Клівы: вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Клівы́ — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці.

Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавету.

Клівы
трансьліт. Klivy
Дата заснаваньня: перад 1560 годам
Былая назва: Клевцы, Клевы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Судкоўскі
Насельніцтва: 102,248,180 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
Паштовы індэкс: 247625
СААТА: 3254824046
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°54′34″ пн. ш. 29°49′31″ у. д. / 51.90944° пн. ш. 29.82528° у. д. / 51.90944; 29.82528 29°49′31″ у. д. / 51.90944° пн. ш. 29.82528° у. д. / 51.90944; 29.82528
Клівы на мапе Беларусі ±
Клівы
Клівы
Клівы
Клівы
Клівы
Клівы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Герб Корчак роду Есманаў.

У рэвізіі Мазырскага староства, выкананай каралеўскімі камісарамі панамі Рыгорам Валовічам і Мікалаем Нарушэвічам да 8 кастрычніка 1560 году, тэкст якой вядомы з актавай кнігі 1777 году, мяжа сяла Загальля і Клевоў вызначана наступна: «ад мяжы Алексіцкай ад рэчкі Рабца балотам Чарнышоўскім (Чорнаўшчынскім?) да мосту Каравога, ад мосту ў Мутніцы да мяжы Нямірчай, вострава Супорнага, ад Супорнага да селішча Настольля, ад таго селішча да Гала Калінкі [Галынкі], ад Калінкі (Галынкі) да балота Сновага [Цесновага], тым балотам у рэчку Рабец... Шырыня грунту ад рэчкі Рабец да селішча Настольля ўздоўж на паўтрэці мілі, а ўпоперак да Каменкі да Прозічы на мілю». Засьведчана, што ловаў звярыных, акрамя асобных пераходаў, няма. І што падданыя тых сёлаў супольна з баярынам Стафанам маюць астравы Ляды, Сычоў і Вастровіч з бортнымі дрэвамі, зь якіх даніну плацяць. Тое, відавочна, і было найранейшай згадкай пра Клівы (Клевы) ў пісьмовых крыніцах. Жніўнем 1563 году датаваны рэестар раздачы каралём Жыгімонтам Аўгустам маёнткаў шляхце, якая пазбавілася сваіх уладаньняў у Полацкім ваяводзтве, акупаваным войскамі цара Івана Грознага. У ім сказана: «Павлу а Давыду Есманомъ у волости Мозырскои — село Загале, Клевцы».

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Загальскае староства ў канцы XVIII ст.

Надалей у прывілеі Давыду Есману, датаваным 25 днём лютага 1585 году, кароль Стэфан Баторы, зважаючы на тое, што пан Давыд «на служъбахъ господаръскихъ… под Полоцкомъ, под Луками и под Псковом з нелитованьемъ здоровъя своего, не жалуючы утраты маетъности своее противъ непрыятелю нашому великому князю московскому статечъне и мужъне застановялъсе», падараваў шляхцічу «до жывота его», акрамя іншых добраў, «село Клевы, которое в першой данине отъ насъ г(о)с(по)д(а)ра маетъ, в немъ дымовъ двадцать шест» «у волости старостъва Мозырского, пры селе Загальи».

Да Люблінскай уніі 1569 году Клівы адміністрацыйна належалі да Мазырскага павету Кіеўскага ваяводзтва, пасьля — да Мазырскага павету Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.

У XVII—XVIII стагодзьдзях вёска ўваходзіла ў Загальскае староства. Паводле рэвізіі 1716 году wieś Klewy складалі шэсць дымоў: гаспадары Іван Скопіч, Кірыла Малыш, Сьцяпан Гладчанка, Антон Чэркас, Гаўрыла Бачэнка, Апанас Лук’яненка плацілі старосьце князю Дамініку Яну Шуйскаму, акрамя дзякла, чыншу 7 злотых, 15 грошаў, даніны мядовай 14 бельцаў.

Надалей пра вёску Клівы з 14 дварамі ў добрах староства Загальскага маецца зьвестка ў матэрыяле Генэральнай візытацыі Загальскай Сьвята-Траецкай уніяцкай царквы Мазырскага дэканату, праведзенай а. Эліяшам (Ільлёй) Бародзічам, протанатарыем апостальскім дыяцэзіі Пінскай і Тураўскай, датаванай 9-м днём лютага 1778 году. У візытацыі, выкананай 10 студзеня 1787 году каад'ютарам пінскім і тураўскім Язафатам Булгакам, сказана, што ў Клівах было ўжо 20 двароў.

Расейская імпэрыя

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Вёска Клевы, мястэчка і двор Загальле на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Клівы апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. На 1795 год вёска Клевы, як і 12 іншых паселішчаў Загальскага староства, належала «малолетнему Станиславу Бужинскому по жизни его», але была ў арэндзе ў судзьдзі Вінцэнція Жука. Тады ў ёй налічвалася 19 двароў, 51 жыхар мужчынскага і 42 жаночага полу.

