Інстытут Агародніцтва

27°30′39″ у. д. / 53.73833° пн. ш.

27.51083° у. д. / 53.73833; 27.51083

«Інстытут агародніцтва» — досьледнае прадпрыемства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ), заснаванае ў жніўні 1990 году ў Самахвалавічах (Менскі раён) у якасьці Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту агародніцтва.

«Інстытут агародніцтва»
Інстытут Агародніцтва
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 1 жніўня 1990 (33 гады таму)
Заснавальнікі Заходняе рэгіянальнае аддзяленьне Ўсесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук
Уласьнікі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менскі раён
Адрас Самахвалавічы, вул. Кавалёва, д. 2
Ключавыя фігуры Андрэй Чайкоўскі, Алена Досіна-Дубешка, Аксана Салавей
Галіна сельская гаспадарка
Прадукцыя насеньне, расада і пасадачны матэрыял агародніны
Паслугі выпрабаваньне сродкаў аховы расьлінаў і ўгнаеньняў
Матчына кампанія «Навукова-практычны цэнтар бульбаводзтва і плодаагародніцтва»

На 2022 год уваходзіў склад Аддзяленьня аграрных навук НАНБ і падпарадкоўваўся «Навукова-практычнаму цэнтру бульбаводзтва і плодаагародніцтва». Набіраў у асьпірантуру па 2-х спэцыяльнасьцях: 1) агародніцтва, 2) сэлекцыя і насеньняводзтва сельскагаспадарчых расьлінаў. Вырабляў і прадаваў гуртам і ўраздроб насеньне, расаду і пасадачны матэрыял агародніны. Выпрабоўваў сродкі аховы расьлінаў і ўгнаеньні для дзяржаўнага ўліку.

Будова

На 2022 год «Інстытут агародніцтва» ўлучаў:

  • аддзел холадаўстойлівых агароднінных культураў з 3-х сэктароў — 1) капусных культураў, 2) цыбульных культураў, 3) сталовых карняплодаў;
  • 2 сэктары — 1) гарбузовых агароднінных культураў, 2) бабовых агароднінных культураў;
  • 3 лябараторыі — 1) імунітэту, 2) пасьлёнавых агароднінных культураў, 3) тэхналягічных дасьледаваньняў.

На 2016 год базавай гаспадаркай Інстытуту для выпрабаваньня гатункаў агародніны была «Дружба і К» Уладзімера Крапіўкі ў Смалявіцкім раёне (Зарэчча).

Мінуўшчына

16 ліпеня 1990 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 157 «Аб стварэньні навукова-дасьледчых інстытутаў». Згодна з гэтай Пастановай 26 ліпеня 1990 году Заходняе рэгіянальнае аддзяленьне Ўсесаюзнай акадэміі сельскагаспадарчых навук зацьвердзіла Загад № 30, паводле якога 1 жніўня 1990 году заснавалі Беларускі навукова-дасьледчы інстытут агародніцтва (БелНДІ агародніцтва) на аснове галіновых аддзелаў і лябараторыяў БелНДІ бульбаводзтва і плодаагародніцтва. У 1992 году БелНДІ агародніцтва падпарадкавалі Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь, што ўваходзіла ў склад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. На 1996 год асноўнымі кірункамі дасьледаваньняў былі: стварэньне гатункаў і гібрыдаў агародніны ды спосабаў вытворчасьці іх насеньня, энэргаашчадныя і прыродаахоўныя спосабы агародніцтва ў адкрытым і ахаваным грунце. На той час дасьледнікі Інстытуту стварылі звыш 100 гатункаў і гібрыдаў агародніны.

