Кэндза Тангэ

Кэндзо Тангэ (па-японску: 丹下 健三; 4 верасьня 1913, Осака, Японія — 22 сакавіка 2005, Токіё, Японія) — японскі архітэктар, уладальнік Прытцкераўскай прэміі 1987 году.

Адштурхоўваючыся ад традыцыйнай японскай эстэтыкі й структурных прынцыпаў, праектаваў у «інтэрнацыянальным стылі», як то будынак муніцыпалітэту Токіё (1952—1957), і стылі «хай-тэк», як то штаб-кватэра кампаніі Fuji Television (1996).

Кэндза Тангэ
Кэндза Тангэ
Імя пры нараджэньні 丹下 健三
Дата нараджэньня 4 верасьня 1913
Месца нараджэньня Осака, Японія
Дата сьмерці 22 сакавіка 2005
Месца сьмерці Токіё, Японія
Прычына сьмерці сэрцавая няздатнасьць
Адукацыя Такійскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
Занятак архітэктура
Навуковая сфэра архітэктура
Месца працы
Працы Сабор Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Алімпійскі цэнтар
Узнагароды Прытцкераўская прэмія (1987)
Сайт tangeweb.com (анг.)​ (яп.)

Пад уплывам швайцарскага мадэрніста, Лё Карбюзье, Тангэ атрымаў міжнароднае прызнаньне ў 1949 годзе, калі перамог у конкурсе на лепшы праект Мэмарыяльнага Парку Хірасімы. Таксама кіраваў перабудовай Хірасімы пасьля бамбаваньняў 1945 году. Сярод ягоных працаў — каталіцкі сабор Найсьвяцейшай Дзевы Марыі й Алімпійскі цэнтар (абодва — у Токіё, скончаныя ў 1964 годзе). Адным зь першых выкарыстаў перакрыцьці-абалонкі: Алімпійскі цэнтар і сабор Сьвятой Марыі ў Токіё, кангрэс-хол у прэфэктуры Эхімэ.

Зь сярэдзіны 1960-х гадох у цэнтры інтарэсаў Тангэ й ягонага архітэктарскіга бюро была маштабная гарадзкая пляніроўка, прычын ня толькі ў Японіі. Яму належаць новы цэнтар Скоп’е пасьля землетрусу, сталіца Нігерыі Абуджа, бізнэсовыя кварталы Балёньні й Нэапалю. У 1987 годзе стаўся ляўрэатам Прытцкераўскай прэміі.

Праекты

Літаратура

  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.15: Сьледавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)

Вонкавыя спасылкі

Кэндза Тангэ  Кэндза Тангэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

19131952195719871996200522 сакавіка4 верасьняАрхітэктураОсакаТокіёЯпонская моваЯпонія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВікікнігіПастава 69Беларуская Вікіпэдыя1923ЗапарожжаДзень ПерамогіЯн ЧэрскіКанюшынаНадзея ДземідовічВікісховішчаGoogleАнілінгусАрхангельскБухарэстМутаўтЛяхавіцкі замакНаркотыкУсебеларускі народны сходЛюблінДзірманКалі-югаДыяніз Ілкавіч7-ZipІўеКастусь КаліноўскіРыгор БарадулінСтолінБеларуская ПалічкаСямейныя традыцыі славян (манэты)Ганна ЧапманМікола ПапекаАмэрыкаЖанчына зьверхуАльгерд (імя)Беларускі нацыянальны стройСкамонтHromadske.TVСонечная энэргіяГерб МенскуЯўгенія ПфляўмбаўмРумыніяІмёны ліцьвінаў1200Янка СіпакоўАлесь РазанаўВэб-сайтБеларуская моваЛетні часАндрэй ДынькоКіеў48-ы батальён дапаможнай паліцыіФранцішак СкарынаЧас UnixБудаўніцтваГомельская ратушаДрама (аповесьць)Мар’ян ДуксаБразылія (горад)РусьІван ЧыгрынаўАшраф МарванСьпіс гарадоў БеларусіСьпіс сысуноў МалдовыУладзімер ПуцінІнтэрнэтІнданэзія🡆 More