Вацлаў Гавэл (па-чэску: Václav Havel; 5 кастрычніка 1936 — 18 сьнежня 2011) — чэскі драматург, публіцыст, грамадзкі дзяяч і палітык.
Апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны й першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.
У 1951 годзе скончыў васьмігадовую школу, у 1955 годзе — вячэрнюю гімназію. Працаваў хімікам-лябарантам, вучыўся ў Чэскім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. З 1959 году працаваў рабочым сцэны, адміністратарам у праскіх тэатрах АВС і на На Забрадлі. Актыўна ўдзельнічаў у Праскай вясне 1968 году, належаў да групы дысыдэнтаў у камуністычнай Чэхаславаччыне, быў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Хартыя 77».
Тры разы сядзеў у турме за палітычныя перакананьні. Ляўрэат міжнароднай прэміі Эразма Ратэрдамскага (1986), прэміі Ульфа Пальмэ (1989).
З 29 сьнежня 1989 па 20 ліпеня 1992 — прэзыдэнт Чэха-Славацкай Фэдэратыўнай Рэспублікі. З 2 лютага 1993 па 2 лютага 2003 году — прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі.
Памёр 18 сьнежня 2011 году ў сваім доме на паўночным усходзе ад Прагі ў выніку ўскладненьняў, выкліканых працяглай хваробай.
На беларускую мову творы В. Гаўла перакладалі Лявон Баршчэўскі («Сьвята ў садзе»), Ірына Шаблоўская («Аўдыенцыя»), Сяргей Сматрычэнка («Пратэст»). У 2014 г. у Менску выйшла кніга выбраных эсэ Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе», перакладзеных Сяргеем і Юліяй Сматрычэнкамі з прадмовай Баршчэўскага.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Вацлаў Гавэл, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.