Каталёг Глізэ: артыкул-сьпіс Вікімэдыі

Каталёг Глізэ (анг.

The Gliese Catalogue of Nearby Stars — «каталёг найбліжэйшых зорак Глізэ») — астранамічны каталёг, які ўтрымлівае зоркі, што знаходзяцца ня больш як за 25 пк ад Сонца. Каталёг быў складзены Вільгельмам Глізэ ў 1957 годзе. Пасьля гэтага выйшла яшчэ некалькі пашыраных і дапоўненых выданьняў каталёга.

Каталёг Глізэ: артыкул-сьпіс Вікімэдыі
Зорка Глізэ 581 з плянэтамі ў мастацкім выкананьні. Зорка знаходзіцца на адлегласьці ў 20 сьветлавых гадоў.

Першае выданьне і дапаўненьні

Першае выданьне каталёга ўтрымлівала сьпіс найбліжэйшых зорак у радыюсе 20 парсэк ад Сонца з пазначэньнем іх месцазнаходжаньня і характарыстык. Каталёг утрымліваў 915 зорак, пералічаных па простым узьняцьці, для зорак выкарыстоўвалася абазначэньне: прэфікс GL і нумар у прамежку 1—915.

У 1969 годзе Глізэ апублікаваў істотна дапоўненую вэрсію каталёга: былі ўключаныя зоркі ў радыюсе 22 пк. Каталёг утрымліваў 1529 зорак, для зорак выкарыстоўвалася абазначэньне: прэфікс GI і нумар у прамежку 1.0—915.0. Зоркі, дададзеныя ў гэтым выданьні, абазначаліся дробнымі нумарамі.

У 1970 годзе Рычард Вулі з калегамі выдаў дапаўненьне да каталёга (пашырэньне адбылося да 25 парсэк). Былі выкарыстаныя нумары 9001—9850 з прэфіксам Wo (у цяперашні час выкарыстоўваецца прэфікс GJ).

Наступныя выданьні

У 1979 годзе Глізэ разам з Гартмутам Яграйсам (ням. Hartmut Jahreiß) апублікаваў пашырэньне да другога выданьня каталёга, якое атрымала назву Gliese-Jahreiß (GJ). Гэты каталёг быў складзены з дзьвюх табліц: табліцы №1 з абазначэньнямі GJ NNNN (нумар) для пацьверджаных найбліжэйшых зорак — з нумарамі 1000—1294, і табліцы №2 з нумарамі 2001—2159 для непацьверджаных найбліжэйшых зорак. Пасьля публікацыі гэтага выданьня ўсе зоркі ў састаўным каталёгу абазначаюцца прэфіксам GJ.

Трэцкі каталёг (анг. Third Catalogue of Nearby Stars, CNS3) быў апублікаваны Глізэ таксама ў суаўтарстве з Яграйсам у 1991 годзе і ўтрымлівае больш за 3800 зорак. Зь іх многія зоркі ўжо ўваходзілі ў папярэднія выданьні і абазначаныя прэфіксам GJ, але 1388 зорак першапачаткова нумарацыі не атрымалі (пасьля атрымалі прэфікс NN (анг. no name — бяз назвы) з нумарамі 3001—4388.

У 1998 годзе Гартмут Яграйс арганізаваў публікацыю сеціўнай вэрсіі каталёга (ARICNS).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1957Ангельская моваЗоркаПарсэкСонца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Тацяна СапачАлесь АркушСаргоўдБітаўтАральны сэксЯн ЧыквінУладзімер ТарасевічЛюдміла СільноваМаркёрБірэйкаДрыгавічыЧарнігаўскае княстваМараторыйСурвэткаВадзім СаранчукоўЭквадорГалерэя ЎЯўген КантылёўСтрачаны райП’ер Агюст РэнуарІгар ЛосікГукКастусь ГубарэвічВіцебскЛізаньне похвыRSSFacebookВольфганг Амадэй МоцартПадзелы Рэчы ПаспалітайРодныя гоні (1927)Дзіцячая парнаграфіяВіктар МарціновічКрыж Эўфрасіньні ПолацкайВялікабрытаніяЮры ГумянюкАнатоль Сыс2008Анальны сэксМенскПалешукіАфанасі ФіліповічНіна МацяшКарта растэрміноўкіМагутны БожаДэміюргГраматычнае значэньнеАндрусь ГорватПарнаграфія для жанчынКолерВушніцаКонрадМаксім ГарэцкіАпавядальны сказКазЗьміцерQR-кодВалянцін АкудовічТадэвуш КасьцюшкаПоль СэзанНародная асьветаПравы чалавека ў БеларусіПінскРыдлёўкаКірыл РадзівонаўЮрась БарысевічРадыё ВызваленьнеНаркамаўкаПацук шэрыМарат МаркаўКляштар🡆 More