Дамэн Верхняга Ўзроўню

Дамэн верхняга ўзроўню (ДВУ; анг.

top-level domain, скарочана — TLD) — апошняя частка назвы дамэну, пасьлядоўнасьць літар пасьля апошняй кропкі ў назьве любога дамэну. Так, у назьве дамэна www.website.com, дамэнам верхняга ўзроўню зьяўляецца com (альбо COM, таму што падзелу на вялікія і малыя літары ў назвах дамэнаў няма).

Сеціўная ўправа наданьня нумароў (СУНН; Лос-Анджэлес, ЗША) на сёньняшні дзень падзяляе дамэны верхняга ўзроўню на тры тыпы:

  • Нацыянальныя дамэны верхняга ўзроўню (country code top-level domains, ccTLD): ужываюцца ў краінах альбо ў залежных тэрыторыях. Даўжыня — дзьве літары, напрыклад by для Беларусі.
  • Агульныя дамэны верхняга ўзроўню (generic top-level domain, gTLD): ужываюцца (па меншай меры тэарытычна) у клясах арганізацыяў (напрыклад, com для камэрцыйных арганізацыяў). Большасьць агульных дамэнаў верхняга ўзроўню дазваляецца выкарыстоўваць на любых тэрыторыях сьвету, але па гістарычных прычынах mil (ваенны) і gov (урадавы) могуць ужывацца толькі Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Агульныя дамэны верхняга ўзроўню падзяляюцца на субклясавыя спансаваныя дамэны верхняга ўзроўню (sponsored top-level domains, sTLD), напрыклад, .aero, .coop, .museum і неспансаваныя дамэны верхняга ўзроўню (unsponsored top-level domains, uTLD), напрыклад .biz, .info, .name і .pro.
  • Інфраструктурныя дамэны верхняга ўзроўню (infrastructure top-level domain).

На кастрычнік 2018 году налічвалася 1578 дамэнаў верхняга ўзроўню 5 відаў:

  • 1 інфраструктурны — .arpa, які належаў Архітэктурнай радзе Сеціва (Фрэмант, штат Каліфорнія, ЗША);
  • 1240 агульных (78,6 %);
  • 312 нацыянальных (19,8 %);
  • 14 спансаваных;
  • 11 выпрабавальных.

Гістарычныя дамэны верхняга ўзроўню

Дамэн .nato быў утвораны напрыканцы 1980-х арганізацыяй NIC для НАТО, але празь некаторы час высьветлілася, што ні адзін з такіх дамэнаў не дазваляў адэкватна вызначыць статус міжнародных арганізацыяў. Таму неўзабаве NIC быў утвораны яшчэ адзін дамэн з назвай .int для ўжываньня міжнароднымі арганізацыямі, прапанаваўшы НАТО выкарыстоўваць замест існуючага варыянта nato.int. Такім чынам, дамэн верхняга ўзроўню nato перастаў выкарыстоўвацца, але канчаткавае яго выдаленьне адбылося толькі ў ліпені 1996 году.

Іншымі гістарычнымі дамэнамі верхняга ўзроўню былі .cs для Чэхаславаччыны, .su для Савецкага Саюзу і .zr для Заіру.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дамэн Верхняга Ўзроўню  Дамэн верхняга ўзроўнюсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Ангельская моваДамэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РэгіёнБар (элемэнт)Індыя1200АўтамабільДзяржаўная прэмія БССРПесьня пра зубраБіскупБерасьцеБудваГенадзь Валер’евіч ШутаўПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіСакрат ЯновічАнатоль Саньнікаў591БеластокКанстытуцыйны суд СлаваччыныВіктар ДарашкевічТутэйшыя (п’еса)Сьпіс стагодзьдзяўЛявоніхаЛявон Вітан-Дубейкаўскі48-ы батальён дапаможнай паліцыіМікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)Васіль ЗуёнакБеларусыСтудняМаладэчнаЗабойстваСыдарСвабодаІсьляндзкі коньУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПохваКрумкачПрыдатак (мовазнаўства)ЯпоніяМагнэтызмІталіяБудынакЭканомікаВасіль БыкаўЛяхавіцкі замакКастусь КаліноўскіДэмакратычная Рэспубліка КонгаЛетуваМалдаўская моваАлесь БадакНаша НіваПрышчэпкаЯсмантБэльгіяЯнка КупалаВід (імя)ГедзельЯўгенія ПфляўмбаўмПрыватызацыяЗямля пад белымі крыламіБраніслаў ТарашкевічДавернае кіраваньнеСмаленская рэспублікаМутаўтМаксім ТанкСьпіс сысуноў МалдовыПараляксаАрсэнал КойданаўКралёва ГоляЛякарня🡆 More