Зьмі́цер Яўге́навіч Сідаро́віч (2 кастрычніка 1965, Менск, БССР — 17 траўня 2014, Менск, Беларусь) — беларускі музыка, дудар, былы лідэр гурту «Камэлот», аўтар і выканаўца песень, зьбіральнік фальклёру.
Зьміцер Сідаровіч | |
Зьміцер Сідаровіч | |
Зьміцер Сідаровіч, Наваградак, 2006 | |
Дата нараджэньня | 2 кастрычніка 1965 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Дата сьмерці | 17 траўня 2014 (48 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, Беларусь |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Беларусь |
Занятак | аўтар-кампазытар, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 1980—2014 |
Інструмэнты | дуда |
Гурты | Камэлот Капэля «На таку» |
Супрацоўніцтва | Стары Ольса |
Дзед Зьмітра Сідаровіча — Мечыслаў Вікенцьевіч — у 1938 пераехаў у Менск зь вёскі Скірмантава пад Койданавым. Зьміцер Сідаровіч па прафэсіі — інжынэр-будаўнік, кандыдат навук. Песьні пісаў ад 1980 году. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасьля паездкі на Падляшша. У 1991 стварыў гурт «Камэлот». Выпусьціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагодзьдзя». Акрамя бардаўскай песьні актыўна займаўся фальклёрам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса». У 2008 г. заснаваў капэлю «На таку», якая ладзіць вечарыны традыцыйнага танцу.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Зьміцер Сідаровіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.