Каранавірусы: сямейства вірусаў

Каранаві́русы (Coronaviridae) (каронавірус) — сямейства з прыкладна 40 відаў вірусаў, якія паражаюць чалавека, жывёл, птушак.

Вірыёны каранавірусаў акружаны бялковай мэмбранай і ліпаўтрымвальнай зьнешняй абалонкай, ад якой адыходзяць булавападобныя атожылкі, якія нагадваюць карону, за што тыя й атрымалі сваю назву.

Каранавірус
Каранавірусы: Назва, Марфалёгія, Размнажэньне
Выгляд вірыёну каранавірусу і ягонае сячэньне
Клясыфікацыя
ЦарстваRiboviria
ТыпIncertae sedis
АтрадNidovirales
СямействаКаранавірусы
Бінамінальная намэнклятура
Coronaviridae

Каранавірусная інфэкцыя сустракалася ў гісторыі чалавецтва даўно, аднак вірус упершыню быў выдзелены ў 1965 року. Усе каранавірусы зьяўляюцца абалонкавымі з адналанцужковым РНК-геномам пазітыўнай накіраванасьці і нуклеакапсыдам сьпіральнай сымэтрыі. Памер геному каранавірусаў вагаецца ад прыкладна 27 да 34 кіляпараў, што зьяўляецца адным з найбольшых паказьнікаў сярод РНК-вірусаў. Памер вірыёна складае 60—200 нанамэтраў. Звышкапсыд мае ліпідны слой.

У XX стагодзьдзі былі апісаныя тры каранавірусы, якія трапілі да чалавека ад жывёлаў: вірус птушынага інфэкцыйнага бранхіту(en), чалавечы каранавірус 229E(en) ды чалавечы каранавірус OC43(en). Лічыцца, што крыніцай эпідэміі «гішпанкі», геном вірусу якой быў расшыфраваны толькі ў пачатку XXI стагодзьдзя, сталі птушкі. У новым стагодзьдзі прычынай маштабных эпідэміяў станавіліся новыя каранавірусы: вірус(en) цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому (ЦВРС, 2003), вірус(en) блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому (БУРС, 2012), новы каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому (ЦВРС-2, 2019).

Зь вядомых на 2020 рок каранавірусаў ад чалавека да чалавека перадаюцца прынамсі 7 відаў. Але на іхнюю долю прыпадае толькі 8—10% захворваньня на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі. У чалавека каранавірусы паражаюць дыхальныя шляхі, страўнікава-кішачны тракт і нэрвовую сыстэму. Выклікаюць дыхавіцу, кашаль і ліхаманку. Такія формы як ЦВРС, БУРС і ЦВРС-2 могуць быць сьмяротнымі. У сьвіней каранавірусы выклікаюць гастраэнтэрыт і запаленьне мозга, у мышэй — жаўтуху, у курэй — бранхіт. Сералягічны дыягназ устанаўліваюць з дапамогай РЗК (рэакцыі зьвязваньня камплемэнту) і РН (вадароднага паказьніка). Спэцыфічных вакцынаў ці лекаў ад каранавірусу не існуе.

Назва

Каранавірусы: Назва, Марфалёгія, Размнажэньне 
Выгляд каранавіруснага вірыёну

Назва «каранавірус» паходзіць ад лацінскага слова corona і грэцкага κορώνη, якія перакладаюцца як карона ці галё. Пры разглядзе ў электронны мікраскоп вірыёна (заразнай формы віруса) можна ўбачыць абалонку зь вялікіх булавападобных атожылкаў, якія ўтвараюць падабенства сонечнай кароны. Такая марфалёгія фармуецца віруснымі пэпламэрамі — бялкамі на паверхні віруса, якія вызначаюць зваротнасьць(en) гаспадара(en).

Марфалёгія

Дыямэтар вірусных часьцінак складае каля 120 нм. Вірусная абалонка складаецца зь ліпіднага двухслою з прымацаванымі структурнымі пратэінамі: мэмбранай (М), абалонкай (А) і шыпом (Ш).

Унутры знаходзіцца нуклеакапсыд, утвораны шматлікімі копіямі нуклеакапсыднага бялку з адналанцужковым РНК-геномам пазітыўнай накіраванасьці. Ліпідная двухслойная абалонка, мэмбранавыя бялкі і нуклеакапсыд абараняюць вірус, пакуль ён знаходзіцца па-за вузай.

