Варша́ўская бі́тва (па-расейску: Варша́вское сражéние, па-польску: Bitwa Warszawska; часам завецца Цу́дам над Ві́слай (па-польску: Cud nad Wisłą) — вырашальная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў, якая пачалася неўзабаве пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны ў 1918 г.
і цягнулася да заключэньня Рыскай мірнай дамовы (1921).
Варшаўская бітва | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Частка польска-савецкай вайны | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Польшча Беларуская Народная Рэспубліка | РСФСР | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Юзэф Пілсудзкі Тадэвуш Ёрдан-Развадоўскі Уладыслаў Сікорскі Эдвард Рыдз-Сьміглы Юзэф Гальлер Баляслаў Роя Францішэк Ляцінік Леанард Скерскі Люцыян Жалігоўскі Станіслаў Булак-Балаховіч Міхаіл Амельяновіч-Паўленка | Леў Троцкі Міхаіл Тухачэўскі Сямён Будзённы Ёсіф Сталін Гай Дзьмітрыевіч Гай Сяргей Каменеў Аляксандар Ягораў | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
113 000-123 000 | 104 000 — 140 000 | ||||||||
Страты | |||||||||
4500 загінулых 22 000 параненых 10 000 зьніклых | 25 000 загінулых невядомая лічба параненых 65 000 — 66 000 захопленых 30 000 — 35 000 канцэнтраваныя ва Ўсходнюю Прусію | ||||||||
Бітва працягвалася з 12 па 25 жніўня 1920 году па хадзе набліжэньня войскаў Чырвонай Арміі пад камандваньнем Міхаіла Тухачэўскага да польскай сталіцы ў Варшаве і сумежнай Модлінскай крэпасьці. 16 жніўня 1920 году польскія сілы пад камандваньнем Юзэфа Пілсудзкага контратакавалі з поўдня, правакуючы савецкую армію да дысарганізаванага адступленьня на ўсход і ў напрамку да Нёмана. Прыблізныя страты савецкай арміі налічвалі 10 000 забітых, 500 зьніклых, 30 000 параненых і 66 000 узятых у палон салдатаў. Польскія страты налічвалі 4500 забітых, 10 000 зьніклых і 22 000 параненых жаўнераў.
Перад перамогай Польшчы пад Віслай, як бальшавікі, так і большасьць замежных экспэртаў лічылі, што Польшча знаходзіцца на грані паражэньня. Ашаламляльная, нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкія сілы. Па словах Леніна, бальшавікі «пацярпелі жудаснае паражэньне». У наступных месяцах шэраг польскіх перамогаў, якія пасьледвалі за Варшаўскай бітвай, захавалі незалежнасьць Польшчы і прывялі да мірнай дамовы з Савецкім Саюзам 1921 году, забясьпечваючы ўсходнія межы польскай дзяржавы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Варшаўская бітва (1920), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.