Андрэй Нічыпорчык: герой Беларусі

Андрэ́й Уладзі́меравіч Нічыпо́рчык (17 кастрычніка 1987, Паставы - 19 траўня 2021, Баранавічы) — беларускі вайсковы лётчык, загінуў у авіякатастрофе.

Герой Беларусі з 24 лістапада 2021 году.

Андрэй Нічыпорчык
17 кастрычніка 1987(1987-10-17)19 траўня 2021(2021-05-19) (33 гады)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям'і лётчыка-снайпэра. Скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі, служыў у Лідзе. Пілёт першай клясы. Лятаў на самалётах Як-52, Л-39, Су-25, Як-130 — на вучэбна-баявых штурмавіках рыхтаваў да палётаў маладых пілётаў.

У 2016 годзе ўдзельнічаў у выкананьні найскладанейшага віду лётнай падрыхтоўкі — пасадцы на аэрадромны ўчастак дарогі штурмавіка Як-130. Удзельнік парадаў у складзе паветранага эшалёну ў Менску на Дзень Незалежнасьці, ляўрэат міжнародных спаборніцтваў па авія- дартсе. Быў узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» III ступені.

Сьмерць

Сын Андрэя Нічыпорчыка марыць стаць лётчыкам, як бацька

Загінуў 19 траўня 2021 году ў Баранавічах падчас трэніровачнага палёту Як-130 разам з лейтэнантам Мікітай Куканенкай. Іх самалёт разьбіўся каля жылых дамоў на вуліцы Розы Люксэмбург. Пазьней камісія па расьсьледаваньню катастрофы заявіла, што лётчыкі да апошняга спрабавалі адвесьці самалёт ад дамоў і таму запозна катапультаваліся.

Ушанаваньне

23 лістапада 2021 году на паседжаньні баранавіцкага гарвыканкаму было прынятая пастанова аб наданьні вуліц у новым мікрараёне Паўночны-2 імёнаў загінулых лётчыкаў.

24 лістапада 2021 году Нічыпорчыку і Куканенка былі прысвоены званьне Героя Беларусі

Крыніцы

Tags:

Андрэй Нічыпорчык ЖыцьцяпісАндрэй Нічыпорчык УшанаваньнеАндрэй Нічыпорчык КрыніцыАндрэй Нічыпорчык17 кастрычніка19 траўня19872021Баранавічы ПалескіяГерой БеларусіПаставы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Круглянскі мостДзяржаваІгар ТурСэксПагоняГалоўная старонка633Максім ГарэцкіЛічэбнікСяргей ДавідовічЭнцыкляпэдыя гісторыі БеларусіПарнаграфія ў БеларусіТаксіСусьветнае павуціньнеHromadske.TVНарвідРаіса БаравіковаСувязь (тэхніка)Беларуская ВікіпэдыяКотЮрась ШамецькаРод (біялёгія)Сонечная энэргіяВячаслаў ЧамярыцкіНаша ўскраінаГрамадзкі набытакГуда (імя)Лютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіТутэйшыя (фільм, 2007).aqУладзімер КаткоўскіБерасьцеКанстытуцыя ССРБ 1919 годуГісторыя БеларусіФульда (рака)Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЦмокАнтарктыдаКампутарАлесь ПісьмянкоўРажава (Беларусь)ЛетуваСтанкевіцаМіхась ЧаротUbuntuКаліфарнійскі тэхналягічны інстытутРэлігія ў БеларусіСпадчына (верш)Банкаўскі рахунакАнгельская моваСабакаСтурчурканДжынсавая рэвалюцыяБусел белыЯгайлаГарнастайФіліпіныЗаходнеславянскія мовыГеакэшынгІнтэрнэтАлесь ДуброўскіСямён ШарэцкіДзед ТалашОйча нашГабрэіСырыйскі КурдыстанВайшнорыяМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніРэч Паспалітая(486958) 2014 MU69Амонім🡆 More