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Клівы, Гноеў, Барысаўшчына на мапе Ф. Ф. Шубэрта. 1850 г.

Як вынікае з матэрыялаў шляхецкай рэвізіі 1811 году, дыспанэнтам Загальскага казённага маёнтку на той час выступаў абшарнік Тадэвуш Солтан. У ходзе рэформы П. Д. Кісялёва ў межах названага маёнтку, да якога належалі і Клівы, была ўтворана воласьць з управай, згаданая ў 1848 годзе.. На 1850 год у вёсцы 20 двароў, 136 жыхароў. У «Списках населённых мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 129 жыхароў вёскі Клівы абодвух полаў былі прыхаджанамі Загальскай Сьвята-Троіцкай царквы, а 33 жыхары зьяўляліся парафіянамі Юравіцкага касьцёлу Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.

У парэформавы пэрыяд Клівы адміністрацыйна належалі да Хвойніцкай воласьці. На пачатак 1870 году тут — 63 мужчынскія душы з былых дзяржаўных сялянаў, прыпісаных да Кліўскога сельскага таварыства. Згодна са зьвесткамі на 1876 і 1879 гады, Клівы большай часткай жыхароў заставаліся ў прыходзе Загальскай царквы.

Паводле перапісу 1897 году — 58 двароў, 298 жыхароў. На 1909 год у Клівах налічваўся 61 двор з 362 жыхарамі.

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Клівы ў складзе Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага.

1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. Паводле запіскі пад назвай «Сведения о количестве учащихся школ Хойникской волости Речицкого уезда» на 15 красавіка 1921 году ў Клевах працавала школа першай ступені (пачатковая) з 54 вучнямі.

Клівы: Гісторыя, Насельніцтва, Асобы 
Вёска Клівы на мапе 1924 г.

Пасьля другога ўзбуйненьня БССР з 8 сьнежня 1926 году Клівы — цэнтар сельсавету ў Хвойніцкім раёне Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году — у складзе Гомельскай акругі. На 1930 год у вёсцы было 103 двары з 543 жыхарамі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Баявік», працавалі торфараспрацоўчая арцель (з 1926) і кузьня. 23 жніўня 1937 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Паташынскага нацыянальнага польскага сельсавету, цэнтар перанесены ў вёску Загальле, сельсавет перайменаваны ў Загальскі. З 20 лютага 1938 году — у Палескай вобласьці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на франтах загінулі і прапалі безь вестак 84 вяскоўцы. Відавочцамі засьведчаныя расстрэлы і вываз у Нямеччыну дзесяткаў жыхароў Клівоў, што апынуліся пад акупацыяй.

З 8 студзеня 1954 году — у складзе Гомельскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году Загальскі сельсавет быў скасаваны, а тэрыторыя далучана да Барысаўшчынскага сельсавету. Паводле перапісу 1959 года ў Клівах налічвалася 600 жыхароў. У складзе саўгаса «Хвойніцкі» з цэнтрам у вёсцы Казялужжа.

Да 1 сьнежня 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Казялузскага сельсавету.

Насельніцтва

  • 2021 год — 55 двароў, 102 жыхары

Асобы

  • Уладзімер Гардзеенка (нар. 1936) — беларускі мастак, пэдагог.
  • Мікалай Гардзеенка (нар. 1938) — беларускі архітэктар.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Клівы ГісторыяКлівы НасельніцтваКлівы АсобыКлівы ЗаўвагіКлівы КрыніцыКлівы ЛітаратураКлівыВёскаГомельская вобласьцьСудкоўскі сельсаветХвойніцкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛюбейкаПарнаграфія ў БразылііМіністэрства фінансаў ЗШАМэтафараВымяНью-ЁркМасей СяднёўМагутны Божа15 красавікаБеларусьГімн Беларускай ССРМундБыў. Ёсьць. Буду1589ЛетувісыГісторыя СалігорскуІван ЧыгрынаўВольга ЧамаданаваСаўгутПарнаграфія ў сецівеВартавыя ісламскай рэвалюцыіПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіПорнгабМэдаль Францішка Скарыны1919Якуб КоласМікола ПапекаМагатма ГандзіАнатоль СысПрыдатак (мовазнаўства)БярозаўкаАндрусь ГорватЗлучаныя Штаты АмэрыкіПастава на каленяхСемівалокіСалдускі крайПагоня (песьня)СэксТожабеларусЎКрысталь БойдСябарMelbetМадэль OSIБудынакМерулаЧорны сьпіс ЭўразьвязуБінейкаМагілёўЛямбардСадаводчае таварыстваСлавамір АдамовічМастацкі творDiggМіхась РудкоўскіРадПаўстаньне 1863—1864 гадоўСоня садоваяКрамаЖамойцьВетразьЛаскаценьПераклады Бібліі на беларускую мовуПавал КалечыцДаўгаДэміюргСусьветнае павуціньнеБеларуская моваМаршы недармаедаўКаштоўная папераСмаленскКастусь Губарэвіч🡆 More