Дзяржава Сасанідаў

Дзяржава Сасані́даў — дзяржава на Блізкім і Сярэднім Усходзе на тэрыторыях сучасных Ірану, Аўганістану, Іраку, Каўкаскай Альбаніі, большай часткі Азэрбайджану, Армэніі і Грузіі.

Існавала з 224 па 651 год. Кіравалася дынастыяй Сасанідаў.

Эраншахр
Дзяржава Сасанідаў
224—652 Дзяржава Сасанідаў
Герб Эраншахру
Герб
Месцазнаходжаньне Эраншахру
Афіцыйная мова сярэднепэрсыдзкая, арамейская
Сталіца Ктэсіфон
Этнічны склад іранцы, армяне, жыды, арабы, асырыйцы, грузіны
Канфэсійны склад зараастрызм, таксама хрысьціянства, маніхейства

Найбольшага росквіту імпэрыя дасягнула пры Хасрове I Анушырване, найбольшага (але кароткачасовага) пашырэньня межаў — у кіраваньне Хасрова II Парвіза (Абарвеза, Апарвеза, «Пераможнага») — унука Хасрова I Анушырвана і сына Армізда III, і ўключала землі цяперашніх Ірану, Іраку, Азэрбайджану, Армэніі, Аўганістану, усходнюю частку сучаснай Турэччыны і часткі цяперашніх Індыі, Сірыі, Пакістану; часткова тэрыторыя сасанідзкай дзяржавы захоплівала Каўказ, Цэнтральную Азію, Арабійскі паўвостраў, Эгіпет, землі цяперашніх Ярданіі, Ізраілю і Палестыны, пашырыўшы Сасанідзкі Іран (хоць і кароткачасова) амаль да межаў дзяржавы Ахемэнідаў.

У сярэдзіне VII стагодзьдзя імпэрыя Сасанідаў была зьнішчаная і паглынута Арабскім халіфатам.

Мінуўшчына

Заснаваная Ардашырам I, які ў 224 зьнішчыў Парфянскае царства і ў 226/227 каранаваўся царом у м. Ктэсіфоне, які зрабіў сталіцай дзяржавы. Ягоны сын Шапур I (239—272) далучыў да дзяржавы Сасанідаў вялікія вобласьці на захадзе і ўсходзе ад Ірану, вёў пасьпяховыя войны супраць Рымскай імпэрыі. Дзяржаўнай рэлігіяй стаў зараастрызм, жрацы якога (магі) аказвалі вялікі ўплыў на дзяржаўныя справы, асабліва з часоў Шапура II (309—379). У канцы V ст. дзяржава Сасанідаў вяла барацьбу з эфталітамі, у бітве зь якімі загінуў цар Пэроз (459—484). Востры сацыяльны крызіс часоў кіраваньня Кавада I (488—496 і 499—531) выклікаў маздакіцкі рух. Пры Хасрове I Анушырване (531—579) унутранае становішча стабілізавалася, краіна падзеленая на 4 вобласьці: Харасан, Азэрбайган, Німруз і Харабаран (Мэсапатамія); усталяваўся падзел грамадзтва на саслоўі, прывілеяванае становішча сярод якіх займалі магі і воіны (азаты). Пры Хасрове II Парвізе (591—628) дзяржава Сасанідаў вяла вайну зь Бізантыйскай імпэрыяй (602—628), захапіла Сырыю, Палестыну, Эгіпет, большую частку Малой Азіі, але потым сасанідзкія войскі пацярпелі паразу, і ўсе заваяваньні былі страчаныя. Вайна зьнясіліла дзяржаву Сасанідаў напярэдадні арабскіх заваяваньняў. Арабы разьбілі войскі Сасанідаў у бітвах пры Кадысіі (637) і Нехавэндзе (642). Са сьмерцю цара Ездэгерда III (632—651/652) дзяржава Сасанідаў спыніла існаваньне, а ейныя землі ўвайшлі ў склад Арабскага халіфату.

Гаспадарка

Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, рамёствы. Вёўся гандаль з Кітаем, Індыяй, краінамі Міжземнамор’я.

Літаратура

Tags:

ІракІранАзэрбайджанАрмэніяАўганістанГрузія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Семівалокі30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Гомельская вобласьцьВялікабрытаніяАлесь ЗайкаЛязьбійская парнаграфіяПацолтЭквадорАс (імя)Пошукавая аптымізацыяСяброўстваГавейкаСяржук Сокалаў-ВоюшГісторыя ВільніМустафа Кемаль АтатуркСмаленскДотык пісі рукоюМараторыйThe SuperbullzВіктар ШніпЖыгімонт АўгустІнданэзіяКрайняя плоцьЛюдміла СільноваМотарАпавядальны сказПадляшшаАлесь ДуброўскіПрамысловасьцьБінейкаУ краіне райскай птушкіЯзэп СажычМястэчка2024МагаМікола КупрэеўСпарышГрэцкая моваФёдар МачалаўМакс ШчурУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьКрэдытБалалайкаЧэлесРыдлёўкаАлесь АркушISO 4217Мадэль OSI12 гадоў рабства (фільм)ПапугаепадобныяМаксім ЛужанінТэўтонскі ордэнІдышПарнаграфія ў ЧэхііТожабеларусПалешукіМэдыяВікіВетразьУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціПрыдатак (мовазнаўства)Беларуская Народная РэспублікаСлавамір АдамовічДрукарняПрыметнікПастава на каленяхЮры БеленькіПаўстаньне 1863—1864 гадоўГенадзь БураўкінКінэматографАсенГарбатаЯндаВуліца Янкі Лучыны (Менск)Другая сусьветная вайна🡆 More