Гармата Гатлінга

Гармата Ґатлінґа (па-ангельску: Gatling gun) — шматствольная хуткастрэльная стралковая зброя, папярэднік сучаснага кулямёта.

Гармата Ґатлінґа
Гармата Гатлінга
Тып Хуткастрэльная гармата
Краіна паходжаньня ЗША
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1862—1911
Выкарыстаньне ЗША, Японія
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Рычард Джордан Гатлінг
Характарыстыкі
Вага 27,2
Даўжыня 107,9
Даўжыня ствала 67,3
Экіпаж 4 чалавекі

Ствалы 5—10
Хуткастрэльнасьць 200—1000 (пры ручным прывадзе), да 3000 (пры электрапрывадзе) стрэлаў за хвіліну

Запатэнтавана доктарам Рычардам Джорданам Ґатлінґам у 1862 годзе пад назваю Revolving Battery Gun. Папярэдніцаю гарматы Ґатлінґа зьяўляецца мітральеза.

«Ґатлінґ» забясьпечаны разьмешчаным зьверху магазынам з гравітацыйнаю падачаю боепрыпасаў (без спружыны). На працягу цыклю заваротку блёка ствалоў на 360°, кожны ствол робіць адзіны стрэл, вызваляецца ад гільзы й зараджаецца зноў. За гэты час адбываецца натуральнае астуджэньне ствала. Кручэньне ствалоў у першых мадэляў Ґатлінґа ажыцьцяўлялася ўручную, у пазьнейшых для яго выкарыстоўваўся электрычны прывад. Хуткастрэльнасьць мадэляў з ручным прывадам складала ад 200 да 1000 стрэлаў у хвіліну, а пры выкарыстаньні электрапрывада магла дасягаць і 3000 стрэлаў за хвіліну.

Гісторыя

Гармата Гатлінга 
З патэнтавага апісаньня Рычарда Ґатлінґа Батарэйная прылада, 9 траўня 1865
Гармата Гатлінга 
1895 Кулямёт Ґатлінґа

Арыгінальная канструкцыя Ґатлінґа адносіцца да палявой артылерыі, з баепрыпасамі на дымлівым пораху, зь некалькімі стваламі, прыводнымі ў кручэньне ручкаю, і зараджаўся пасродкам мэталічных касетаў з патронамі, якія вольна пададуцца ў ствол пад дзеяньнем сілы цяжару. Экстракцыя стрэляных гільзаў адбывалася таксама пад дзеяньнем сілы цяжару, калі ствол апыняўся ў ніжняй кропцы. Стральба магла весьціся безупынна датуль, пакуль не канчаліся патроны або патрон не закліноўвала ў ствале.

Навізна канструкцыі Ґатлінґа складалася не ў кручэньні ствалоў (падобная сыстэма была рэалізавана значна раней у рэвальвэрах) і не ў множнасьці ствалоў (мітральеза), а менавіта ў сыстэме вольнае падачы патронаў з бункеру, што дазваляла неспрактыкаванаму разьліку весьці стральбу ў высокім тэмпе.

Першыя прататыпы Гарматы Ґатлінґа былі ўпершыню скарыстаны падчас Грамадзянскае вайны ў ЗША. Кулямёты былі прыняты на ўзбраеньне Войскам поўначы у 1866 годзе пасьля таго, як прадстаўнік кампаніі, якая іх вырабляла, прадэманстраваў іх на поле бою. Лейтэнант Нацыянальнае Ґвардыі Канэктукута А. Ховард меў долю ў прадпрыемстве — вытворцы дадзеных гарматаў, і выкарыстоўваў уласны «Ґатлінґ» у 1885 годзе супраць канадзкіх метысаў, падчас паўстаньня пад правадырствам Люі Рэеля у Саскачэване.