Памер геному каранавірусаў вагаецца ад прыкладна 27 да 34 кіляпараў — адзін з найбольшых паказьнікаў сярод РНК-вірусаў. Геном мае 5’ мэтыляваны навершнік і 3’ поліадэнілаваны хвост.

Размнажэньне

Каранавірусы: Назва, Марфалёгія, Размнажэньне 
Жыцьцёвы цыкль каранавірусу

Каранавірусы размнажаюцца на арганных культурах трахеі і культурах вузаў. Заражэньне пачынаецца з уваходам вірусу ў арганізм і прымацаваньня шыповага пратэіну да рэцэптара вузы-гаспадыні. Пасьля гэтага пратэаза вузы ўскрывае і актывуе шыповы пратэін віруса, які пранікае ўнутар вузы эндацытозам ці простым зьліцьцём віруснай абалонкі з вузавай мэмбранай.

Трапіўшы ў вузу-гаспадыню, часьцінка вірусу скідае абалонку, і ейны геном трапляе ў цытаплязму. РНК-геном каранавірусу мае 5’ мэтыляваны навершнік(en) і 3’ поліадэнілаваны хвост(en), што дазваляе РНК прымацоўвацца да вузавай рыбасомы дзеля трансьляцыі.

У геноме каранавірусу зашыфраваны таксама бялок РНК-залежная РНК-полімэраза (РзРп), які дапамагае віруснаму геному транскрыбавацца ў новыя копіі РНК, выкарыстоўваючы рэсурсы вузы. Бялок РзРп выпрацоўваецца першым; калі скончыцца трансьляцыя гена, у якім зашыфраваны РзРп, тэрмінатарны кадон(en) спыняе трансьляцыю. Гэта называецца ўкладзенай транскрыпцыяй(en). Неструктурныя бялкі канаравірусу выконваюць выпраўленьне памылак(en), якой бракуе ва ўласна энзымах РНК-залежнай РНА-полімэразы, забясьпечваючы дадатковую дакладнасьць пры ўзнаўленьні. Геном рэплікуецца, і з усіх утвораных бялкоў фармуецца доўгі поліпратэін. Каранавірусы маюць неструктурны бялок — пратэазу — які адказвае за расшчапленьне(en) поліпратэіну. Дзякуючы гэтаму вірус здольны зашыфроўваць максымальную колькасьць генаў малым наборам нуклеатыдаў.

Перадача

Зь вядомых на 2020 рок каранавірусаў ад чалавека да чалавека перадаюцца прынамсі 7 відаў. Асноўны спосаб перадачы — паветрана-кропельным шляхам пры непасрэдным кантакце з асобай, якая кашляе ці чыхае.

Заражэньне каранавірусам прадухіляюць рэгулярнае мыцьцё рук, адмова ад ужываньня недагатаванага мяса, нашэньне мэдычнай маскі ў грамадзкім месцы, пазьбяганьне застуджаных людзей і ўстрыманьне ад наведваньня людных месцаў. Нашэньне маскі не абараняе ад заражэньня напоўніцу.

Таксаномія

Эвалюцыя

Найбліжэйшы агульны продак (НАП) усіх каранавірусаў датаваны прыкладна 8000 да Н. Хр. НАП альфакаранавірусаў зьявіліся каля 2400 да Н. Хр., бэтакаранавірусаў — каля 3300 да Н. Хр., гамакаранавірусаў — каля 2800 да Н. Хр., дэльтакаранавірусаў — каля 3000 да Н. Хр. Ідэальнымі гаспадарамі для эвалюцыянаваньня і пераносу каранавірусных генаў лічацца кажаны і птушкі як цеплакроўныя крылатыя хрыбетныя.

У канцы XVIII стагодзьдзя з конскіх каранавірусаў вылучыўся каранавірус буйной рагатай скаціны (бэтакаранавірус 1). У 1950-х роках аддзяліліся каранавірус буйной рагатай скаціны, сабачыя каранавірусы і чалавечы каранавірус OC43.

Чалавечы каранавірус NL63 і кажанавыя каранавірусы мелі НАП 5—9 стагодзьдзяў таму. Каранавірус БУРС, хоць і блізкі да некалькіх відаў каранавірусаў кажаноў, аддзяліўся ад іх некалькі стагодзьдзяў таму. Найбліжэйшы каранавірус кажаноў і каранавірус ЦВРС разьдзяліліся ў 1986 року.

