Антоні Эдвард Адынец

Антоні Эдвард Адынец (па-польску: Antoni Edward Odyniec; 25 студзеня 1804, Гейстуны, Ашмянскі павет, цяпер — Ашмянскі раён — 15 студзеня 1885, Варшава) — паэт, перакладчык, сябра таварыства філярэтаў.

Антоні Эдвард Адынец
Antoni Edward Odyniec
Антоні Эдвард Адынец
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Inocenty Staruszkiewicz
Нарадзіўся 25 студзеня 1804
Гейстуны, Ашмянскі павет, Літоўска-Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 15 студзеня 1885
Варшава, Царства Польскае
Пахаваны
Бацькі Тадэвуш Адынец[d]
Тэрэза з Гнатоўскіх[d]
Сужэнец Соф’я з Мацкевічаў[d]
Дзеці Тэрэза з Адынцоў[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык, сябар таварыства філярэтаў
Кірунак рамантызм
Мова польская мова, нямецкая і ангельская мова
Подпіс Аўтограф Адынца

Перакладаў творы Вальтэра Скота, Джорджа Байрана, Фрыдрыха Шылера, Аляксандра Пушкіна і іншых.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 студзеня 1804 году ў вёсцы Гейстуны ў шляхецкай сям’і. Вучыўся ў павятовай базыльянскай школе ў Барунах, якую скончыў вельмі пасьпяхова. За здольнасьці да навукі і ўзорныя паводзіны вучні называлі яго «любімчыкам».

Віленскі ўнівэрсытэт: 1820—1823

Антоні Эдвард Адынец 
Антоні Эдвард Адынец, Валенці Ваньковіч, каля 1822

У 1820 годзе паступіў на юрыста ў Віленскі ўнівэрсытэт, дзе адначасова наведваў лекцыі па літаратуры філёлягаў Готфрыда Эрнста Гродэка і Леана Бароўскага. Неўзабаве ўступіў у Таварыства філярэтаў, дзе стаў сябрам літаратурнага аддзела, што называўся Блакітным саюзам. Тагачасны кіраўнік літаратурнага аддзела Ян Чачот, убачыўшы відавочныя паэтычныя здольнасьці Антонія Эдварда, узяў яго пад сваю апеку, за што філяматы і філярэты неўзабаве празвалі Чачота Мэнтарам, а яго пратэжэ — Тэлемакам.

Антоні Эдвард Адынец 
Гейстуны на літаграфіі паводле малюнка Н. Орды. Аўтарскі камэнтар: «Уласнасьць паэта Антонія Эдварда Адынца. Тут ён нарадзіўся ў 1804 г.»

У часе студэнцкіх сходаў і сяброўскіх маёвак Антоні Эдвард знаёміцца з ужо вядомымі тады паэтамі Тамашам Занам і Адамам Міцкевічам.

Першая сустрэча Антонія Эдварда з Адамам Міцкевічам адбылася ў траўні 1821 году на ўрачыстым сходзе ў гонар Тамаша Зана.

Пазьней пра яе паэт успамінаў:

Антоні Эдвард Адынец  ...Міцкевіч махаў шапкай, вітаючы нас, зьверху ня мог убачыць. Чачот першы ўзяў яго ў абдымкі, і яны ціскалі адзін аднаго. Потым ня менш сардэчна віталі яго іншыя знаёмыя. Я, самы малады і незнаёмы, стаяў збоку і быў апошні, каго Чачот падвёў да паэта. Міцкевіч кінуў на мяне праніклівы позірк і, прыязна ўсьміхаючыся, спытаў у Чачота: «Ці не той самы гэта Любімчык-Тэлемак?» А калі Чачот, сьмеючыся, пацьвердзіў, ён падаў мне па-сяброўску руку і таксама з усьмешкай запытаў: «А Мэнтар усё яшчэ строгі?». Я не адказаў ні слова: гэтакі быў разгублены, асабліва ад яго праніклівага позірку. Антоні Эдвард Адынец 

У часе вучобы ў Віленскім унівэрсытэце Антоні Адынец таксама зблізіўся зь сям’ёй Салямэі Бэкю — маці будучага паэта Юльюша Славацкага. Таксама наведаў кватэру гісторыка Іяхіма Лялевеля, пасябраваў з Аляксандрам і Ігнатам Ходзькамі, Антонімам Гарэцкім, Юльянам Корсакам і іншымі філярэтамі і філяматамі.

