Грыбы І Грыбная Кулінарыя: папулярны энцыкляпэдычны даведнік

«Грыбы і грыбная кулінарыя» — папулярны энцыкляпэдычны даведнік, які ў 2005 годзе выдалі кандыдатка біялягічных навук Галіна Сяржаніна і мовазнаўца Іван Яшкін.

«Грыбы і грыбная кулінарыя»
Грыбы і грыбная кулінарыя
Жанр: энцыкляпэдыя
Аўтар: Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 2005
Асобнае выданьне: 2005
Выдавецтва: Беларуская асацыяцыя кулінараў
Колькасьць старонак: 392+50
Ілюстратар: Г.І. Саскавец
Афармленьне: В.М. Радзевіч
Носьбіт: кніга
Папярэдні твор: «Грыбы» (1986)
ISBN: 985-6081-34-3
Электронная вэрсія

Выданьне зьмяшчала 270 каляровых ілюстрацыяў грыбоў і 23 мапы іх распаўсюджаньня і радыяцыйнага забруджваньня. Абодва аўтары каля 40 гадоў дасьледавалі грыбы. Тэкст кнігі ўлучаў мікалёгію і фальклёр, а таксама рэцэпты грыбных страваў. Сяржаніна зьмясьціла ў кнізе клясыфікацыю і ўнармаваную навуковую тэрміналёгію датычна грыбоў. Яшкін дадаў народныя назвы грыбоў і рэцэпты, якія запісваў цягам 35 гадоў фальклёрных экспэдыцыяў паводле вусных расповедаў вясковых бабуляў. Агулам кніга зьмяшчала 2500 беларускіх найменьняў грыбоў. Пры гэтым, назвы грыбоў падаваліся «цалкам згодна з патрабаваньнямі Міжнароднага кодэксу батанічнай намэнклятуры».

Да друку кнігу рэкамэндаваў акадэмік Віктар Іпацьеў, які ўзначальваў Інстытут лесу ў Гомлі. Рэцэнзэнтамі даведніка выступілі доктар біялягічных навук Барыс Якушаў, кандыдатка філялягічных навук Л.А. Сіманенка і кандыдат біялягічных навук Давыд Шапіра. За выпуск кнігі адказваў кіраўнік Беларускай асацыяцыі кулінараў В.М. Радзевіч. Дзесяцігодзьдзем раней Івашкін выдаў кнігу «Грыбы ў традыцыйнай беларускай кухні» (126 с., 1995 год). У 1986 годзе аўтары выдалі сумесны навуковы даведнік «Грыбы».

Будова

Даведнік Галіны Сяржанінай і Івана Яшкіна «Грыбы і грыбная кулінарыя» зьмяшчаў 6 асноўных разьдзелаў:

  1. «Асноўныя зьвесткі пра грыбы»;
  2. «Беларуская мікалягічная намэнклятура і тэрміналёгія»;
  3. «Вызначальнік грыбоў»;
  4. «Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў»;
  5. «Страўныя грыбы і іх выкарыстаньне»;
  6. «Тэрміналягічны тлумачальны слоўнік».

Таксама кніга налічвала 3 пранумараваныя дадаткі:

  • «Сьпісы страўных, малавядомых і ўмоўна страўных, нястраўных і атрутных грыбоў»;
  • «Разьмяшчэньне грыбовішчаў на Беларусі ў ХІХ—ХХ ст.ст.»;
  • «Грыбы ў беларускім фальклёры».

Крыніцы

Tags:

Іван ЯшкінЭнцыкляпэдыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1919ЛетувісыУладзімер КарватУнівэрсальны каардынаваны часГарнастайКурдзкая моваПорнасайтЯкасныя прыметнікіДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)КнігаПятро ДудоДзьмухавецБазыліка Сьвятога ЭгідыяЗлучаныя Штаты АмэрыкіСтатусбанкБортніцтваSQLМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Ігар Сідарук1891ЎРусіны (гістарычны этнонім)СэксГеаграфічныя каардынатыСпадчына (верш)Прамяністыя (таварыства)АборТутэйшыя (фільм, 2007)Анатоль ІвашчанкаБітва пад ВоршайРэч ПаспалітаяMelbetФранцішак БагушэвічПастава 69РыекаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСьцяг ЛібііЛірыкаБраўзэрАнатоль СысЭякуляцыяУсебеларускі народны сходБерасьцеЛеанід ДайнекаЗносіныФіліпіныМадэль OSIЯнка БрыльЯнка СіпакоўМайкрасофтУладзімер ДубоўкаРусіфікацыя БеларусіВалеры ГапееўРасеяМаркетынг1996Сьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Іван ШамякінАндрэй ХадановічСэкс па тэлефонеОда салаўюСьвяты ЮрыАўстраліяМішэль ВайлдЖаночая рыфмаАнтарктыдаПарнаграфія ў сецівеАляксандар МарозТутэйшыя (літаб’яднаньне)КазахстанБеларуская літаратура🡆 More