Акіянія

Акія́нія — агульная назва выспаў Ціхага акіяна, якія разам з Аўстраліяй ствараюць частку сьвету, якая называецца Аўстралія і Акіянія.

Акіянія
Знаходжаньне Акіяніі ў сьвеце

Знаходжаньне

Плошча паверхні Акіяніі складае 1,25 млн км². У заходняй частцы знаходзяцца кантынэнтальныя астравы, у астатніх частках у асноўным вульканічныя і каралавыя астравы. Актыўныя вульканы Руапэху, Раторуа і іншыя, таксама шмат гейзэраў і гарачых крыніцаў. На некаторых архіпэлягах, якія суседнічаюць з акіянічнымі разломамі, часта здараюцца землятрусы. Над Каралінскімі выспамі і паўднёвай Палінэзіяй утвараюцца трапічныя цыклёны. Большасьць выспаў пакрыта вечназялёнымі трапічнымілясамі, а каралавыя астравы зарасьцямі какосавых пальмаў.

Найбуйнейшыя астравы Акіяніі: Новая Гвінэя, Паўднёвая выспа (Новая Зэляндыя), Паўночная выспа (Новая Зэляндыя), Новая Брытанія, Новая Ірляндыя, Новая Каледонія і г. д.

Насельніцтва

Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусьветнага насельніцтва. Але заселены астравы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы астравы (287), Гуам (257), Амэрыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінэя (8). Вялікая колькасьць маленькіх выспаў незаселена. Карэнныя жыхары: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланэзійцы (каля 1 млн чал.), палінэзійцы (каля 870 тысячаў чал.), мікранэзійцы (каля 180 тыс. чал.)

Гаспадарка

На выспах Акіяніі вырошчваюць: какосавыя пальмы, цукровы трысьнёг, бананы, ананасы, хлебнае дрэва і ў нязначнай колькасьці каву, какаву, каўчук. Насельніцтва таксама займаецца лоўляй рыбы і чарапах. З карысных выкапняў здабываюць кобальт, нікель (Новая Каледонія), медзь, золата (Боўганвіл), фасфаты (Наўру) і гуана. Выспы Акіяніі граюць значную ролю ў марской і лётнай навігацыі. Найвялікшыя марскія порты: Оклэнд, Вэлінгтон, Літлтон, Нумеа, Сува, Ганалулу, Пага Пага, Рагатонга, Папііці, Маданг, Порт Морсьбі, Порт Віла; найвялікшыя аэрапорты: Ганалулу, Ніндзі, Оклэнд, Вэлінгтон, Крыстчарч, Пага Пага, Папііці, Нумеа. Усё большую частку мясцовай гаспадаркі займае турыстычны бізнэс, які наібольш разьвіты на Гаваях і ў Новай Зэляндыі.

Гісторыя

У XVI стагодзьдзі большая частка выспаў Акіяніі належала Гішпаніі і Партугаліі. У XVII стагодзьдзі ў рэгіён праніклі галяндцы, французы і ангельцы, а ў XIX стагодзьдзі немцы і амэрыканцы. У канцы XIX стагодзьдзя ўсе астравы Акіяніі былі калянізаваныя эўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасьць першая краіна Акіяніі — Новая Зэляндыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусьветнай вайны нямецкія астравы былі заняты Аўстраліяй, Новай Зэляндыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі, кіраванымі Лігай Нацыяў. Падчас Другой сусьветнай вайны тэрыторыя Акіяніі зьяўлялася арэнай баявых дзеяньняў паміж амэрыканскім і японскім войскамі. Пасьля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраваньне ЗША. У пасьляваенны час большасьць залежных тэрыторыяў атрымала незалежнасьць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінэя (1975), Саламонавы астравы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Фэдэрацыя Мікранэзіі і Маршалавы астравы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуе, Выспы Кука, Паўночныя Марыяны, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.

Краіны Акіяніі

У Акіяніі на дадзены момант цалкам знаходзіцца 16 краін (дьзве зь якіх зьяўляюцца транскантынэнтальнымі) і 12 залежных тэрыторыяў.

