Гайдэльбэрскі Ўнівэрсытэт

Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла (па-нямецку: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.

Заснаваны ў 1386 годзе.

Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла
Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg
Гайдэльбэрскі Ўнівэрсытэт
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз Semper Apertus Immer offen
Кніга ведаў заўсёды адкрыта
Заснаваны 1386
Тып Дзяржаўны
Рэктар Бэрнгард Айтэль
Колькасьць студэнтаў 27 602 (зіма 2008—2009)
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 49°24′37″ пн. ш. 8°42′23″ у. д. / 49.41028° пн. ш. 8.70639° у. д. / 49.41028; 8.70639 8°42′23″ у. д. / 49.41028° пн. ш. 8.70639° у. д. / 49.41028; 8.70639
Горад Гайдэльбэрг
Вобласьць Бадэн-Вюртэмбэрг
Краіна Нямеччына
Знаходзіцца ў складзе Куімбрская група[d], Нямецкая дасьледчая сетка[d], Канфэрэнцыя нямецкіх рэктараў[d], Нямецкая ўнівэрсытэцкая спартовая фэдэрацыя[d], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d], Навукова-інфармацыйная служба[d], міжнародная супольнасьць Лябараторыяў GLAM[d], UFA / DFH / FGU[d], Alliance 4EU+[d], arXiv[d], German National Research Data Infrastructure (NFDI) e.V.[d] і Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў[d]
Вэб-сайт www.uni-heidelberg.de
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла на мапе Нямеччыны
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла

Заснаваньне

Гайдэльбэрскі Ўнівэрсытэт 
Актавая заля ўнівэрсытэту

Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазваленьня рымскага папы Ўрбана VI у 1386 годзе, каб даць яго разрозьненым валадарствам, Пфальцу на Райне, цэнтру духоўнага жыцьця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэньня ўнівэрсытэту стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папу Клімэнту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальцу, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзьнікла патрэба ва ўласнай тэалягічнай адукацыі. Першыя прафэсары ў Гайдэльбэрг прыехалі з Парыжу і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам унівэрсытэту стаў Марсыліюс Інгенскі, прыхільнік наміналізму; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўнівэрсытэце ў выключным парадку.

На момант заснаваньня ён стаў чацьвертым па старшынстве пасьля Балёнскага, Праскага і Венскага ўнівэрсытэтаў на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі і першым унівэрсытэтам на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.

Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж году адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сьцены ўнівэрсытэту, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрыманая і срэбная ўнівэрсытэцкая пячатка, адбітак якой зьяўляецца лягатыпам унівэрсытэту.

Факультэты

  • факультэт тэалёгіі (кірунак: тэалёгія эвангелізму),
  • факультэт юрыспрудэнцыі,
  • факультэт філязофіі,
  • факультэт нэўрабіялёгіі,
  • факультэт эканамічных і грамадзкіх навук,
  • факультэт паводніцкіх навук і культуразнаўства,
  • факультэт матэматыкі і інфарматыкі,
  • факультэт фізыкі і астраноміі,
  • факультэт хіміі і навук аб Зямлі,
  • факультэт біялягічных навук
  • факультэт мэдыцыны ў Гайдэльбэргу, а таксама
    • унівэрсытэцкая клініка
  • факультэт мэдыцыны ў Мангайме, а таксама
    • унівэрсытэцкая клініка,
    • Цэнтральны інстытут псыхічнага здароўя,
    • Інстытут аховы здароўя, сацыяльнай і прафіляктычнай мэдыцыны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гайдэльбэрскі Ўнівэрсытэт ЗаснаваньнеГайдэльбэрскі Ўнівэрсытэт ФакультэтыГайдэльбэрскі Ўнівэрсытэт КрыніцыГайдэльбэрскі Ўнівэрсытэт Вонкавыя спасылкіГайдэльбэрскі ЎнівэрсытэтНямецкая моваНямеччынаУнівэрсытэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЖывапісСэрыя АБабруйскВішымутЗаходнеславянскія мовыЛюдміла СільноваОндрэй ДудаДуброўнаУладзімер КараткевічЯн СерадаВікіслоўнікІгар ТурMelbetВячаслаў ЧамярыцкіNokia 5140Сэксуальныя пазыцыіБеларускі нацыяналізмПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Максім БагдановічУладзімер ПуцінАпавядальны сказАдзёрЯн ГляўбіцВольга ЧамаданаваЛірыкаГеалёгіяMemento mori1980Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Прамяністыя (таварыства)ЛічэбнікМадэль OSIОкельДзейнікКанадаБеларусы ў ПольшчыБеларуская Народная РэспублікаСуд Маскоўскага раёну (Менск)Ева ВежнавецРусіны (этнічная група)Унівэрсальны каардынаваны час1467Наркотык(486958) 2014 MU69ПінгвіныПрыказка1951Іван МележЮры ГагарынАдам МіцкевічАркадзь КуляшоўДрама (аповесьць)РоварКанюшынаGoogleМухаедыПарнаграфія ў ІталііM (неадназначнасьць)СонцаПісьменнасьцьЮрась СьвіркаПагоня (песьня)Паўночна-Заходні крайВялейкаБАТЭ БарысаўЛохЭротыкаВадзім Саранчукоў🡆 More