Пасьля арышту

У 1823—1824 гадох — у турэмным зьняволеньні па справе таварыства. Тут ён піша славутую «Песьню філярэтаў» (польск. Pieśń Filaretów), пазьней адаптаваную беларускім паэтам Францішкам Багушэвічам пад назваю «Песьня». Напрыканцы сьледзтва быў вызвалены. У 1825 годзе выдаў двухтомным зборнік уласных вершаў і перакладаў «Паэзія». У 1826—1829 гадох жыў у Варшаве, дзе працаваў у розных пэрыядычных выданьнях і быў рэдактарам альманаха «Melitele».

Падарожжы па Эўропе: 1829—1837

Антоні Эдвард Адынец 
Антоні Эдвард Адынец і Адам Міцкевіч на Вэзувіі. Карціна Міхала Эльвіры Андрыёлі

У 1829 годзе разам з Адамам Міцкевічам выяжджае за мяжу. Іхнае падарожжа доўжыцца чатырнаццаць месяцаў. За гэтым час яны аб’яжджаюць гарады і мястэчкі Нямеччыны, Італіі, Швайцарыі і іншых краінаў.

У Ваймары адбываецца іхнае знаёмства зь нямецкім паэтам Ёганам Вольфгангам Гётэ, пра што Антоні Адынец падрабязна расказаў потым ў сваіх успамінах. Гётэ вельмі зацікавіўся народнымі песьнямі, матывы якіх выкарыстоўваў у сваёй творчасьці Адам Міцкевіч. Антоні Эдвард пазьней прыгадваў:

Антоні Эдвард Адынец  Гётэ з жывой цікавасьцю распытваў і слухаў тое, што Адам, а часткова і я, расказвалі яму аб разнастайнасьці і адрозьненьнях у характары і тоне песень нашых правінцыяў. Антоні Эдвард Адынец 

Антоні Эдвард і Адам Міцкевіч разьвіталіся ў 1830 годзе ў Жэнэве. У тым жа годзе прыехаў у Парыж, дзе сустракаўся з многімі тагачаснымі славутасьцямі, у прыватнасьці, зь Вікторам Юго. Пазьней наведаў Лёндан. Некалькі гадоў жыў у Дрэздэне, дзе перакладаў творчасьць Вальтэра Скота і Джорджа Байрана. Сюды ж прывёз Зоф’ю з Мацкевічаў, зь якой пазьней узяў шлюб у Караляўцы. У яе гонар Адам Міцкевіч назваў Зосяй адну з галоўных гераіняў паэмы «Пан Тадэвуш».

Вяртаньне

У 1837 годзе Антоні Эдвард Адынец вяртаецца ў Гейстуны. Пазьней пераязджае ў Вільню, дзе дваццаць гадоў — з 1840 па 1859 гг. — рэдагаваў урадавую газэту на польскай і расейскай мовах «Kurier Weleński» («Виленский вестник»). Да актыўнага супрацоўніцтва ў газэце Антоні Эдвард прываблівае Ўладзіслава Сыракомлю, які жыў у недалёкай Барэйкаўшчыне.

У 1866 годзе пераязджае ў Варшаву, дзе цягам году рэдагаваў газэту «Kurier Warszawski». Публікаваў у пэрыядычным друку падарожныя нарысы і ўспаміны «Listy z podróży» (1867—1878) і «Wspomnienia z przeszłości opowiadane Deotymie» (1879—1883). Да канца жыцьця супрацоўнічаў з газэтай «Kronika Rodzinna», якую рэдагавала сястра яго зяця Аляксандра Баркоўская. У 1884 годзе разам з Ігнатам Дамейкам наведаў вёску Крошын пад Баранавічамі, дзе напісаў адзін з апошніх сваіх вершаў «На камені ў Крошыне».

Памёр Антоні Эдвард Адынец 15 студзеня 1885 году ў Варшаве.

Творчасьць

Антоні Эдвард Адынец 
Помнік Антонію Эдварду Адынцу ў Касьцёле Сьвятога Яна ў Вільні

Асобныя паэтычныя творы Антонія Эдварда Адынца датуюцца часам навучаньня ў Барунскай базыльянскай школе, аднак праявіцца як паэт ён здолеў толькі ў літаратурным асяродзьдзі Віленскага ўнівэрсытэту. У студэнцкія гады Антоні Эдвард актыўна выступае на старонках віленскага друку — у выданьнях «Tygodnik Wileński», «Dzieńnik Wileński» і інш.

Уласныя вершы паэта зазналі моцны ўплыў творчасьці Адама Міцкевіча і носяць збольшага пераймальны характар. У сваіх балядах Антоні Эдвард Адынец працягваў традыцыю ангельскіх і нямецкіх рамантыкаў.

