Дацкі Вольны Корпус Сс

Дацкі вольны корпус СС (па-дацку: Frikorps Danmark‎) — дацкі добраахвотніцкі аддзел, створаны Нацыянал-сацыялістычнай партыяй Даніі (НСППД) разам зь Нямеччынай дзеля барацьбы з Савецкім Саюзам на Ўсходнім фронце.

Сфармаваны на пачатку нямецкага нападу на СССР, распушчаны ў 1943 року.

Дацкі вольны корпус СС
Дацкі Вольны Корпус Сс
Гады існаваньня 1941—1943
Краіна Данія Данія
Падпарадкаваньне Трэці райх Трэці райх
Уваходзіць у Дацкі Вольны Корпус Сс Вафэн-СС
Тып пяхота
Колькасьць 6000
Марш Дацкі Вольны Корпус Сс
Вядомыя камандзіры
  • Крыстыян Пэдэр Крысінг
  • Крыстыян Фрэдэрык фон Шальбург
  • Кнуд Бэрге Мартынсэн

Мінуўшчына

Данія была акупаваная войскамі Трэцяга Райху ў 1940 року. З пачаткам вайны супраць Савецкага Саюзу Нямеччына запатрабавала ад дацкага ўраду стварыць вайсковы корпус дзеля вайны супраць бальшавікоў. Стварэньне было абвешчанае 29 чэрвеня 1941 року ў партыйнай газэце НСППД «Fædrelandet» (па-беларуску: Бацькаўшчына). Афіцэры і шарагоўцы войскаў Даніі атрымалі права далучацца да Вольнага корпусу з захаваньнем званьняў. Камандуючым стаў лейтэнант-палкоўнік(en) 5-га артылерыйскага палку дацкага войска Крыстыян Пэдэр Крысінг.

У 1941 року колькасьць асабовага складу Вольнага корпусу дасягнула 1164 чалавек, агульная колькасьць ацэньваецца да 6000 чалавек. Асноўную іх частку складалі чальцы Нацыянал-сацыялістычнай партыі і/або прадстаўнікі дацкіх немцаў.

Дацкі Вольны Корпус Сс 
Марш Дацкага вольнага корпусу на чале з Крыстыянам Пэдэрам Крысінгам

Напрыканцы ліпеня 1941 року каля 1000 навабранцаў корпусу былі накіраваныя на падрыхтоўку ў кашары Гамбургу, пасьля чаго ў верасьні выправіліся ў Трэскаў (цяпер у Польшчы).

У лютым 1942 року Крыстыян Пэдэр Крысінг быў зьняты з пасады камандуючага корпусам за «недастатковую ідэалягічную адданасьць нацызму» і пераведзены ў артылерыю, дзе скончыў службу ў званьні генэрала. Ягонае месца заняў Крыстыян Фрэдэрык фон Шальбург — дацкі арыстакрат і сябра НСППД расейскага паходжаньня.

8 траўня 1942 корпус рушыў на баявыя пазыцыі пад Дзямянскам і Ноўгарадам. 2 чэрвеня быў забіты Шальбург, а ўсяго празь некалькі дзён ягоны намесьнік немец Ганс Альбэрт фон Летаў-Форбэк. 11 ліпеня 1942 новым камандзёрам стаў Кнуд Бэрге Мартынсэн.

Увосені Вольны корпус вярнуўся ў Данію, а 13 лістапада 1942 быў пераведзены ў Елгаву дзеля барацьбы з латвійскімі партызанамі, аднак неўзабаве адасланы на перадавую. У сьнежні корпус узяў удзел у бітве пад Вялікімі Лукамі.

У сакавіку 1943 року корпус быў пераведзены ў Графэнвэр пад Нюрнбэргам, дзе 6 чэрвеня 1943 распушчаны. Большасьць ягоных жаўнераў далучыліся да 24-га дацкага палку ў дывізіі «Нордлянд», іншыя — да дацкай дапаможнай паліцыі альбо корпусу «Шальбургу».

Крыніцы

Літаратура

  • Claus Bundgård Christensen, Niels Bo Poulsen & Peter Scharff Smith. Under Hagekors og Dannebrog — Danskere i Waffen SS 1940-45. — Aschehoug: 1998.
  •  Lidegaard, Bo [dansk-udenrigspolitiks-historie-overleveren_bo-lidegaard_indbundet_9788777890932 Dansk udenrigspolitiks historie. Overleveren - 1914-1945]. — Danmarks Nationalleksikon, 2003. — ISBN 9788777890932
  •  Stein, George H The Waffen SS: Hitler's Elite Guard at War, 1939-1945. — Cornell University Press, 1984. — ISBN 978-0801492754

Вонкавыя спасылкі

Дацкі Вольны Корпус Сс  Дацкі вольны корпус ССсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Дацкі Вольны Корпус Сс МінуўшчынаДацкі Вольны Корпус Сс КрыніцыДацкі Вольны Корпус Сс ЛітаратураДацкі Вольны Корпус Сс Вонкавыя спасылкіДацкі Вольны Корпус СсАпэрацыя «Барбароса»ДаніяДацкая моваНацысцкая НямеччынаНямецка-савецкая вайнаСССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВымяІвонка СурвілаВязынка (Маладэчанскі раён)Васіль ІгнаценкаРадзімічыРасейская моваАляксандар РужанцоўПацолтРыгор МарцьянаўРодныя гоні (1927)АдвакатБуценьМагаАляксандар ЛукашэнкаКаханьне без пранікненьняЁзэф ГёбэльсСамілаМасей Сяднёў120-я зэнітна-ракетная брыгадаГаштольд (імя)Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіУладзімер Аляксеевіч АрлоўБерасьцеBaskin-RobbinsХлопчык як пальчыкЛетувізацыяМагутны БожаЛіндаГаліцка-Валынскае княстваПалітыкаДзіцячая парнаграфіяЦмокАнатоль СербантовічМутВольга ГапееваПарнаграфія ў БразылііУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіП’ер Агюст РэнуарСям’яЖыве Беларусь!ЗлучокЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Віленскае барокаКарусь КаганецВілаЗьміцер БартосікУніфікаваная назва рэсурсуВасіль ЖуковічБеларусьПарнаграфія ў ЗШАГайла (імя)ДзеяслоўАмонімЦарква Сьвятога Спаса (Полацак)ПрыродаКінэматографЛетуваГрупавы сэксІнфармацыйныя тэхналёгііЛявон ВашкоБярозаўкаМаксім ЛужанінПаронімыШпакПартыя аматараў піва2008🡆 More