Гармата Гатлінга 
Кулямёт Ґатлінґа брытанскай вытворчасьці. Каралеўскі артылерыйскі музэй, Лёндан

Гарматы Ґатлінґа ўвесь час удасканальваліся, расла іх надзейнасьць і хуткастрэльнасьць. Да прыкладу, у 1876 годзе мэханічная пяціствольная мадэль кулямёта калібра 0,45 цаляў дазваляла весьці агонь з хуткасьцю стральбы 700 стрэлаў у хвіліну, а пры стральбе кароткімі чэргамі кулямёт быў здольны дасягнуць неймаверных для таго часу 1000 стрэлаў у хвіліну. Пры гэтым ствалы зусім не пераграваліся — на адзін ствол не даводзілася больш 200 стрэлаў у хвіліну, істотную ролю гуляў і ствараны пры кручэньні струмень паветра, які абдзімае ствалы.

На мяжы XIX і XX стагодзьдзяў гарматы сыстэмы Ґатлінґа пачалі абсталёўваць электрапрывадам. Падобная мадэрнізацыя дазволіла давесьці хуткастрэльнасьць гарматы да 3000 стрэлаў у хвіліну, але сыстэма электрапрывада рабіла кулямёт яшчэ больш грувасткім.

Са зьяўленьнем аднаствольных кулямётаў, якія працуюць на прынцыпе выкарыстаньня энэрґіі аддачы ствала пры яго кароткім ходзе, гармата Ґатлінґа, падобна іншым шматствольным сыстэмам, паступова выйшла з ужываньня. Не аказала істотнага ўплыву на лёс «Ґатлінґаў» і іх значна больш высокая хуткастрэльнасьць, паколькі на той момант у хуткастрэльнасьці вышэй за 400 стрэлаў у хвіліну ўжо не было адмысловае патрэбы. Затое аднаствольныя сыстэмы відавочна выйгравалі ў кулямёта Ґатлінґа ў вазе, манэўранасьці й прастаце зараджаньня, што ў выніку й вызначыла прыярытэт аднаствольнай сыстэмы.

Але канчаткова «Ґатлінґі» выцесьнены так і не былі — іх працягвалі ўсталёўваць на вайсковых караблях у якасьці сродкаў СПА. Асаблівую актуальнасьць шматствольныя сыстэмы здабылі падчас Другое сусьветнай вайны, калі прагрэс авіяцыі запатрабаваў стварэньня аўтаматычных гарматаў і кулямётаў зь вельмі высоках хуткасьцю стральбы. Ужо пасьля вайны быў распрацаваны шэраг гарматаў і кулямётаў рознага калібра, якія працавалі «па схеме Ґатлінґа». Дадзеныя гарматы маглі мець электрычны, гідраўлічны, пнэўматычны або ґазавы прывад, а сілкаваньне ажыцьцяўляецца з дапамогаю патронных стужкаў ці барабанных магазынаў.

У масавай культуры

  • Кулямёт Ґатлінґа — «клясычны» атрыбут навукова-фантастычнае стылістыкі стымпанка.
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца адным з герояў у фільме Сукіякі Вэстэрн Джанга, прычым у якасьці ручнога кулямёта.
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца ў фільме «Апошні самурай» у фінальнай сцэне бітвы паўсталых самураяў з урадавымі войскамі.
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца ў ганконскіх камэдыйных баявіках «Millionaires Express» (1986 год, іншая назва «Шанхайскі экспрэс») і «Шанхайскія рыцары» (2000 год).
  • Кулямёты Ґатлінґа ў багацьці прысутнічаюць у фільме «Дзікі, дзікі захад» у якасьці лёгкай аўтаматычнай зброі разнастайных баявых машынаў.
  • Кулямёты Ґатлінґа выкарыстоўваюцца ў гульні Call of Juarez: Bound in Blood у якасьці ручнога (пры гульні за Рэя) й стацыянарнай зброі (пры гульні за любога з пэрсанажаў).
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца ў шоў Разбуральнікі міфаў, як сродак разбурэньня легендаў, злучаных з агнястрэльнай зброяю.
  • Кулямёты Ґатлінґа выкарыстоўваюцца ў гульні Command & Conquer: Generals у якасьці стацыянарнае ўсталёўкі й супрацьпяхотнага танку Кітая.
  • Кулямёт Ґатлінґа ў працы (стральбе па слоіках) паказаны ў канцы камэдыйнага фільма жахаў «Дрыготка зямлі 4» (2004 г.).
  • Кулямёт Ґатлінґа выкарыстоўваецца ў анімэ «One piece» як назва аднаго з галоўных удараў Люфі.
  • Кулямётам Ґатлінґа забіваюць чатырох ваяроў Анівабансю ў манге й анімэ «Rurouni Kenshin».

