Крыстыян Эрыксэн: дацкі футбаліст

Крыстыян Данэман Эрыксэн (па-дацку: Christian Dannemann Eriksen‎; нарадзіўся 14 лютага 1992 году, Мідэльфарт, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Даніі.

Раней выступаў за моладзевы склад дацкага «Одэнсэ». Са студзеня 2009 году зьяўляўся гульцом амстэрдамскага «Аяксу», пакуль у верасьні 2013 году не перайшоў у табар «Тотэнгэм Готспур». У стартавай гульні чэмпіянату Эўропы 2020 году ў матчы супраць зборнай Фінляндыі страціў прытомнасьць пасьля спыненьня сэрца. На полі яму зрабілі сардэчна-лёгачную рэанімацыю й адвезлі ў шпіталь. Праз шэсьць дзён ён быў выпісаны пасьля ўсталяваньня імплантаванага кардыёвэртар-дэфібрылятару.

Крыстыян Эрыксэн
Крыстыян Эрыксэн: Кар’ера, Міжнародныя выступы, Дасягненьні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1992(1992-02-14) (32 гады)
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазыцыя атакуючы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2013
2013—2020
2020—2021
2022
2022—
Аякс
Тотэнгэм Готспур
Інтэрнацыянале
Брэнтфард
Манчэстэр Юнайтэд
113 (25)
226 (51)
43 (4)
11 (1)
44 (2)
Зборныя
2010— Данія 126 (40)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 кастрычніка 2023.

Кар’ера

Сваю футбольную кар’еру Крыстыян Эрыксэн пачаў у сваім родным горадзе Мідэльфарт, а затым папоўніў моладзевай склад клюбу «Одэнсэ». Эрыксэн прайшоў футбольную школу «Одэнсе», а таксама стажыраваўся ў «Чэлсі» й «Барсэлёне». На думку лёнданцаў Крыстыян для іх быў фізычна слабы, але гішпанцы былі зацікаўлены маладым талентам.

«Барсэлёну» апярэдзіў амстэрдамскі «Аякс», які 17 кастрычніка 2008 году заключыў з Эрыксэнам кантракт на два з паловай гады; падпісанае пагадненьне пачынала дзейнічаць з 1 студзеня 2009 году. Паводле некаторых зьвестак трансфэр дацкага гульца абыйшоўся «Аяксу» ў 1 млн эўра.

У кастрычніку 2009 году Крыстыян быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Даніі ва ўзросьце да 17 гадоў. У студзені 2009 году Эрыксэн папоўніў склад юнацкай каманды «Аякс», чыім трэнэрам зьяўляўся Робін Пронк. Крыстыян хутка прагрэсаваў і быў пераведзены Франкам дэ Бурам у наступную ўзроставую каманду амстэрдамцаў.

У пачатку студзеня 2010 году Мартын Ёль перавёў Эрыксэна зь юнацкай каманды ў асноўную. Малады датчанін адправіўся на міжсэзонны збор з асноўнай камандай у Партугалію й прыняў удзел у некалькіх таварыскіх гульнях. У сярэдзіне студзеня 2010 году Крыстыян быў упершыню ўключаны ў заяўку асноўнага складу на маючы адбыцца матч чэмпіянату Нідэрляндаў супраць клюбу «НАК Брэда». 17 студзеня ў гульні супраць НАКу Эрыксэн ва ўзросьце 17 гадоў афіцыйна дэбютаваў за каманду, адыграўшы 85 хвілінаў, Крыстыян быў заменены на Сыма дэ Ёнга, а матч скончыўся ўнічыю 1:1. У пачатку красавіка 2010 году Эрыксэн падоўжыў свой кантракт з клюбам да 30 чэрвеня 2014 году.

30 жніўня 2013 году было абвешчана, што Крыстыян стаў гульцом клюбу «Тотэнгэм Готспур». Лічыцца, што ўгода абыйшлася ангельскаму клюбу у 11 млн фунтаў стэрлінгаў, пасьля таго як Эрыксэн прайшоў мэдычнае абсьледваньне ў клюбе.

Міжнародныя выступы

Крыстыян атрымаў сваё першае запрашэьне ў склад нацыянальнай зборнай Даніі ў лютым 2010 году, дэбютаваўшы ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі ў сакавіку.

Дасягненьні

«Аякс»:

«Інтэрнацыянале»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Крыстыян Эрыксэн Кар’ераКрыстыян Эрыксэн Міжнародныя выступыКрыстыян Эрыксэн ДасягненьніКрыстыян Эрыксэн КрыніцыКрыстыян Эрыксэн Вонкавыя спасылкіКрыстыян ЭрыксэнАякс АмстэрдамДаніяДацкая моваЗборная Даніі па футболеЗборная Фінляндыі па футболеМанчэстэр ЮнайтэдОдэнсэ (футбольны клюб)Тотэнгэм ГотспурЧэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖамойтыЛясныя братыНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)РусэВетразьМакс Шчур2024Гораў ВелікапольскіЭрыксанНаціскБел-чырвона-белы сьцягБелавеская пушчаБікрам СамватПаставыАрон КасьцялянскіВікісховішчаПраскі мэтрапалітэнАлагоасВасіль ЖуковічБругеКазімер АльхімовічГодОй у лузі червона калинаУкраінаПорнгабГорадняНью-ЁркГудвіловічыДадомаІндаэўрапейскія мовыСлуцкі збройны чынРуды лес1589Клічаўскі раёнСтаростваПасланьне да рымлянаўАвантуры майго жыцьцяЛерыцкі раёнТумарАльгерд БахарэвічНацыянальная баскетбольная асацыяцыяФінляндыяДругая сусьветная вайнаБеларусыАлегТутэйшыя (п’еса)Юрась ШамецькаБанкаўскі рахунакПесьня пра зубраГенадзь КарпенкаДэбі робіць ДалясНаваградзкі паветHromadske.TVМікола ПапекаІрына Ханунік-РамбальскаяАрока (футбольны клюб)Сьцяг Гвінэі-БісаўВобласьць Войска ДанскогаАндрэй МукавозчыкЭякуляцыяЯсмант🡆 More