Адам Кіркор

Адам Ганоры Кіркор (21 студзеня 1818, вёска Сьлівіна Клімавіцкага павету — 23 лістапада 1886) — вядомы беларускі грамадзкі дзяяч лібэральнага кірунку, этнограф, публіцыст, выдавец, гісторык, краязнавец, археоляг, літаратуразнавец.

Чалец-карэспандэнт Імпэратарскага археалягічнага таварыства (1856), чалец Расейскага геаграфічнага таварыства (1857) і Акадэміі ведаў у Кракаве (1873).

Адам Кіркор
Адам Кіркор
Адам Кіркор
Адам Кіркор
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 студзеня 1818
Памёр 23 лістапада 1886
Пахаваны
Род Кіркоры
Бацькі Караль Кіркор[d]
Тэкля з Валадковічаў[d]
Дзейнасьць журналіст, археоляг, гісторык, публіцыст, выдавец

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Кіркораў гербу ўласнага, сын Караля і Тэклі з Валадковічаў. Меў брата Аляксандра і сястру Тэклю.

Навучаўся ў Магілёўскай і Віленскай гімназіях (апошнюю скончыў экстэрнам у 1838). Літаратурную дзейнасьць распачаў у 1842. Выдаваў у Вільні ў 1843—1858 гадах навукова-літаратурныя альманахі «Радэгаст», «Разумовыя дзеньнікі», «Віленскі альманах», часопіс «Віленскі зборнік». У апошнім зьмяшчаў свае працы па гісторыі, этнаграфіі і археалёгіі Літвы.

Быў чальцом Віленскай археалягічнай камісіі, кіраўніком Віленскага музэю старажытнасьцяў, якому ахвяраваў уласную археалягічна-этнаграфічную калекцыю, сабраную ў час экспэдыцыі па Менскай і Віленскай губэрнях.

Адам Ганоры Кіркор

Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Ашмянскім, Барысаўскім, Віленскім, Вялейскім, Лідзкім, Менскім, Наваградзкім і Сьвянцянскім паветах, дасьледаваў каля 1000 курганоў.

У 1859 годзе заснаваў уласную друкарню, якая выдала шмат навуковых і мастацкіх кнігаў. Рэдагаваў газэту «Виленский вестник» (1859—1865). У 1863 прыцягваўся да сьледзтва ў зьвязку з удзелам у паўстаньні ягонай жонкі А. Маеўскай, на варшаўскай кватэры якой хаваўся кіраўнік паўстанцкага ўрада Р. Траўгут. Страціў магчымасьць працаваць у Вільні; пераехаў у Пецярбург. Тамака разам з М. Юматавым у 1868—1871 выдаваў газэту «Новое время». Чытаў з 1872 лекцыі па гісторыі славянскіх літаратураў, у тым ліку беларускай, у Кракаўскім прамыслова-тэхнічным музэі. Яму належаць публікацыі «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі», «Пра этнаграфічную мяжу літоўскай і славянскай народнасьцяў у Літве» і інш.

Адзін зь першых пазнаёміў навуковы сьвет Расеі і Польшчы з багацьцем духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў, адлюстраваў гістарычныя і этнаграфічныя своеасаблівасьці беларускага народу, даў этнічную і сацыяльна-побытавую характарыстыку тыпаў беларусаў, адзначыў самастойнасьць беларускай мовы. У кнізе «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў», якая ўбачыла сьвет у 1874, выказаў ідэю пра беларускую культуру як цэласную шматвяковую гістарычную зьяву ў адзінстве пісьмовых і вусна-паэтычных, фальклёрных відаў творчасьці.

Аўтар мэмуараў «Літоўскія абразкі» (1874), «Зь віленскіх успамінаў» (1884), «Успаміны з 1860—1863» (1884—1885).

Асноўныя працы

  • Историко-статистические очерки Виленской губернии. Т. 1—2. Вильна, 1852—1853;
  • Этнографический взгляд на Виленскую губернию // Этнографический сборник, издаваемый РГО. СПб, 1858. Вып. 3;
  • Przechadzki po Wilnie i jego okolicach. Wilno, 1862 (2 wyd. 1859; 3 wyd. 1865);
  • O literaturze pobratymczych narodów słowiańskich. Kraków, 1874;
  • Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1: Литовское Полесье. Ч. 2. Белорусское Полесье. СПб., 1882 (факсымільнае перавыданьне: Мн., 1993).

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Адам Кіркор  Адам Кіркорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Адам Кіркор БіяграфіяАдам Кіркор Асноўныя працыАдам Кіркор КрыніцыАдам Кіркор ЛітаратураАдам Кіркор Вонкавыя спасылкіАдам Кіркор1818185618571873188621 студзеня23 лістападаКракаўРасейскае геаграфічнае таварыства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛіцьвіныЗлучнікУладзімер КараткевічРадІмёны ліцьвінаўАнатоль ІвашчанкаФёдар ЛапавухаўХартыя’97Валерыя КуставаЛютПолацкае ваяводзтваІван ХавалкаТравеньСтрахаваньнеКрысталь БойдЧорны замак АльшанскіЯўгенія ЯнішчыцЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеГімн Беларускай ССРСябарМагаВольныя матэрыялыБеларускія немцыЯнка БрыльЛетуваНіна ГаліноўскаяМаксім БагдановічАлесь ДуброўскіМундВугорская моваЛюбСмаленскГарбатаФундацыя «Вікімэдыя»GoogleКурыцаXIX стагодзьдзеКастусь КаліноўскіДзед ТалашМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніПадатакУправа КДБ па Гомельскае вобласьціПорнафільмы міжрасавыяСяброўстваАнілінгусТутэйшыя (спэктакль)Магутны БожаЧарнобыльская АЭСБярэзаньЛюдміла РублеўскаяЦмокПорнасайтThe SuperbullzВасіль ІгнаценкаСяргей ДавідовічМарт (імя)MelbetАдам ГлёбусЭнэргіяКастусь ГубарэвічВіктар ШніпНаша НіваГражына (паэма)Генадзь БураўкінАндрусь ГорватТрыбуна працыМы выйдзем шчыльнымі радамі🡆 More