1920 Бітва Пад Пружанамі

Бі́тва пад Пружа́най — адна зь бітваў у часе вайны Савецкай Расеі з Польшчай 1919—1920 рокаў, што адбывалася 26 ліпеня 1920.

Бітва пад Пружанамі
1920 Бітва Пад Пружанамі
Польскія жаўнеры на баявых пазыцыях
Дата: 26 ліпеня 1920
Месца: Беларусь
Вынік: няпэўны
Супернікі
Сьцяг Польшчы ПольшчаСьцяг краіны або тэрыторыі РСФСР
Камандуючыя
  • Караль Андэрс
  • Зыгмунт Псарскі
Агульныя страты
невядомыя

Перадумовы

У ліпені 1920 Міхаіл Тухачэўскі пачаў наступ(ru) на Заходнім фронце(pl). 4-я расейская армія(ru) прарвала польскую абарону на правым (паўночным) флянзе і стала пагражаць акружэньнем 1-й польскай арміі(pl). З 7 ліпеня польскія войскі пачалі агульнае адступленьне, аднак з баямі стрымалі пляны Тухачэўскага выцясьніць іх да палескіх балотаў.

10 ліпеня палякі пакінулі Бабруйск, 11 ліпеня — Менск, 14 ліпеня бальшавікі ўвайшлі ў Вільню. 17 ліпеня была ўзятая Ліда, 19 ліпеня — Горадня і Баранавічы.

14-я польская дывізія пяхоты(pl) адступала па лініі Слуцак — Слонім. 14-ы батальён сапёраў, які ўваходзіў у склад дывізіі, пры адыходзе ўзрываў масты і чыгуначную інфраструктуру, адыходзячы з баямі празь Якшычы, Сіняўку, Слонім, Ружану, Пружану да Лінова, дзе злучылася з 3-й кампаніяй, што адступала ад Бярозы-Картускай.

Сілы бакоў

Хада бітвы

Бальшавіцкія войскі, заняўшы Пружану, пагражалі зайсьці ў тыл 14-й дывізіі пяхоты, што адступала з Ружаны. З мэтай спыненьня расейскага наступу была створаная група пад даводзтвам падпалкоўніка Андэрса(pl), куды ўвайшлі таксама 1-я і 2-я кампаніі сапёраў пад даводзтвам капітана Псарскага(pl). 26 ліпеня адбылася атака на расейцаў, і Пружана пераходзіла з рук у рукі некалькі разоў.

Кампаніі сапёраў, наступаючы ўздоўж палявой дарогі Загор’е — Доўгае, змусілі расейцаў адступіць з Купліну на Дабучын. Калі расейцы перайшлі ў наступ на Пружану, падпаручнік Балахоўскі(pl) з кампаніямі сапёраў кантратакаваў і адкінуў ворага, пасьля чаго польская пяхота перайшла ў контранаступ. Войскі Балахоўскага перакрылі расейцам адыход да Дабучыну, і чырвонаармейцы былі разьбітыя сіламі III батальёну 58-га пяхотнага палку. У гэтай бітве палякі страцілі 3 чалавек забітымі і 11 параненымі.

За свой чын Вітальд Балахоўскі быў узнагароджаны крыжам Virtuti Militari V клясу.

Вынікі

Адступленьне палякаў працягнулася, 14-ы батальён сапёраў адышоў праз Кобрынь і Жабінку да Янава-Падляскага. Пазьней у сувязі з падрыхтоўкай да бітвы на Вісьле 14-я пяхотная дывізія адступіла ў раён Дэмбліна, а 14-ы батальён сапёраў 11 жніўня прыбыў у Акунеў, каб займацца фартыфікацыяй варшаўскіх прадмесьцяў.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1920 Бітва Пад Пружанамі Перадумовы1920 Бітва Пад Пружанамі Сілы бакоў1920 Бітва Пад Пружанамі Хада бітвы1920 Бітва Пад Пружанамі Вынікі1920 Бітва Пад Пружанамі Крыніцы1920 Бітва Пад Пружанамі Літаратура1920 Бітва Пад Пружанамі Вонкавыя спасылкі1920 Бітва Пад ПружанаміПольска-савецкая вайна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СтатыстыкаБісэксуальная парнаграфіяВольны хорБусел белыМіхась ФіліповічМайсейБелсатПтушка шчасьцяМенскЮрка ВіцьбічЯн Павал IIЛацінская АмэрыкаMazdaІнфарматыкаПухлыФундацыя «Вікімэдыя»МяйлуныОйча нашЮр’яКрумкачЧачэрскПаўднёва-Афрыканская РэспублікаВялікая сініцаКаталізАрхіўGoogleЮры Алелькавіч (1559—1586)Міхась Забэйда-СуміцкіГаміяні або дзьве ночы залаволеньняВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Беларуская школа ў Латвіі (1926)ЧытагонгЛязо ОкамаКаскадныя табліцы стыляўЛетувісыФальваракВялікдзеньПраская вяснаАнтон АстаповічЛюблінская уніяВэб-сайтМіграцыя нумароўВызнаДах120-я зэнітна-ракетная брыгадаЦэнтральная разьведвальная ўправаФалькіСударПарнаграфія ў ЧэхііРасейская акупацыя БеларусіApple Inc.ПарнафільмПаўночны Воўк (гурт)АтамКантыгердФіліпіныПFacebookГентФранцішак АляхновічГуамСутартЛявон Заяц🡆 More