Георгі Анцухелідзэ: грузінскі вайсковец

Георгі Анцухелідзэ (груз.

გიორგი ანწუხელიძე; нар. 18 жніўня 1984, Квэма-Алвані, Грузінская ССР — пам. 9 або 10 жніўня 2008, Паўднёвая Асетыя) — сяржант збройных сіл Грузіі, удзельнік расейска-грузінскай вайны 2008 року. Загінуў ад катаваньняў у палоне паўднёваасетынскіх калябарантаў. Нацыянальны герой Грузіі (пасьмяротна).

Георгі Анцухелідзэ
Георгі Анцухелідзэ: Біяграфія, Судовыя пазовы, Узнагароды і памяць
Дата нараджэньня 18 жніўня 1984(1984-08-18)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 жніўня 2008(2008-08-09) (23 гады)
Месца пахаваньня
Занятак вайсковец
Узнагароды
Order of National Hero ордэн Вахтанга Гаргасалі

Біяграфія

Георгі Анцухелідзе нарадіўся 18 жніўня 1984 року ў вёсцы Квэма-Алвані Грузінскай ССР. У 2001 року быў прызваны на службу ў збройных сілах Грузіі, пасьля чаго застаўся ў войску і служыў у 41 батальёне 4-е брыгады Вазіяні.

Пад час расейска-грузінскай вайны 2008 року 9 жніўня малодшы сяржант Ануцхелідзэ патрапіў у палон ў бітве за Цхінвалі і да канца року лічыўся зьніклым бяз весткі. У сьнежні 2008 року Паўднёвая Асетыя перадала колькі зьнявечаных цел грузінскіх вайсковаслужбоўцаў Грузіі, дзе аналізам ДНК была ўстаноўленая асоба аднаго зь іх зьнікламу Георгі Анцухелідзэ. Цела Анцухелідзэ было пахавана ў братэрскай магіле на Мухатгвэрдзкіх могілках у Тбілісі. Па сьмерці ў Георгі засталася жонка і двое дзяцей.

Відэа катаваньняў

У студзені 2009 року ў Інтэрнэце зьявілася відэа зьдзекаў паўднёваасэтынськіх сэпаратыстаў над палонным грузінскім вайскоўцам, у якім сям’я Анцухелідзэ пазнала Георгія. На відэа сэпаратысты скакаюць на сьпіну палоннаму, што сядзіць на зямлі са зьвязанымі рукамі, ды намагаюцца прымусіць яго цалаваць зямлю. Палонны ў грузінскай вайсковай форме, яго зьбіваюць, а на кожнае пытаньне дае адказ: "я ня ведаю".

Судовыя пазовы

Сям’я загіблага Георгія Анцухелідзэ ў 2010 року надаслала запыт расейскай прокуратуры з патрабаваньнем надаць інфармацыю наконт прычынаў сьмерці іхняга сваяка, аднак ніякага адказу ад расейскага боку не атрымала. Тады ўдава загіблага ад імені іхніх дзяцей падала пазоў супраць Расеі ў Эўрапейскі суд па правох чалавека што да парушэньня Расеяю артыкулаў 2 (права на жыцьцё), 3 (забарона катаваньняў), 5 (права на свабоду і асабістую недатыкальнасьць) ды 13 (права на эфэктыўную юрыдычную абарону) Эўрапейскай канвэнцыі па правох чалавека.

Узнагароды і памяць

15 красавіка 2013 року Прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі пасьмяротна ўручыў Георгію Анцухелідзэ Ордэн Нацыянальнага Героя. Дагэтуль ён ужо атрымаў Ордэн Вахтанга Гаргасалі (1й клясы).

Крыніцы

Tags:

Георгі Анцухелідзэ БіяграфіяГеоргі Анцухелідзэ Судовыя пазовыГеоргі Анцухелідзэ Узнагароды і памяцьГеоргі Анцухелідзэ КрыніцыГеоргі Анцухелідзэ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Чорны сьпіс Эўразьвязу2008СэрбіявозПошукавая аптымізацыяМенскі мэтрапалітэнПацук шэрыУладзімер Аляксеевіч АрлоўШпакПрыслоўеМашэкаЛаскаценьУладзімер Арлоў (гісторык)ЭўропаQR-код.neМундВількамірскі паветБілінгвізмАральны сэксАндрэй Павук (актывіст)Бусел белыАлесь РазанаўАнатоль БутэвічУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьці1951СкідзельКадзіла сармацкае1919ВікізьвесткіЯн ГляўбіцСьцяг БанглядэшТрыбадызмЛёвэнІнжынэрная справаБалалайкаIP-адрасРадзімічыМар’ян ДуксаМотарЎСлавамір АдамовічКастусь ГубарэвічДрыгавічыХлопчык як пальчыкБеларускі нацыяналізмАлесь КажадубЧэрвеньПлыньАлесь БадакКінатэатарМастацкі творСорга двухколернаеАлесь ЗайкаЖыгімонт АўгустМаксім ЛужанінДыплёмТалачынЛюбейкаВербавічыНадвор’еСавушкін прадуктКаштоўная папераУправа КДБ па Гомельскае вобласьціВялікі шаўковы шляхМаксім ГарэцкіN.R.M.ВялікабрытаніяЁзэф Гёбэльс🡆 More