Дадатковыя зьвесткі

Картэчаніца Ґатлінґа здымалася ў фільме «Джосі Ўэйлс — чалавек па-за законам» 1976 году, з Клінтам Іствудам у галоўнай ролі. Ўэйлс-Іствуд, страляючы з картэчаніцы, зьнішчае палову атрада паўночнікаў-кавалерыстаў, помсьцячы за згубу партызанскага атраду, які патрапіў у засаду.

  • Існуе зусім адметная ад ґатлінґаўскай схемы сілкаваньня шматствольнай зброі, якая базуецца на гільзах адмысловае формы. Гэта сыстэма «траўнд» Дардыка, сама па сабе арыґінальная й эфэктыўная, але ня мелая ніякага ўжываньня з-за чыста канструктыўнай недасканаласьці зброі.

Кулямёт Ґатлінґа ў сусьветным кінэматографе

Фільмаграфія:

  • Вера Круз «Vera Cruz» (1954 г.)
  • Сабата «Sabata» (1969 г.)
  • Бывай Сабата «Adios Sabata» (1971)
  • Добры, Дрэнны, '''Злы''' (1979)
  • Кулямёт Ґатлінґа «The Gatling gun» (1973)
  • Рустэр Когбэрн «Rooster Cogburn» (1975)
  • Джозі Уйэлс, чалавек па-за законам (1977)
  • Экспрэс мільянераў «Foo gwai lit che» (1986)
  • Дзікі дзікі Вэст «Wild wild west» (1999)
  • Амэрыканскія героі «American Outlaws» (2001)
  • Шанхайскія рыцары «Shanghai Knights» (2003)
  • Апошні самурай «The Last Samurai» (2003)
  • Сукіякі Вэстэрн Джанга «Sukiyaki Western Django» (2007)
  • Цягнік на Юму «3:10 To Yuma» (2007)
  • Джона Хэкс «Jonah Hex» (2010)
  • Каўбоі супраць прышэльцаў «Cowboys & Aliens» (2011)

Кніга Ілая (2010)

Глядзіце таксама

  • Зброя з круцельным блёкам ствалоў
  • Гармата Гаста

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Гармата Гатлінга ГісторыяГармата Гатлінга У масавай культурыГармата Гатлінга Дадатковыя зьвесткіГармата Гатлінга Глядзіце таксамаГармата Гатлінга ЗаўвагіГармата Гатлінга КрыніцыГармата Гатлінга ЛітаратураГармата ГатлінгаАнгельская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Францішак БагушэвічСадавінаАлегорыяДарога Р43 (Беларусь)СлуцакАрубаТураўАляксей ПысінГалерэяЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіТаксіВіктар ШніпСямейныя традыцыі славян (манэты)ВіетнамБобраІгар БабкоўКастрычніцкі пераваротВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Адольф ГітлерАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўПольская моваC++Ода салаўюКампутарная сеткаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Сырыйскі КурдыстанВэб-дызайнПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуТутэйшыя (фільм, 2007)Nokia 62331980ТравеньРод (біялёгія)ФрыдрыхЧэрвеньЯн ЗбажынаЛюбарт (імя)Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі БеларусьАнатацыяРусіфікацыя БеларусіФіліпіныКубізмУладзімер КонанЛюдміла СільноваМіндоўгМікола ЕрмаловічЛюдвік ЗьвяждоўскіВіктар МарціновічМарфэмная будова словаГуда (імя)ВайшнорыяЯнка БрыльSQLНіна МацяшБраніслаў ТарашкевічГеаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёўСувязь (тэхніка)24 красавікаПаўночна-Заходні крайНайвышэйшая Літоўская РадаКазахстанТутэйшыя (літаб’яднаньне)АўстраліяАфарызмНіл ГілевічРасеяЛеў Сапега2005🡆 More