Частка Герб Краіна Плошча (км²) Насельніцтва Сталіца
Аўстралазія Акіянія  Акіянія  Аўстралія 7692024 25980632 Канбэра
Акіянія  Акіянія  Новая Зэляндыя 270467 5136068 Вэлінгтан
Акіянія  Акіянія  Норфалк (залежная тэрыторыя Аўстраліі) 36 1734 Кінгстан
Меланэзія Акіянія  Акіянія  Вануату 12189 301295 Порт Віла
Акіянія  Акіянія  Інданэзія Т 1904569 272248500 Джакарта
Акіянія  Акіянія  Новая Каледонія (залежная тэрыторыя Францыі) 18575 273674 Нумэа
Акіянія  Акіянія  Папуа-Новая Гвінэя 462840 9122994 Порт Морсьбі
Акіянія  Акіянія  Саламонавы астравы 28896 728041 Ханіяра
Акіянія  Акіянія  Фіджы 18272 898402 Сува
Мікранэзія Акіянія  Акіянія  Гуам (залежная тэрыторыя ЗША) 549 153836 Хагатна
Акіянія  Акіянія  Кірыбаці 811 120740 Паўднёвая Тарава
Акіянія  Акіянія  Маршалавы астравы 181 54516 Маджура
Акіянія  Акіянія  Науру 21 11832 Ярэн
Акіянія  Палаў 459 17957 Мэлекеок
Акіянія  Акіянія  Паўночныя Марыяны (залежная тэрыторыя ЗША) 464 47329 Саіпан
Акіянія  Акіянія  Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі 702 105754 Палікір
Палінэзія Акіянія  Акіянія  Амэрыканскае Самоа (залежная тэрыторыя ЗША) 199 49710 Пага-Пага
Акіянія  Акіянія  Астравы Кука (залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі) 236 15342 Аваруа
Акіянія  Акіянія  Астравы Піткейрна (залежная тэрыторыя Вялікабрытаніі) 47 40 Адамзтаўн
Акіянія  Акіянія  Астравы Ўоліс і Футуна (залежная тэрыторыя Францыі) 142 11369 Мата-Уту
Акіянія  Акіянія  Востраў Пасхі (залежная тэрыторыя Чылі) 163 7750 Ханга Роа
Акіянія  Акіянія  Злучаныя Штаты Амэрыкі Т 10931 1455271 Ганалулу
Акіянія  Акіянія  Ніуе (залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі) 260 1549 Алофі
Акіянія  Акіянія  Самоа 2842 199853 Апія
Акіянія  Акіянія  Такелаў (залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі) 12 1501
Акіянія  Акіянія  Тонга 747 99532 Нукуалофа
Акіянія  Акіянія  Тувалу 26 10679 Фунафуці
Акіянія  Акіянія  Француская Палінэзія (залежная тэрыторыя Францыі) 4167 279890 Папээтэ

Т — транскантынэнтальная краіна.

Эканоміка

Большасьць краінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што зьвязана зь некалькімі прычынамі: абмежаванасьцю прыродных багацьцяў, аддаленасьцю ад сусьветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спэцыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краінаў.

Аснову эканомікі большасьці краінаў Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасьць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культураў выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, хлебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і ня маючы буйнога рыбалавецкага флёту, урады краінаў Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права лову рыбы судам іншых дзяржаваў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горназдабывальная прамысловасьць найбольш разьвітая ў Папуа — Новай Гвінэі, Науру, Новай Каледоніі, Новай Зэляндыі.

Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сэктары. У апошні час праводзіцца мера па разьвіцьці турыстычнага сэктара эканомікі.

Заўвагі

Літаратура

  • Белоусова Л. С., Денисова Л. В. Редкие растения мира. М.: Лесная промышленность, 1983. // Редкие растения. Океания. [1]
  • Вольневич, Януш. Черный архипелаг. М.: Наука, 1981. [2]
  • Малаховский К. В.. Остров райских птиц. История Папуа Новой Гвинеи. М.: Наўка, 1976. [3]
  • Путилов Б. Н. Песни Южных морей. М.: Наука, 1978. [4]
  • Стингл М. Последний рай. — Москва: Правда, 1985. [5]
  • Стингл М. По незнакомой Микронезии. — Москва: Правда, 1985. [6]
  • Стингл М. Чёрные острова. — Москва: Правда, 1985. [7]
  • Стингл М. Очарованные Гавайи. — Москва: Правда, 1985. [8]
  • Те Ранги Хироа. Мореплаватели солнечного восхода. [9] англ. версия (оригинал)
  • Всемирная история. Энциклопедия. Том 5. Глава XIV. Народы Австралии и Океании к началу европейской колонизации / Издательство социально-экономической литературы, М.: 1958. [10]
  • Образ Н. Н. Миклухо-Маклая в мифологии папуасов Новой Гвинеи // Сборник «Смыслы мифа: мифология в истории и культуре» (в соавторстве с Бутиновым Н. А.). — Серия «Мыслители». Выпуск № 8 — СПб.: Издательство Санкт-Петербургское философское общество, 2001. — С. 300.
  • Игнатьев Г. М. Тропические острова Тихого океана. М., «Мысль», 1979. 270 с.

Tags:

Акіянія ЗнаходжаньнеАкіянія НасельніцтваАкіянія ГаспадаркаАкіянія ГісторыяАкіянія Краіны АкіянііАкіянія ЭканомікаАкіянія ЗаўвагіАкіянія ЛітаратураАкіяніяАўстраліяАўстралія і АкіяніяЦіхі акіянЧастка сьвету

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛетувізацыяМайкрасофтВалянцін АкудовічUbuntuМужчына зьверхуПарнаграфія ў БеларусіКамянецМікола Мятліцкі28 красавікаЮры СабалеўскіАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіУ краіне райскай птушкіБеларусы ў ПольшчыДаўконтШмоняРагнедаРука (імя)Усеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаЯўгенія ПфляўмбаўмБаранавічыMemento moriЛічэбнікАлесь КажадубПрамяністыя (таварыства)АрубаПрыслоўеІгнат КанчэўскіУладзіслаў ЧарняўскіБеларуская АЭСВольга ЧамаданаваРасейская моваНацыяналізацыяДругая сусьветная вайнаБортніцтваСтраўнікШвайцарыяКруглянскі мостMozilla FirefoxАляксандар МарозМікола ГусоўскіГолас Часу (1945)Юрась БарысевічIP-адрасМікіта НескаромныМастацтваКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Ода салаўюМаршы недармаедаўБеларусь1923Мацьвей СьвідзінскіСтатусбанкОндрэй ДудаКурдзкая моваHTMLМухаедыБаранавіцкі раёнСьвяты Юры1980ТураўСубэтнасНаша думкаПарнаграфія ў сецівеЯн ГляўбіцЁсіф СталінПесьня пра зубра🡆 More