Габрыель Руа

Габрыэль Руа (па-француску: Gabrielle Roy; 22 сакавіка 1909, Сэн-Баніфас, Манітоба, Канада — 13 ліпеня 1983, Квэбэк, Канада) — квэбэцкая франка-канадзкая пісьменьніца.

Габрыэль Руа
Gabrielle Roy
Габрыель Руа
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 22 сакавіка 1909
Сэн-Баніфас, Манітоба, Канада
Памерла 13 ліпеня 1983
Квэбэк, Канада
Сужэнец Марсэль Карбот[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, настаўніца
Гады творчасьці 1945—1983
Жанр раман, апавяданьне, паданьне[d] і аўтабіяграфія[d]
Мова француская
Дэбют 1945
Значныя творы Bonheur d'occasion (1945), La Rivière sans repos (1970), Ces enfants de ma vie (1977)
Узнагароды
кампаньён ордэна Канады прэмія «Фэміна»[d] (1947) прэмія Молсана[d] (1978) Prix Athanase-David[d] (1970) ганаровы доктар унівэрсытэту Ляваля[d] (1968) Прэмія генэрал-губэрнатара за ангельскамоўны твор[d] (1957) Прэмія генэрал-губэрнатара за ангельскамоўны твор[d] (1947) адзначаная гістарычная асоба[d] (8 сакавіка 2021) Асоба нацыянальнай гістарычнай значнасці[d] (28 сакавіка 2009) літаратурная прэмія генэрал-губэрнатара[d] (1947) літаратурная прэмія генэрал-губэрнатара[d] (1957) літаратурная прэмія генэрал-губэрнатара[d] (1977)

Жыцьцяпіс

Габрыэль Руа нарадзілася ў Сэн-Баніфасе (цяпер гэта частка места Вініпэгу). Навучалася ў акадэміі Сэн-Жазэфа на настаўніцу. Настаўнічала ў вясковых школах Манітобы. У 1937 годзе едзе ў Эўропу (Лёндан, пазьней Парыж), дзе вывучае тэатральнае майстэрства. Але яе больш вабіць літаратура. Пачынае друкавацца ў францускае газэце Je suis partout. У 1939 годзе ў прадчуваньні вайны вяртаецца ў Канаду. З 1939 працуе ў Манрэалі журналісткай і працягвае пісаць. У 1945 становіцца вядомай пісьменьніцай і цалкам аддаецца пісьму. У 1947 пабралася шлюбам з доктарам Марсэлям Карботам. З 1947 па 1950 разам з мужам вандруе па Эўропе. У 1952 годзе пара перабіраецца ў места Квэбэк, дзе жыве да сьмерці ў 1983 годзе.

Габрыэль Руа лічыцца адной з найбольш папулярных паваенных франкамоўных пісьменьнікаў Канады.

Цытата з раману пісьменьніцы «La Montagne secrète» (Сакрэтная гара) месьціцца на купюры 20 канадыйскіх даляраў: "Nous connaîtrions-nous seulement un peu nous-mêmes, sans les arts? " // «Could we ever know each other in the slightest without the arts?» (Ці ведалі б мы сябе крыху, каб не мастацтва?) .

Творчасьць

Дэбютавала ў 1945 годзе з сталым пазьней культавым раманам «Bonheur d’occasion» (Выпадковае шчасьце ці Ўжытае шчасьце). У першым гарадзкім квэбэцкім рамане паўстае рэалістычны партрэт жыцьця жыхароў Сэн-Анры, працоўнага раёну Манрэаля. Пісьменьніца да ўсяго прыцягнула ўвагу чытацтва да маргіналізацыі квэбэкцаў і наагул франкамоўных канадыйцаў у параўнаньні з англамоўнымі грамадзянамі. Раман атрымаў некалькі ўзнагародаў: францускую прэмію Femina ў 1947 і мэдаль Франка-канадыйскай Акадэміі. Пераклад твору на ангельскую мову быў пасьпяхова прададзены ў ЗША. Раман быў перакладзены на некалькі моваў. Гэта прыцягнула столькі ўвагі, што аўтарка на пэўны час вярнулася жыць на Захад Канады, каб пазьбегнуць увагі і рэклямы.

