Гісторыя Цацак: анімацыйны фільм студыі Піксар 1995 року

«Гісторыя цаца́к» (па-ангельску: Toy Story) — амэрыканскі анімацыйны камэдыйны фільм 1995 году, выраблены студыяй Pixar Animation Studios і выпушчаны кампаніяй Walt Disney Pictures.

Фільм ёсьць першай часткай у франшызе «Гісторыя цацак». Кінатвор быў першым цалкам кампутэрным анімаваным мастацкім фільмам, а таксама першым мастацкім фільмам ад студыі Pixar. Рэжысэрам кінастужкі выступіў Джон Ласэтэр, а над сцэнарам працавалі Джос Ўідан, Эндру Стэнтан, Джоэл Коэн і Алек Сакалоў. Гісторыя разгортваецца ў сьвеце, дзе антропаморфныя цацкі ажываюць, калі людзей няма паблізу, а сюжэт факусуецца на адносінах паміж старамоднай лялькай-каўбоем Ўудзі і лялькай касманаўтам Базам Лайт’ерам.

Гісторыя цацакГісторыя Цацак: Сюжэт, Крытыка, Крыніцы
па-ангельску: Toy Story
Гісторыя Цацак: Сюжэт, Крытыка, Крыніцы
Жанр бадзі-муві[d], фэнтэзійны фільм[d], прыгодніцкі фільм і кінакамэдыя[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
Кампазытар
Мантаж Лі Анкрыч[d]
Вытворчасьць Pixar[d] і Walt Disney Pictures[d]
Распаўсюд Walt Disney Studios Motion Pictures[d]
Дата выхаду 22 лістапада 1995, 8 сакавіка 1996, 21 сакавіка 1996 і 1995
Працягласьць 81 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 30 000 000 $
Прыбытак 394 436 586 $ і 223 225 679 $
Наступны Гісторыя цацак 2
Старонка на IMDb
https://www.disney.co.jp/fc/toystory.html Афіцыйны сайт

У 2005 годзе Бібліятэка Кангрэсу ЗША абрала фільм дзеля захаваньня ў Нацыянальным рэестры фільмаў як культурны, гістарычны альбо эстэтычна значны твор. Посьпех «Гісторыі цацак» распачаў мультымэдыйную франшызу і сэрыю з некалькіх працягаў, пачынаючы з «Гісторыя цацак 2», якая пабачыла сьвет у 1999 годзе.

Сюжэт

У сьвеце, дзе цацкі ёсьць жывымі істотамі, але яны прыкідваюцца нежывымі, калі людзі прысутнічаюць побач, група цацак, якая належыць малому Эндзі Дэвісу, зьнянацку даведваецца, што дзень народзінаў Эндзі пераносіцца на тыдзень, бо ягоная сям’я рыхтуецца да пераезду на наступным тыдні. Цацкі Эндзі, у тым ліку Бо Піп, містэр Бульбяная галава, дыназаўр Рэкс, сьвіньня-скарбонка Гэм і сьпіралевы сабака, засьцерагаюцца, што ў дзень народзінаў іх заменяць новыя цацкі. Шэрыф Ўудзі ёсьць лідэрам цацак і ўлюбёнай лялькай Эндзі. Ён адпраўляе вайскоўцаў на чале з Сэржанта шпіёніць за вечарынай і паведамляць астатнім якія падарункі атрымлівае малы. Цацкі адчуваюць палёгку, калі вечарына, здаецца, заканчваецца, і ніхто зь іх не замяняецца на новыя цацкі, але потым Эндзі атрымлівае падарунак-сюрпрыз — фігурку База Лайт’ера, якая лічыць, што ён сапраўдны касьмічны рэйнджар.

