Ванку́вэр (па-ангельску: Vancouver) — горад на заходнім узьбярэжжы Канады, буйнейшы горад правінцыі Брытанская Калумбія і восьмы па колькасьці насельніцтва горад краіны.
Насельніцтва 612 тыс. чал., у агламэрацыі Вялікі Ванкувэр (Greater Vancouver) пражывае звыш 2,3 млн чал. (трэцяя па памерах агламэрацыя ў Канадзе).
Ванкувэр | |||||
анг. Vancouver | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1886 | ||||
Краіна: | Канада | ||||
Правінцыя: | Брытанская Калумбія | ||||
Кіраўнік: | Кен Сым[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 662 248 чал. | ||||
Тэлефонны код: | 604, 778, 236 | ||||
Паштовы індэкс: | V5K | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°15′39″ пн. ш. 123°6′50″ з. д. / 49.26083° пн. ш. 123.11389° з. д. 123°6′50″ з. д. / 49.26083° пн. ш. 123.11389° з. д. | ||||
Ванкувэр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://vancouver.ca/ |
Месца разьмяшчэньня Ванкувэру мае назву Ніжняя вялікая зямля (Lower Mainland), што падкрэсьлівае яго знаходжаньне на ўзьбярэжжы кантынэнтальнай часткі рэгіёну, у супрацьпастаўленьні востраву Ванкувэр, на якім разьмяшчаецца адміністрацыйны цэнтар правінцыі — горад Вікторыя.
Назва гораду ўтворана ад галяндзкага «van Coevorden», што азначае паходжаньне ад/з (галяндзкае «van») Кувордэну (горад у Нідэрляндах).
Насельніцтва Ванкувэру этнічна разнастайнае, для больш як паловы жыхароў гораду ангельская мова ня ёсьць роднай.
Мясцовасьць засяляецца эўрапейцамі з 1860-х. Імпульс перасяленьню надалі залатыя ліхаманкі (каньён Фрэёзэра і Карыбу), затым доўгі час — да 1980-х — горад быў цэнтрам рэгіёну здабычы і апрацоўкі мясцовай сыравіны (лес, карысныя выкапні, рыба, сельскагаспадарчая прадукцыя). У апошнія дзесяцігодзьдзі ідзе моцная дывэрсыфікацыя гаспадарчай актыўнасьці, рост сэктару паслугаў. На сёньняшні дзень другое месца ў эканоміцы гораду пасьля лясной прамысловасьці займае турызм. Ванкувэр — трэці па велічыні цэнтар кінавытворчасьці Паўночнай Амэрыкі пасьля Лос-Анджэлесу і Нью-Ёрку.
Горад валодае дастаткова разьвітой сеткай гарадзкога пасажырскага транспарту, хаця і меншай ў параўнаньні зь іншымі гарадамі Канады, што тлумачыцца вялікай шчыльнасьцю засяленьня цэнтральнай часткі гораду і адсутнасьцю неабходнасьці перамяшчэньня вялікіх мас людзей паміж рознымі раёнамі гораду, у прыватнасьці, з прыгарадаў. Агульная пляніроўка гораду забясьпечвае высокую якасьць жыцьця гараджан, тэарэтыка-практычныя падыходы да яе атрымалі назву Ванкувэрызм, як альтэрнатыва распаўзаньню гарадоў, іх прыгарадаў на суседнія землі (Urban sprawl).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Ванкувэр, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.