Адкрыцьцё каранавірусаў адбылося ў 1960-х роках. Сьпярша былі выяўленыя вірус інфэкцыйнага бранхіту ў курэй і яшчэ два ў людзей з застудай (пазьней яны стануць вядомыя пад назвамі чалавечы каранавірус 229E і чалавечы каранавірус OC43). У XXI стагодзьдзі былі ідэнтыфікаваныя новыя каранавірусы: ЦВРС (2003), NL63 (2004), HKU1 (2005), БУРС (2012), ЦВРС-2 (2019) — часьцей за ўсё праз масавыя ўспышкі вострых рэсьпіраторных інфэкцыяў.

Захворваньні

Фактары рызыкі розных каранавірусаў значна вагаюцца ад параўнальна бясшкодных (звычайная застуда) да 30%-ай сьмяротнасьці (каранавірус блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому). Каранавірусы выклікаюць застуды зь яўнымі сымптомамі: ліхаманкай, болем у горле ад набраклых адэноідаў — пераважна ўзімку і раньняй вясною. Могуць выклікаць пнэўманію і бранхіт. Выяўлены ў 2003 року каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому адрозьніваецца ўнікальным патагенэзам, паколькі выклікае запаленьні як верхніх(en), так і ніжніх дыхальных шляхоў(en).

Вядомыя сем штамаў чалавечых каранавірусаў:

  1. Чалавечы каранавірус 229E (ЧКаВ-229E)
  2. Чалавечы каранавірус OC43 (ЧКаВ-OC43)
  3. Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому (ЦВРС-КаВ)
  4. Чалавечы каранавірус NL63 (ЧКаВ-NL63, Нью-Гэйвэнскі каранавірус)
  5. Чалавечы каранавірус HKU1
  6. Каранавірус блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому (БУРС-КаВ)
  7. Каранавірус цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому-2 (ЦВРС-КаВ-2), раней называны 2019-нКаВ або «новы каранавірус-2019»

Каранавірусы ЧКаВ-229E, -NL63, -OC43 і -HKU1 цыркулююць па сьвеце пастаянна і выклікаюць рэсьпіраторныя інфэкцыі ў дарослых і дзяцей.

Успышкі

Адбывалася некалькі ўспышак каранавірусных інфэкцыяў параўнальна высокай сьмяротнасьці:

Успышка Вірус Сьмерці
Успышка цяжкага вострага рэсьпіраторнага сындрому 2003 году Каранавірус ЦВРС 774
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2012 году Каранавірус БУРС Больш за 400
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2015 году Каранавірус БУРС 36
Успышка блізкаўсходняга рэсьпіраторнага сындрому 2018 году Каранавірус БУРС 41
Пандэмія каранавіруснай інфэкцыі 2019—2020 гадоў Каранавірус ЦВРС-2 >468 000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Каранавірусы НазваКаранавірусы МарфалёгіяКаранавірусы РазмнажэньнеКаранавірусы ПерадачаКаранавірусы ТаксаноміяКаранавірусы ЭвалюцыяКаранавірусы ЗахворваньніКаранавірусы КрыніцыКаранавірусы Вонкавыя спасылкіКаранавірусыВірусСямейства (біялёгія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Людміла СільноваБанкЯва (імя)Уладзімер КараткевічЯлоўкаЯсмантКарл Фрыдрых ГаўсУсяслаў ЧарадзейПрыназоўнікАмпэрсандМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніУладзіслаў СыракомляГаліцка-Валынскае княстваHromadske.TVЛічэбнікАвантуры майго жыцьцяА16 красавікаСпарышМустафа Кемаль АтатуркКірыліцаБеларусыАндрэй ХадановічВікіпэдыя12 гадоў рабства (фільм)ШатляндыяХарэйКойданаўМэтафараПаўстаньне 1863—1864 гадоўМутГарбатаАўстраліяМастацкая літаратураМедзьРужанецForbesПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПацолтISO 3166Парнаграфія ў ЧэхііАрцём ДзенісенкаБанкруцтваІнфармацыйныя тэхналёгііЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)ПолацакМашэкаФранцішак СкарынаЦыкорыяВікісховішчаАляксандар ЛукашэнкаДзесяцідзённая вайнаМесны склонВашынгтон (акруга Калюмбія)Янка МаўрПагоняМар’ян ДуксаТрстэнікСьпіс карцін Фэрдынанда РушчыцаІталіяАральны сэксБірэйкаВадзім БолбасП’ер Агюст РэнуарСьпіс вялікіх князёў літоўскіхЛістападЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)Жанчына зьверхуКрамаНаша Ніва🡆 More