Таксама пісала для дзяцей. Шмат твораў пісьменьніцы, асабліва аўтабіяграфічнага характару, былі апублікаваныя пасьля сьмерці: напрыклад, «La Détresse et l’Enchantement» (1984), «Le temps qui m’a manqué» (1997).

Творы

Раманы:

● Bonheur d’occasion (1945),

● La Petite Poule d’Eau (1950),

● Alexandre Chenevert, caissier (1954),

● Rue Deschambault (1955),

● La Montagne secrète (1961),

● La Route d’Altamont (1966),

● Ces enfants de ma vie (1977).

Зборнікі навэляў і апавяданьняў:

● La Rivière sans repos (1970),

● Cet été qui chantait (1972), апавяданьні

● Un jardin au bout du monde (1975), навэлі

● Ely! Ely! Ely! (1979), навэлі

● De quoi t’ennuies-tu, Éveline? (1982), навэлі

Эсэ:

● Fragiles lumières de la terre (1978).

Дзіцячая літаратура:

● Ma vache Bossie (1976),

● Courte-Queue (1979).

Пасьмяротныя творы:

● La Détresse et l’Enchantement (1984), аўтабіяграфія

● L’Espagnole et la Pékinoise (1987),

● Ma chère petite sœur. Лісты Бэрнадэт 1943—1970 (1988)

● Le temps qui m’a manqué (1997), аўтабіяграфія

● Contes pour enfants (1998), (2000)

● Le Pays de Bonheur d’occasion et autres écrits autobiographiques épars et inédits (2000)

● Mon cher grand fou… Лісты Марсэлю Карботу 1947—1979 (2001)

● Ma petite rue qui m’a menée autour du monde (2002)

● Femmes de lettres. Лісты Габрыэль Руа сваім сяброўкам 1945—1978 (2005)

● Rencontre et entretiens avec Gabrielle Roy 1947—1979 (2005)

● Heureux les nomades et autres reportages (2007)

● Cet été qui chantait, suivi de deux contes pour enfants (2012).

Крыніцы

Tags:

Габрыель Руа ЖыцьцяпісГабрыель Руа ТворчасьцьГабрыель Руа ТворыГабрыель Руа КрыніцыГабрыель РуаКанадаКвэбэк (горад)МанітобаМовы КанадыПісьменьніцаФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зянон ПазьнякІндустрыяльная рэвалюцыяКнігаЖыгімонт АўгустПершая Ўстаўная граматаПальная зброяMazdaПтушка шчасьцяЭманюэль (фільм)Вольга ЧамаданаваГімн БеларусіБеларуская моваМіндоўгАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыЗборная Беларусі па футболеЧорны замак АльшанскіАнтоні ван ЛеэўвэнгукКамчацкі крайАркадзь МарціновічЗлучаныя Штаты АмэрыкіПрагноз надвор’яВялікая сініцаЧыгункаЭрых КохВялікдзеньСтыў ДжобсАдам МіхнікЖнівеньАркадзь КуляшоўСтаробінОхрыдРусіфікацыя БеларусіГалоснасьцьЛетувіская моваДахВіцебскі абласны судМестаДжордж Гэрбэрт Ўокер БушДоўгая дарога дадомуШвайцарыяНастасься АзаркаМіраслаў ЛазоўскіАнтон Сокал-КутылоўскіГрупавы сэксЭманюэль 4ВікісховішчаВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Белы колерРаспад СССРГлінішчаВаршаўская дамоваНезалежная БеларусьАнгельская моваГанна ВалентыновічЧыншФПарнаграфія для жанчын1200ФалькіПарнаграфія ў ЧэхііЁсіф СталінІвянецЭманюэль 6Галоўная старонкаКірыл Коктыш🡆 More