаваны ў 1980 годзе ў артыкуле «Minds, Brains, and Programs» («Розум, мозг і праграмы»).
У папулярным артыкуле «Is the Brain’s Mind a Computer Program?» («Ці зьяўляецца мазгавое мысьленьне кампутарнай праграмай?»), апублікаваным у 1990 годзе, Сёрль апісвае экспэрымэнт наступным чынам:
Возьмем, напрыклад, якую-небудзь мову, якую вы не разумееце. Для мяне такой мовай зьяўляецца кітайская. Тэкст, напісаны па-кітайску, я ўспрымаю як набор бессэнсоўных каракуляў. Цяпер уявім, што мяне зьмясьцілі ў пакой, у якім расстаўленыя кошыкі, поўныя кітайскіх герогліфаў. Уявім таксама, што мне далі падручнік на ангельскай мове, у якім прыводзяцца правілы спалучэньня сымбаляў кітайскае мовы, прычым правілы гэтыя можна прымяняць, ведаючы адно форму сымбаляў, разумець іх значэньне зусім неабавязкова. Напрыклад, правілы могуць казаць: «Вазьміце пэўны герогліф з кошыку нумар адзін і зьмесьціце яго побач з пэўным герогліфам з кошыку нумар два».
Уявім, што за дзьвярыма пакою знаходзяцца людзі, якія разумеюць кітайскую мову і перадаюць у пакой наборы сымбаляў, і што ў адказ я маніпулюю сымбалямі паводле правілаў і перадаю назад іншыя наборы сымбаляў. У дадзеным выпадку кніга правілаў ёсьць ня йначай «кампутарная праграма». Людзі, што напісалі яе, — «праграмоўцы», а я граю ролю «кампутара». Кошыкі, напоўненыя сымбалямі, — гэта «база зьвестак»; наборы сымбаляў, перадаваных у пакой, гэта «пытаньні», а наборы, што выходзяць з пакою, гэта «адказы».
Уявім далей, што кніга правілаў напісаная такім чынам, што мае «адказы» на «пытаньні» не адрозьніваюцца ад адказаў чалавека, які вольна валодае кітайскай. Напрыклад, людзі звонку могуць перадаць незразумелыя мне сымбалі, якія азначаюць: «Які колер вам найбольш падабаецца?» У адказ, выканаўшы апісаныя ў правілах маніпуляцыі, я выдам таксама незразумелыя мне сымбалі, якія азначаюць, што мой любімы колер сіні, але мне таксама вельмі падабаецца зялёны. Такім чынам, я выканаю тэст Т’юрынга на разуменьне кітайскае мовы. Але ўсё ж насамрэч я не разумею ні каліўца па-кітайску. Да таго ж я ніяк не магу засвоіць гэтую мову ў разгледжанай сыстэме, бо не існуе ніякага спосабу, з дапамогаю якога я мог бы даведацца сэнс хоць бы аднаго сымбаля. Нібыта кампутар, я маніпулюю сымбалямі, але не магу прыдаць ім аніякага сэнсу.
Упершыню Сёрль сфармуляваў сваю ідэю больш фармалізавана ў 1984 годзе. У 1990 годзе ён прадставіў яе наступным чынам:
І робіць заключэньні:
Уяўны экспэрымэнт выклікаў інтэнсыўную дыскусію сярод навукоўцаў. Існуюць розныя аргумэнты супраць вынікаў, атрыманых Сёрлем:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Кітайскі пакой, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.