Альшаніцкая Бітва

Альшані́цкая бітва адбылася 27 студзеня 1527 року паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Крымскага ханства.

Адна з найбольшых перамог над крымскімі татарамі вялікалітоўскага гетмана Канстантына Астроскага і апошні вялікі наезд татараў на Вялікую Літву.

Альшаніцкая бітва
Крымска-нагайскія набегі на Русь
Дата: 27 студзеня 1527 (497 гадоў таму)
Месца: Пад Альшаніцай (цяпер у Ракітнянскім раёне Кіеўскай вобласьці, Украіна)
Вынік: перамога Вялікага Княства Літоўскага
Супернікі
Вялікае Княства Літоўскае Вялікае Княства ЛітоўскаеКрымскае ханства Крымскае ханства
Камандуючыя
Канстантын Астроскі
Юры Радзівіл
Сахіб I Герай
Колькасьць
700034—40 тыс.
Страты
невядомыя24 тыс. забітыя, 700 паланёныя

У 1524 року Іслам I Герай, сын Мэхмэда I, уварваўся ў Вялікае Княства Літоўскае і па вяртаньні распачаў адкрытую барацьбу за сталец са сваім дзядзькам і новым ханам Саадэтам I. У 1526 бакі памірыліся і пачалі супольны наезд на Палесьсе, спустошыўшы землі ад Тураву да Пінску. На адваротным шляху іх дагнала войска літоўскае на чале з Канстантынам Астроскім ды напоўніцу разьбіла іх пад вёскай Альшаніцай ля Кіеву. Былі вызваленыя 80 000 палонных, вернутая нарабаваная маёмасьць. Рэшту татарскага войска дабілі пад Каневам і Чаркасамі Астафі Дашкевіч і Юры Алелькавіч.

Па бітве літоўцы вызвалілі хана Шэйха Ахмэда, былога хана Залатой арды, увязьненага больш як 20 гадоў таму, каб выкарыстаць яго дзеля ціску ў перамовах з крымскімі татарамі. У выніку Саадэт I і Іслам I Гераі даслалі князю Жыгімонту Старому лісты з прапановаю міру і зьвязу супраць Маскоўскага княства. Аднак гэтыя пляны былі спыненыя з-за новых унутраных рознагалосіц у Крымскім ханстве.

Крыніцы

Літаратура

  • Іван Крип’якевич. Історія українського війська — Частина II: В боротьбі з татарами (Видання Івана Тиктора. — Львів, 1936)
  • Дмитро Вирський. Татарська війна взимку: опис битви під Ольшаницею 1527 р. Й. Л. Деція // Український історичний журнал. — К., 2008. — № 5 (482) (вер.-жовт.). — С. 210—216. — ISSN 0130-5247.
  • Piotr Borawski. Tatarzy w dawnej Rzeczypospolitej. — Warszawa: Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, 1986. — S. 80-83. — ISBN 83-205-3747-9.
  • Paweł Jasienica. Polska Jagiellonów. — Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy 1975. — Tom II. — S. 62
  • Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I
  • Leszek Podhorodecki. Chanat Krymski i jego stosunki z Polską w XV-XVIIIw. — Warszawa, 1987. — S. 85-86. — ISBN 83-05-11618-2.

Tags:

ВКЛГетман вялікі літоўскіКанстантын АстроскіКрымскае ханства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КолерКатэхізіс2008МольЗамоваІндыяДразды (гурт)ГорадняБуценьЗбожжаЛезьбіянстваІгнат ПрановічГенадзь КарпенкаДыплёмЗьміцерДжавагарлал НэруГісторыя СалігорскуПарнаграфіяНізкі РынакКарта растэрміноўкіВільняТрыбадызмTrueTypeРыгор МарцьянаўПалешукіСакрат ЯновічЯнда2024Полацкае ваяводзтваЛітваГенадзь ПашкоўВілаLoitumaПавал КалечыцФёдар ЛапавухаўЛямбардМотарСтаніслаў ЯроцкіРодЗоя КоўшРужанецСпакусьнікіІван ШамякінGoogleАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаКарлес ПудждэмонСтрахаваньнеМарыя МартысевічКрумкачУладзімер Аляксеевіч АрлоўТрыбуна працыЛексычнае значэньнеПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіВойска Рымскай імпэрыіФранцішак СкарынаВугорская моваАстравецШуляк-галубятнікЛінда.orgСіяньУладзімер ТарасевічПартыя аматараў піваАльшаны (Столінскі раён)Вязынка (Маладэчанскі раён)Расейская моваГісторыя БеларусіВалерыя КуставаБодаБыў. Ёсьць. БудуМастацкі твор🡆 More