правілы Абароны Старонак

Скарачэньне:
ВП:ПАС

Адміністратары Вікіпэдыі маюць магчымасьць абараняць артыкулы ад рэдагаваньняў, так што тэкст артыкула застанецца бачным усім, але выправіць гэты тэкст зможа толькі адміністратар. Адміністратары таксама могуць абараніць артыкул ад перайменаваньня і абараніць выявы ад перазапісу. Але гэтыя магчымасьці могуць ужывацца адміністратарамі толькі ў абмежаванай колькасьці выпадкаў.

Правілы ўсталяваньня абароны

Бесьперапынная абарона

Бесьперапынная абарона можа ўжывацца ў наступных выпадках:

  • каб абараніць найбольш папулярныя старонкі (напрыклад, каб абараніць галоўную старонку);
  • каб абараніць цэласнасьць лягатыпаў Вікіпэдыі;
  • каб абараніць тэксты ліцэнзіяў і аўтарскіх правоў;
  • каб абараніць прэс-рэлізы;
  • каб абараніць сыстэмныя і службовыя старонкі;
  • каб абараніць старонкі ўдзельнікаў і абмеркаваньні ўдзельнікаў, калі гэтыя старонкі часта вандалізуюць.

Часовая абарона

Часовая абарона можа ўжывацца ў наступных выпадках:

  • каб выклікаць перапынак у вайне рэдагаваньняў;
  • каб абараніць артыкул або выяву, якія бесьперапынна церпяць ад вандалізму або рэдагуюцца з боку заблякаванага ўдзельніка;
  • каб абараніць старонку ад рэдагаваньняў пры высьвятленьні магчымай памылкі праграмнага забесьпячэньня MediaWiki.

Абмежаваньні абароны старонак

Існуюць пэўныя абмежаваньні на ўсталяваньне абароны ад рэдагаваньняў:

  • адміністратар ня мусіць абараняць артыкул, калі ён сам уцягнуўся ў напісаньне або ў дыскусію датычна артыкула;
  • абарона ўсякай вэрсіі артыкула прынцыпова ня мае выказваць падтрымку менавіта гэтай вэрсіі артыкула;
  • старонкі абмеркаваньня наогул ня мусяць абараняцца (хіба што ў скрайнім выпадку).

Прапановы абараніць старонку

Удзельнікі, якія не зьяўляюцца адміністратарамі, могуць вылучаць прапановы абараніць пэўную старонку на Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў.

Пазнака абароны старонкі

Каб паказаць, што старонку абаранілі і прапанаваць ўдзельнікам, якія захочуць яе зьмяніць, зрабіць гэта шляхам аргумэнтаванай прапановы зьменаў на старонцы абмеркаваньня, зьмясьціце над тэкстам абароненай старонкі шаблён {{Абарона}}.

Tags:

правілы Абароны Старонак Правілы ўсталяваньня абароныправілы Абароны Старонак Пазнака абароны старонкіправілы Абароны Старонак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Этнічная тэрыторыя беларусаўХазарыЭякуляцыяУладзімер СьвятаславічДарожная сеткаЭндр і ЛюараТэхналёгіяРадзімічыБеларуская моваМінэтГораў ВелікапольскіFacebookСколеАнрык Прат-дэ-ля-Рыба СараВобласьць Войска ДанскогаМагдэбурскае праваДжынсавая рэвалюцыяАндрэй ГрамыкаСлонімСтарабеларуская моваЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)Кампутарнае праграмаваньнеНорфалк (Вірджынія)Энэргія ветруАляксандар ІвулінПорнасайтМаксім ГаявыБелавеская пушчаВайна за незалежнасьць ЛатвііУсяслаў ЧарадзейШмоняАрон КасьцялянскіЁсіф СталінСяргей КалендаГульняХартыя’97Тэль-АвіўБеларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)ГорадняСавушкін прадукт5 траўняВетразьВысокі РынакАндрэй Павук (актывіст)Вясельная сукенкаНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Сьпіс гарадоў БеларусіМаяГазлайтынгРуды лесNokia Lumia 620Статыстычныя рэгіёны Паўночнай МакедонііЖанчына зьверхуЗлучнікСтаніслаў Нарбут (лекар)ЖывёлыДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)640Некамэрцыйная арганізацыяБеларускія могілкі ў Іст-БрансўікуЗволе (футбольны клюб)Аляксандар МарцёшкінСуданПукуВільгодАс (імя)🡆 More