Жаўтаксан

Сьнежаньскае паўстаньне (каз.

Желтоқсан көтерілісі), або проста Сьнежань, па-казаску Жаўтакса́н (каз. Желтоқсан — сьнежань) — выступы казаскай моладзі, якія адбыліся 17—18 сьнежня 1986 году ў Алма-Аце, якая была ў той час сталіцай Казахскай ССР. Перарасьлі ў масавыя пратэсты і народнае паўстаньне супраць камуністычнай улады.

Жаўтаксан
Фрагмэнт манумэнта незалежнасьці Казахстана, прысьвечаны сьнежаньскім падзеям

Паводле афіцыйнай вэрсіі, хваляваньні пачаліся з-за пастановы Генэральнага сакратара ЦК КПСС М. С. Гарбачова аб пазбаўленьні пасады першага сакратара кампартыі Казахстану Дынмухамеду Кунаева, і замены яго на Генадзя Колбіна, першага сакратара Ўльянаўскага абкаму партыі, які раней ніколі не працаваў у Казахстане. Удзельнікі мірнага мітынгу патрабавалі прызначыць на пасаду главы рэспублікі прадстаўніка карэннага насельніцтва.

Пазьней хваляваньні казаскай моладзі прайшлі і ў іншых гарадах і рэгіёнах Казахстану. Сьнежаньскія падзеі ў Казахстане сталі адным зь першых у СССР масавых мітынгаў супраць дыктату Масквы, пазьней аналягічныя падзеі адбыліся і ў іншых рэспубліках Савецкага Саюзу.

Вынікі

Па апублікаваных у Казахстане дадзеных, было затрымана праваахоўнымі сіламі 8,5 тысячаў чалавек, атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджаньні (у асноўным чэрапна-мазгавая траўма) больш за 1700 чалавек, дапытана ў пракуратуры 5324, у КДБ — 850 чалавек. 900 чалавек былі адміністрацыйна пакараныя (арышты, штрафы), каля 1400 чалавек папярэджаны, звольненыя з працы 319, адлічаныя з навучальных устаноў (толькі па дадзеных Мінадукацыі) 309 студэнтаў. Па крымінальных артыкулах асудзілі 99 чалавек, сярод іх 20-гадовы Кайрат Рыскулбекаў, які пазьней загінуў у турме. Камсамольскі і партыйныя спагнаньні атрымалі каля 1400 людзей. Пачалася запозьненая, а таму безвыніковая барацьба з нацыяналістычнымі настроямі сярод казаскай інтэлігенцыі.

У пачатку 1987 году была прынятая пастанова ЦК КПСС, у якім тое, што адбылося абвяшчалася праявай казаскага нацыяналізму. Аднак у далейшым у сувязі з разьвіцьцём працэсаў «Перабудовы» і зьменамі палітычнай кан’юнктуры пазыцыя цэнтральных уладаў памянялася. 9 студзеня 1989 году на пасаду другога сакратара быў пастаўлены этнічны казах, а 22 чэрвеня таго ж году Назарбаеў зьмяніў Колбіна на пасадзе кіраўніка рэспублікі. 14 лістапада 1989 году група дэпутатаў Вярхоўнага Савета Казаскай ССР на чале зь пісьменьнікам Мухтарам Шахановым зьвярнулася ў ЦК КПСС з просьбай аб адмене фармулёўкі «праява казахскага нацыяналізму», і фармулёўка была адменена.

16 сьнежня 1991 году, праз роўна пяць гадоў пасьля Жаўтаксану, Казахстан апошнім з савецкіх рэспублік абвясьціў сваю незалежнасьць.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Алма-АтаКазаская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЦмокВагінальны сэксЦэнтральная разьведвальная ўправа16 красавіка602Марыя МартысевічРабінаІвонка СурвілаФінская моваЛюдміла РублеўскаяСяргей СівецЯўген ПанасенкаўПаўлюк ТрусЗіновій ПрыгодзічЭлізабэт ТэйларІўрытСьпіс гарадоў БеларусіШвайцарыяЗолатаВіктар МарціновічПаўстаньне 1794 годуДанецкая народная рэспублікаПарнафільмПарнаграфія ў ІталііАндрусь ГорватПарнаграфія-гонзаЧарлз ДарвінЧалавекВалянцін ЗубБаскетболАлбэртаАкторы парнафільмаў1744НафтаЗянон ПазьнякЕва ВежнавецІзраільПрыслоўеВольнае аўтарскае праваАрктычны акіянМіхал ВітушкаПагоняВісігерСказУ краіне райскай птушкі1500Тонга30 красавікаКрасавікХрысьціянстваРусіфікацыя БеларусіСярэднебеларускія гаворкіМіхась ДаніленкаЕўнаКурыцаПІракГрошы7 (лік)ЛёнданАлесь ЖаўрукКанюшынаМужчына зьверхуMemento moriВэб-сайтПрыметнік1751МілімэтарДраматург🡆 More