Асія Бібі: пакістанская хрысьціянка

А́сія Бібі́ (урду: آسیہ بی بی‬ — Āsia Bibī), сапраўднае імя Асія Нарын (урду: آسیہ نورین‬ — Āsiyaah Naurīn ; нар.

к. 1971, вёска Ітан Валі, акруга Шэйкхупура, рэгіён Панджаб, Пакістан) — пакістанская каталічка, абвінавачаная ў блюзьнерстве і прысуджаная ў 2010 року да сьмяротнага пакараньня павешаньнем. У кастрычніку 2018 року Вярхоўны суд Пакістану апраўдаў яе з-за недаказанасьці віны, аднак гэтае рашэньне выклікала хвалю пратэстаў з заклікамі да забойства як жанчыны, так і судзьдзяў, што вынесьлі апраўдальны вырак. З 7 лістапада Асія Бібі знаходзіцца на волі, аднак ейнае месцазнаходжаньне не раскрываецца зь меркаваньняў бясьпекі.

Асія Бібі
آسیہ بی بی
Асія Бібі: Жыцьцяпіс, Рэакцыя, Крыніцы
Імя пры нараджэньні Асія Нарын (урд. آسیہ نورین)
Дата нараджэньня 1971
Месца нараджэньня
Занятак батрачка
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Асія Нарын нарадзілася і вырасла ў вёсачцы Ітан Валі. Працавала на прызначанай хрысьціянам нізкааплочванай сельскагаспадарчай працы ў Шэйкхупуры.

Выйшла замуж за Ашыка Масыга; да трох ягоных дзяцей ад папярэдняга шлюбу нарадзіла яшчэ двух. Іхняя сям’я была адзінай хрысьціянскай на ўсю вёску.

У чэрвені 2009 року Асія Нарын разам зь іншымі жанчынамі-мусульманкамі зьбірала на полі ягады фальзы. Калі яе папрасілі набраць пітной вады з студні, яна зачарпнула зь вядра вады сваім кубкам, каб напіцца самой. Гэта заўважылі і разьюшыліся ейныя каляжанкі, паколькі хрысьціянамі, якіх мусульмане лічаць «нячыстымі», ня могуць піць з аднае судзіны з мусульманамі. Выбухнула звада, паказаньні пра якую разыходзяцца; меркавана абодва бакі абражалі веру іншага.

Празь пяць дзён адна з мусульманак, Мусарат, прывяла на поле натоўп і паведаміла, што Асія Нарын блюзьнерыла на прарока Мугамада. Яе зьбілі і прыгразілі сьмерцю, калі яна не навернецца ў іслам; Нарын сказала, што не адмовіцца ад хрысьціянскай веры і не прызнала абвінавачваньня. Натоўп прыйшоў да яе дадому і зьбіў таксама й сям’ю, пасьля чаго яе перадалі паліцыі, якая ўзбудзіла справу пра блюзьнерства.

Амаль год Асія Нарын прасядзела ў турме без фармальнага абвінавачваньня. У лістападзе 2010 року судзьдзя ў Шэйкхупуры вынес сьмяротны вырак праз павешаньне і штраф памерам $1100 у эквіваленце. Гэта быў першы сьмяротны прысуд жанчыне ў Пакістане за блюзьнерства.

Нарын зьмясьцілі ў адзіночную камэру памерам 2,5×3 м бяз вокнаў. Супрацоўнікі турмы давалі ёй прадукты, зь якіх яна сама гатавала сабе ежу, каб ня быць атручанай: абвінавачваных у блюзьнерстве ў пакістанскіх турмах маглі проста забіць.

31 кастрычніка 2018 Вярхоўны суд Пакістану зьняў з Асіі Бібі абвінавачваньне ў блюзьнерстве ў сувязі зь недаказанасьцю віны. У адказ на гэта ісламісты пачалі вулічныя пратэсты ў Лагоры, Ісламабадзе, Карачы ды Пэшавары і Мултане. Пратэстоўцы з партыі Тэгрык-і-Лабаік Пакістан (ТЛП) абвясьцілі, што будуць перакрываць магістралі, «пакуль Асія Бібі ня будзе павешаная». Адзін з заснавальнікаў ТЛП, Мугамад Афзал Кадры, заклікаў таксама да забойства трох судзьдзяў Вярхоўнага суду, якія вынесьлі апраўдальны прысуд. У выніку 2 лістапада пакістанскі ўрад і Тэгрык-і-Лабаік Пакістан дамовіліся, што Асію Бібі ня выпусьцяць з краіны, а затрыманыя пратэстоўцы партыі ТЛП будуць выпушчаныя. Са свайго боку ТЛП пагадзілася спыніць пратэсты.