Баз дзівіць астатнія цацкі сваімі рознымі рысамі, і Эндзі пачынае аддаваць яму перавагу, прымушаючы Ўудзі адчуваць сябе выгнаньнікам у параўнанні з новым, больш зграбным і больш дасканалым Базам. Пакуль Эндзі рыхтуецца да сямейнага вечару ў рэстарацыі пад назвай «Плянэта Піцца», куды маці дазваляе малому прынесьці толькі адну цацку. Баючыся, што Эндзі абярэ База, Ўудзі спрабуе скінуць яго за пісьмовы стол лялькавым аўтамабілем, але ў выніку ён выпадкова зьбівае яго з акна. Астатнія цацкі, за выключэньнем Бо Піп і сьпіралевага сабакі, паўстаюць супраць Ўудзі, асуджаючы яго за тое, што той пазбавіўся ад База праз зайздру і суперніцтва. Перш чым яны пасьпяваюць адпомсціць, Эндзі бярэ Ўудзі і ад’язджае зь сям’ёй у рэстарацыю. Калі сям’я спыняецца на запраўцы, Ўудзі выяўляе, што Баз зачапіўся за іхны аўтамабіль. Пачалася бойка, у выніку якой удваёх яны выпадаюць з самаходу, і сям’я зьязджае бязь іх. Ім атрымоўваецца прабіцца ў рэстарацыю, зачапіўшыся за грузавік дастаўніка піццы. Баз забіраецца ў аўтамат з цацкамі, якая напоўніцу набіта цацкамі іншаплянэтнікаў, пасьля таго, як ён памылкова прымае гэты аўтамат за касьмічны карабель. Ўудзі рушыць усьлед, каб выратаваць База, але з аўтамата іх выцягвае Сыд Філіпс, подлы, садыстычны, расьпешчаны нахабнік і сусед Эндзі, які любіць катаваць, зьнішчаць і зьдзеквацца з сваіх цацак.

У той час як Ўудзі спрабуе ўцячы з дома Сыда, Баз нарэшце выяўляе, што ён ёсьць цацкай, убачыўшы рэкляму тэлевізійнай фігуры База Лайт’ера, і пагружаецца ў маркоту. Сыд плянуе запусьціць База на фаервэркавай ракеце, але ягоныя пляны затрымліваюцца навальніцай.

Крытыка

На партале Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 100% на аснове 90 аглядаў, а сярэдні рэйтынг складае 9,02/10. Паводле крытычнага аналізу, «Гісторыя цацак», забаўляючы сваёй інавацыяй, ажывіла анімацыю і выявіла зьяўленьне студыі Pixar як сілы, зь якой трэба лічыцца. На Metacritic фільм мае 95 балаў з 100 магчымых, заснаваных на 26 аглядах з пазнакай да фільму — усеагульнае ўхваленьне. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал А па шкале ад А+ да F.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гісторыя Цацак СюжэтГісторыя Цацак КрытыкаГісторыя Цацак КрыніцыГісторыя Цацак Вонкавыя спасылкіГісторыя ЦацакАнгельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вера (мужчынскае імя)ЛетуваСмаленская вобласьцьЛёнік ТарасэвічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ВайшнорыяЭманюэль 5Нью-Ёрк (штат)ГарнастайЦэнтральная разьведвальная ўправаРыгаКанстытуцыя ССРБ 1919 годуАнтон Сокал-КутылоўскіЛеанід СініцынБукавыяСакрат ЯновічНастасься АзаркаАкіхітаНезалежная БеларусьАбу Бэкір ШабановічПершая Ўстаўная граматаАсадкаПрагноз надвор’яMozilla FirefoxКалдуныВіталь РымашэўскіГаштольд (імя)Ордэн ПагоніКастусь ЕзавітаўШываІван ШамякінПарнаграфія для жанчынГімн ВайшнорыіБерасьцейская вобласьцьАрхіўАнтыхрыстСтыў ДжобсНэшвілБібліятэка Белавежы (БЛА)КамунізмТрыбадызмГрамадзкая думкаПалута БадуноваВасіль БыкаўISSNДзьвінскВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)ВызнаБайка25 сакавікаВойшынАтэізмЯзэп НайдзюкСтаніслаў ВалодзькаАльхоўкаУладзіслаў ПаўлюкоўскіМіхась Забэйда-СуміцкіСтаробін120-я зэнітна-ракетная брыгадаФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўНавухаданосар IIТэлефонВіцебскі абласны судБанкаўскі рахунакВікіМіграцыя нумароўМарына ВасілеўскаяАдвакатВітаўтВольныя матэрыялыДзень незалежнасьці Беларусі🡆 More