Сапраўдную папулярнасьць Антонія Эдварду прынесла «Песьня філярэтаў» (польск. Pieśń Filaretów; 1823), напісаная ў часе турэмнага зьняволеньня па справе віленскіх згуртаваньняў моладзі.

Жывучы ў Варшаве, ён напісаў трохактавую рыцарскую драму «Ізора» (польск. Izora; 1829), якую катэгарычна ўспрынялі Юльюш Славацкі і Адам Міцкевіч (апошні нават раіў не публікаваць п’есу).

Наступная вершаваная драма «Фэліцыта, альбо Карфагенскія мучанікі» (польск. Felicyta, czyli męczennicy kartagińscy; 1849), напісаная паводле гістарычных фактаў III стагодзьдзя, была ўспрынятая А. Міцкевічам больш прыхільна, аднак за яе зьмест дэмакратычная грамадзкасьць сустрэла твор у штыкі. Студэнты Дэрпцкага ўнівэрсытэту нават публічна спальвалі гэтую драму. У 1858 годзе была напісаная, а праз два гады выдадзеная драматычная паэма ў шасьці актах «Барбара Радзівіл, ці Пачатак панаваньня Жыгімонта Аўгуста» (польск. Barbara Radziwiłłówna).

Сярод спадчыны Антонія Эдварда Адынца крытыка адзначыла напісаныя ў 1875—1878 гадох «Лісты з падарожжа» (польск. Listy z podróży) — падрабязныя ўспаміны пра падарожжа ў 1829—1830 гадох аўтара разам з Адамам Міцкевічам па Эўропе. У сталым узросьце мэмуары дапоўніліся кнігай «Успаміны зь мінулага» (польск. Wspomnienia z przeszłości).

У сваёй баляднай творчасьці Антоні Эдвард Адынец зьвяртаецца да жыцьцёвых рэаліяў і фальклёру, пераважна беларускага («Паланянка ліцьвіна», «Сон Алесі», «Русалкі», «Хохлік» і інш.).

Шмат вершаў аўтар напісаў у гонар вядомых літаратараў і навукоўцаў («На шлюб Тамаша Зана», «Адаму Міцкевічу», «Адаму Сузіну», «Ігнату Ходзьку», «Надпіс на надмагільным помніку Яну Чачоту ў Ротніцы», «Яўстафію Тышкевічу», «Міхалу Балінскаму», «Уладзіславу Сыракомлю» і інш.).

Беларускія пераклады

Творы Адынца пераклалі на беларускую мову Кастусь Цьвірка, Антон Францішак Брыль.

  • Філаматы і філарэты. Зборнік / укладаньне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі й камэнты Кастуся Цьвіркі. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1998. — С. 347—360. — 400 с. — (Серыя І. Мастацкая Літаратура). — 10 100 ас. — ISBN 985-6318-21-1
  • Успаміны пра мінулае. — Мінск: Лімарыус, 2020.
  • Выбраныя вершы з нагоды і без. Мінск, 2023 («Паэты планеты»).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Антоні Эдвард Адынец БіяграфіяАнтоні Эдвард Адынец ТворчасьцьАнтоні Эдвард Адынец Беларускія перакладыАнтоні Эдвард Адынец КрыніцыАнтоні Эдвард Адынец ЛітаратураАнтоні Эдвард Адынец Вонкавыя спасылкіАнтоні Эдвард АдынецАшмянскі павет (Віленская губэрня)Ашмянскі раёнВаршаваГейстуныПольская моваФілярэты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ФКанапаПскоўМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахAmazon.comАрлінгтан (Тэхас)Алесь ГарунМіцкевіч на скале Аю-ДагЗШАНародны АльбомБэйнарЦмокISSNАнтон Сокал-КутылоўскіВіківэрсытэтПіт ПаўлаўFacebookБеларуская сацыялістычная грамадаЧэраваногіяВадзім СаранчукоўІсламская дзяржаваДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьКанстантын ЕльскіГрамадзкі набытакКарэйская вайнаВінцэнт дэ ПольФутболВятрак (млын)BBCПартугаліяСацыялізмРАУСІван ЛуцкевічВерцельМаркёрApple Inc.БеларусыРадзівілыЖнівеньІвянецМагілёўЛацінская АмэрыкаМарына ВасілеўскаяСамасейНоварасея (Саюз народных рэспублік)Віленская беларуская гімназіяПерабудоваАдвакатАнгельская моваВольныя матэрыялыФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіВольная Беларусь (газэта)КавалёўКойданаўІнфарматыкаЎВаршаваЛохБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаБеларускі рубель🡆 More