Каталянская Мова

Каталя́нская мо́ва (таксама каталё́нская; саманазва: català, вымаўл.

[kətəˈɫa] або [kataˈɫa]) — мова раманскай групы індаэўрапейскае сям'і моваў, распаўсюджаная на паўночным усходзе Гішпаніі і прылеглых частках Францыі. Зьяўляецца афіцыйнай мовай Андоры і адной з афіцыйных моваў гішпанскіх аўтаномных супольнасьцяў Каталёнія, Балеарскія астравы, Валенсія, маючы ў апошняй уласную назву і літаратурныя нормы. Разам з гэтым, распаўсюджаная ў горадзе Альгера (Сардынія, Італія) і Арагоне.

Каталянская мова
català
Каталянская Мова
Каталянскія Землі на мапе Эўропы
Каталянская Мова
Ужываецца ў Гішпаніі, Андоры, Францыі, Італіі
Рэгіён Каталянскія землі
Колькасьць карыстальнікаў
  • 4 079 420 чал. (2012)
  • 5 100 000 чал. (2012)
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў У краінах: Андора
У рэгіёнах: Каталёнія, Балеарскія астравы, Валенсія
Арганізацыі: Лацінскі Хаўрус
Дапаможная мова ў Пірэнэі Ўсходнія (Францыя)
Альгера (Італія)
Арагон (Гішпанія)
Рэгулюецца Інстытутам вывучэньня Каталёніі,
Валенсійскай моўнай акадэміяй
Статус: 2 Правінцыйны[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 ca
ISO 639-2(Б) cat
ISO 639-2(Т) cat
ISO 639-3 cat

Паводле зьвестак Статыстычнага Інстытуту Каталёніі на 2008 год каталянская зьяўляецца другой найбольш ужыванай мовай у Каталёніі. Маюцца афіцыйныя праграмы па падтрымцы выкарыстаньня мовы ў Каталёніі ды іншых рэгіёнах.

Паходжаньне каталёнскай мовы адсочваецца з вульгарнай лаціны ў ІХ ст. як мовы, што існавала ў былых правінцыях Рымскай імпэрыі і ў той ці іншай ступені дала пачатак усім раманскім мовам. У Раньнім Сярэднявеччы мова стала імкліва разьвівацца як літаратурная і пануючая мова Арагонскае кароны, стаўшыся шырока выкарыстанай мовай Міжземнамор'я.

Хаўрус Арагону зь іншымі тэрыторыямі сучаснай Гішпаніі ў 1479 годзе азнаменаваў пачатак заняпаду мовы. У 1659 годзе Гішпанія саступіла поўнач Каталёніі Францыі, і да пачатку XVIII ст. мова трапіла пад забарону ў абедзьвюх дзяржавах. У ХІХ ст. пачаўся працэс каталянскага літаратурнага адраджэньня, які завяршыўся артаграфічнай стандартызацыяй у 1913 годзе і набыцьцём афіцыйнага статусу ў часы Другой Гішпанскай Рэспублікі, што існавала 1931—1939 гадох. Пры дыктатуры Франсіска Франка, якая доўжылася з 1939 па 1975 гады, мова зноў стала забароненай.

Зь пераходам Гішпаніі да дэмакратычнага кіраваньня ў 1975—1982 гадох каталянская мова атрымала прызнаньне як афіцыйная мова, мова адукацыі ды мова сродкаў масавай інфармацыі. У параўнаньні з большай часткай іншых раманскіх моваў, дыялектная сыстэма каталянскай мовы параўнальна аднародная, усе ейныя дыялекты маюць узаемную зразумеласьць. Гэтыя дыялекты падзеленыя на заходнюю й усходнюю дыялектныя групы, асноўным крытэрам адрозьненьня між якім зьяўляецца вымаўленьне; у Валенсіі каталянская мова вызначаецца тэрмінам валенсійская мова, якая, між тым, зь лінгвістычнага гледжаньня зьяўляецца часткай каталянскай.

У лінвістычным дачыненьні мова падзяляе шмат рысаў зь іншымі раманскімі мовамі, пры гэтым больш лексычных, граматычных, фанэтычных паралеляў каталянская мова падзяляе з галя-раманскімі мовамі (францускай, італьянская, аксытанская), а не раманскімі мовамі Ібэрыйскага паўвостраву; пры гэтым асаблівая колькасьць падабенстваў назіраецца між каталянскай і геаграфічна блізкай аксытанскай мовай.

Каталянская мова мае флектыўную граматыку, адрозьніваючы мужчынскі й жаночы роды, а таксама адзіночны ды множны лік. Каталянскія займеньнікі адрозьніваюцца паводле склону, адушаўлёнасьці, ветлівасьці, маючы мажлівасьць уступаць у досыць складаныя граматычныя зносіны. Дзеяслоў зьмяняецца паводле асобы, ліку, часу, віду і плоці.

Фанэтыка каталянскай мовы вылучаецца сярод астатніх раманскіх моваў наяўнасьцю пэўнай колькасьці асаблівых зычных і сьцячэньняў зычных.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Каталянская Мова  Каталянская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Індаэўрапейскія мовыІталіяАндораАрагон (аўтаномная супольнасьць)Балеарскія астравыВаленсія (аўтаномная супольнасьць)ГішпаніяКаталёніяМіжнародны фанэтычны альфабэтРаманскія мовыСардыніяФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Тэракт у «Крокус Сіці Холе»ПаронімыБеларуская Народная РэспублікаHromadske.TVБясхвостыяЖыве Беларусь!Вольная Беларусь (газэта)Прыдатак (мовазнаўства)Настасься Азарка8640Лязо ОкамаПаўднёва-Афрыканская РэспублікаЛёзнаМіт РомніПершая сусьветная вайнаВаеннае становішчаІнфармацыяФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўКірыліцаАбу Бэкір ШабановічСалідарнасьць (прафсаюз)Камала ГарысМіраслаў ЛазоўскіАнтон Сокал-КутылоўскіДзейнікЧорны сьпіс ЭўразьвязуЗбанЯнка БрыльСусьветЭякуляцыяБелсатВайна ў ВіетнамеНэшвілПэкарыевыяАнтон ЛуцкевічЗборная Аргентыны па футболеСтараславянская моваСтатыстыкаПершая Ўстаўная граматаСтыхійнае бедзтваЖнівеньскі путчВойшынАнжаліка АгурбашПадвойнае пранікненьнеЭманюэль 3АлагГімн Беларускай ССРВэб-сайтЛетуваЛаскаценьЯзэп ЛёсікБарсэлёна (неадназначнасьць)Беларуская літаратураМіл (імя)Птушка шчасьцяДзед ТалашЭманюэль 5Браты МарксБісэксуальная парнаграфіяПольская мова🡆 More