Арызона: штат ЗША

Арызо́на (па-ангельску: Arizona) — 48-ы штат, які ўвайшоў у склад ЗША.

Разьмешчаны на паўднёвым захадзе краіны. Нараўне зь Ютай, Каларада і Нью-Мэксыка ўваходзіць у лік «штатаў чатырох кутоў». Сталіца і найбуйнейшы горад штату — Фінікс. Насельніцтва штату ў 2005 годзе складала каля 5 939 292 чалавекі — па гэтым паказчыку Арызона займае 20-е месца ў ЗША. Арызона знакамітая сваім пустэльным ляндшафтам і кактусамі, якія растуць на тэрыторыі штату. У Арызоне мяккія зімы і высокія тэмпэратуры ў летні час году.

Арызона
Сьцяг Арызоны Герб Арызоны
Сьцяг Арызоны Герб Арызоны
Штат Арызона на мапе ЗША
Мянушка Штат Вялікага каньёну
Сталіца Фінікс
Найбуйнейшы горад Фінікс
Плошча
6-я па ЗША
- агулам 295 234 км²
- сушы 295 км²
- % вады 0,35
- шырата 31°20' пн. ш. па 37° пн. ш.
- даўгата 109°3' з. д. па 114°49' з. д.
Насельніцтва
- агулам (2015) 6 828 065
- шчыльнасьць 22/км²
Дата заснаваньня 14 лютага 1912 (48-ы)
Губэрнатар Даг Д’юсі
Часавы пас UTC-7
Арызона: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва
Каньён дэ Чэлі

Геаграфія

На захадзе Арызона мяжуе з Каліфорніяй і Нэвадай, на поўначы — зь Ютай і Каларада, на ўсходзе — зь Нью-Мэксыка, на поўдні — з Мэксыкай.

Значная частка тэрыторыі штату прыходзіцца на горы, плято і пустэльні. У Арызоне знаходзіцца найбуйнейшы лясны масіў жоўтай хвоі. На поўначы штату знаходзіцца Вялікі Каньён ракі Каларада.

На паўночны ўсход ад цэнтру штату знаходзіцца Арызонскі кратэр, якому цяпер 50 000 гадоў.

Гісторыя

З нагоды этымалёгіі назвы Арызона адзінага меркаваньня няма, у ліку асноўных гіпотэз — гішпанская і індзейская.

Насельніцтва

На 2005 год насельніцтва Арызоны складае 5 939 292 чалавекі, што больш на 3,5% у параўнаньні з паказчыкам мінулага году.

Расавы склад насельніцтва:

  • Белыя — 63,8%
  • Лацінаамэрыканцы — 25,3%
  • Індзейцы — 5%
  • Чорныя — 3,1%
  • Азіяты — 1,8%
  • Прадстаўнікі зьмяшаных расаў — 2,9%

Рэлігійны склад насельніцтва:

  • Пратэстанты — 42%
  • Каталікі — 31%
  • Баптысты — 9%
  • Мармоны — 6%
  • Мэтадысты — 5%
  • Лютэране — 4%
  • Астатнія пратэстанскія канфэсіі — 24%
  • Астатнія рэлігіі — 2%
  • Астатнія хрысьціяне — 1%
  • Атэісты — 18%

Эканоміка

ВУП Арызоны на 2004 год складаў 187,27 мільярду даляраў. Калі б Арызона была незалежнай, яна б займала 61-е месца ў сьвеце па паказчыку ВУП, і абыйшла бы Нарвэгію, Данію, Чэхію, Ірляндыю, Фінляндыю і Новую Зэляндыю. Арызона займае 21-е месца ў ЗША паводле ўзроўню эканамічнага разьвіцьця. ВУП на душу насельніцтва складае $27 232, 39-ы па краіне. Здабыча медзі — важная галіна эканомікі, якая забясьпечвае 2/3 здабычы медзі ў краіне.

Вонкавыя спасылкі

Арызона: Геаграфія, Гісторыя, Насельніцтва  Арызонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Арызона ГеаграфіяАрызона ГісторыяАрызона НасельніцтваАрызона ЭканомікаАрызона Вонкавыя спасылкіАрызонаАнгельская моваЗлучаныя Штаты АмэрыкіКаларадаНью-МэксыкаФінікс (Арызона)Штат ЗШАЮта

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ІнфармацыяМузэй прафэсійнае мастацкі мініяцюры Генрык Ян Даміняк ў ТыхыДаўгінаўскі трактФутболФундацыя «Вікімэдыя»IP-адрасБлакітніца звычайнаяЯрданіяКультурная рэвалюцыя ў КітаіПрыназоўнікШырмерДРЭСАлесь ПушкінWYSIWYGПадарожжы ГулівэраISO 4217Антон Сокал-КутылоўскіТэўда (імя)16 сакавікаПольская Народная РэспублікаІмя па бацькуБеларускія татарыМножаньнеІсьляндыяЛетувізацыяДуброўнаІндустрыяльная рэвалюцыяNokia 3110 ClassicВербная нядзеляПятрусь БроўкаВэрмутАнтоні ван ЛеэўвэнгукРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)МагілёўНямеччынаГергардМенскКаталізЛесотаЭнэргаатамЯргЯцьвягіЭманюэль 6Рада Беларускай Народнай Рэспублікі26 сакавікаСтыў ДжобсУрад Беларускай Народнай РэспублікіХірасімаСьпіс непрызнаных краінаўТравеньПіт ПаўлаўВіктар ЛісковічВольныя матэрыялыЖнівеньБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубФНэшвілЖнівеньскі путчФіліпіныУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціПётра Крачэўскі🡆 More