7 лістапада 2018 року Асія Бібі была вызваленая з жаночай турмы ў Мултане. Міністар замежных справаў Пакістану паведаміў, што яна «знаходзіцца ў бясьпечным месцы».

29 студзеня Вярхоўны суд Пакістану разгледзеў пададзеную абвінаваўчым бокам скаргу і яшчэ раз пацьвердзіў апраўдальны прысуд Асіі Бібі. З гэтага моманту пакістанская хрысьціянка вольная пакінуць краіну

Рэакцыя

Рэакцыя ў Пакістане

Большасьць насельніцтва падтрымалі прысуд і ўсталявалі ў Шэйкхупуры ды іншых мясцовасьцях знакі ў падтрымку закону пра блюзьнерства і заклікі абезгаловіць Нарын. Прайшлі дэманстрацыі з заклікамі павешаньня, яшчэ да вынясеньня прысуду імам аднаго зь мячэтаў у Пэшавары ўсталяваў узнагароду ў 500 000 рупіяў таму, хто заб’е Асію.

Сям’я Нарын таксама атрымлівала пагрозы і была вымушаная хавацца. Муж Асіі, Ашык, асьцерагаўся выпускаць дзяцей вонкі, аднак адмовіўся пакінуць краіну да вызваленьня жонкі. Тым часам Італія, Францыя і Гішпанія прапанавалі сям’і Нарын прытулак ў выпадку ейнага вызваленьня.

Пакістанская філія Human Rights Watch выступіла з асуджэньнем закону пра блюзьнерства. Губэрнатар Панджабу Салман Тасір і міністар па справах меншасьцяў Шагбаз Бгаці выступілі ў падтрымку Нарын. Абодва пазьней за свае погляды былі забітыя.

Міжнародная рэакцыя

Сьмяротны вырак Асіі Нарын выклікаў абурэньне і асуджэньне недзяржаўных арганізацыяў па абароне хрысьціянаў ад перасьледу, а таксама праваабарончых арганізацыяў — Міжнароднай амністыі і Human Rights Watch, якія заклікалі да скасаваньня заканадаўства пра блюзьнерства. Папа Бэнэдыкт XVI адкрыта заклікаў да літасьці для Нарын.

Пэтыцыя, створаная арганізацыяй «Голас мучанікаў», якая дапамагае перасьледваных хрысьціянам, сабралі больш за 400 000 подпісаў ад людзе з больш як 100 краінаў. Яшчэ адна пэтыцыя, створаная Амэрыканскім цэнтрам закону і правассудзьдзя, сабрала больш за 200 000 подпісаў дзеля спыненьня амэрыканскай дапамогі Пакістану, пакуль там ня спыніцца перасьлед мяншыняў.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Асія Бібі: Жыцьцяпіс, Рэакцыя, Крыніцы  Асія Бібісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Асія Бібі ЖыцьцяпісАсія Бібі РэакцыяАсія Бібі КрыніцыАсія Бібі ЛітаратураАсія Бібі Вонкавыя спасылкіАсія БібіКаталіцтваМіжнародны фанэтычны альфабэтПакістанСьмяротнае пакараньнеУрду

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валерыя КуставаАляксандар МакедонскіКрыжБеліца (Жлобінскі раён)ДротДэйвід ЎудардПошукавая сыстэмаЯнка БрыльРод (біялёгія)Швэдзкая моваЛінкарАмонімКарпацкая ЎкраінаГішпаніяМаксім БагдановічАляксей БелыМакс ШчурВольга КараткевічСусьветнае павуціньнеСамасейЧэрвень27 красавікаДарожная сеткаЗянон ПазьнякАлесь Пісьмянкоў24 красавікаЗіновій ПрыгодзічШпакКонаРоксі ПантэрКірыл СтаселькаМагіла льва (паэма)НаваполацакЗаходнеславянскія мовыУсебеларускі народны сходПаэзіяСпакусьнікіМухаеды2005ЧалавекЯн ЦывінскіЯн СерадаЛацкая моваВольныя матэрыялыМарыюпальJavaВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Юры ГумянюкПінгвіныЯгор ВосіпаўПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуЗлучаныя Штаты АмэрыкіТэмпэратураМіжнародны жаночы дзеньДарога Р43 (Беларусь)Тутэйшыя (літаб’яднаньне)Зьміцер СанькоТаксіСаюз вызваленьня БеларусіЛявон ВашкоПрыметнікАлесь КажадубЦмокВялікабрытанія29 красавіка🡆 More