У 1997 годзе дасьледнікі БелНДІ агародніцтва стварылі стварылі 1-ы гібрыд агародніны, які ўлучылі ў Дзяржаўны рэестар гатункаў. 13 ліпеня 2000 году Савет міністраў Беларусі ўзнагародзіў БелНДІ агародніцтва Ганаровай граматай «за стварэньне высокапрадукцыйных хваробаўстойлівых гатункаў і гібрыдаў агароднінных культураў, распрацоўку і забесьпячэньне асваеньня ў гаспадарках рэспублікі эфэктыўных тэхналёгіяў і сродкаў мэханізацыі вырошчваньня названых культураў». У 2000 годзе БелНДІ агародніцтва пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства. 5 сакавіка 2002 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 7 «Аб удасканаленьні дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры навукі». Паводле 9-га артыкула Дэкрэта, пастанаўлялася «ўлучыць у склад Акадэміі навук (НАНБ): Акадэмію аграрных навук Рэспублікі Беларусь у якасьці Аддзяленьня аграрных навук». 23 красавіка 2002 году Нацыянальная акадэмія навук Беларусі зацьвердзіла Загад № 41-К «Аб улучэньні арганізацыяў і прадпрыемстваў у склад НАНБ», паводле якога УП «БелНДІ агародніцтва» перайшоў у склад НАНБ. 27 верасьня 2002 году Прэзыдыюм НАНБ ухваліў Пастанову № 54, якой перайменаваў «БелНДІ агародніцтва» ў «Інстытут агародніцтва». 18 красавіка 2006 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 242 «Аб стварэньні навукова-практычных цэнтраў НАНБ і некаторых захадах ажыцьцяўленьня навуковай дзейнасьці». Згодна з гэтым Указам, 17 жніўня 2006 году Прэзыдыюм НАНБ ухваліў Пастанову № 66 «Аб перадачы правоў і абавязкаў заснавальніка», паводле якога «Інстытут агародніцтва» ўвайшоў у склад УП «Навукова-практычны цэнтар бульбаводзтва і плодаагародніцтва» («НПЦ бульбаводзтва і плодаагародніцтва»).

У 2007 годзе Інстытут пачаў разводзіць 50 гатункаў кавуноў з ЗША, Нідэрляндаў і Ўкраіны, зь якіх адабралі 4 гібрыды, што захоўваліся да 30 дзён і важылі да 15 кг. У 2011 годзе «Інстытут агародніцтва» пасьпяхова выпрабаваў вырошчваньне кавуноў. За 2009—2013 гады плошча іх вырошчваньня пашырылася зь 5 да звыш 100 гектараў. Таксама Інстытут пачаў прапаноўваць для вырошчваньня цыбулю-парэй і брокалі, кальрабі і пэкінскую капусту, савойскую капусту і духмяныя травы, а таксама прыправы. На 2016 год вывелі 2 гатункі агуркоў «Верасень» і «Зарніца», якія мелі ўстойлівасьць да пэранаспарозу.

Сярод іншага, на 2016 год Інстытут прапаноўваў гатункі такой агародніны, як цыбуля і часнок, капуста і морква, радыска і гарбуз, а таксама расаду сунічнага фізалісу, якая высьпявала да 10 жніўня ў адкрытым грунце. Выведзеныя гатункі цыбулі назапашвалі да 18% сухога рэчыва, што дазваляла захоўваць больш яе вагі пры смажаньні на патэльні і давала лепшую лёжнасьць ў хатніх умовах. Пры гэтым, насеньне цыбулі каштавала менш за 30 эўра за кг, тады як замежнае прадавалі па 300 эўра. Пры выпрабаваньні Дзяржаўнай камісіяй на 6 дзялянках гібрыд выведзенай Інстытутам капусты «Іларыя» дасягнуў ураджайнасьці ў 1000 цэнтнэраў з гектара. Сабекошт насеньня адпаведнай капусты складаў 350 даляраў за кг, тады як замежныя гібрыды каштавалі звыш 2000 даляраў. Такія гібрыды вывелі ў новых ізаляваных цяпліцах-боксах, дзе расьліны апылялі ўручную і пры дапамозе чмялёў. Найбольш доўга захоўваліся позьнія гатункі капусты «Аватар» і «Белізар». Для квашаньня стварылі 4 сярэдняпозьнія гатункі капусты «Беларуская» і «Надзея», «Русінаўка» і «Юбілейная». Таксама распрацавалі гатункі агуркоў для засолу, якія не патрабавалі апыленьня пчоламі і хімічнай абароны. Урэшце, Інстытут прапаноўваў 3 гатункі гарбузоў «Дэльта», «Залатая карона» і «Чырвоны», якія зьмяшчалі багата каратыну. Пры канцы 2016 году вывелі залаціста-жоўты гатунак перцу «Парнас», які меў вагу да 400 грамаў і зьмяшчаў звыш 150 мг вітаміну С.

На 2017 год у «Інстытуце агародніцтва» стварылі звыш 100 гібрыдаў каляровай бульбы. Таксама вывелі 17 відаў шматгадовай цыбулі, у тым ліку пахучую і алтайскую, залацістую і блакітную, а таксаму горную — найвышэйшую і сьцябліністую. Сярод іншага, стварылі гатунак панікальнай цыбулі (сьлізун) з часночным прысмакам у лісьці, якое зьмяшчала багата жалеза.

За 1990—2020 гады супрацоўнікі Інстытуту павялічылі лік раянаваных гатункаў агароднінных культураў для прамысловага вырошчваньня ў Беларусі зь 9 да 150. Да 2020 году лік гібрыдаў агародніны у Дзяржаўным рэестры гатункаў нарасьцілі да 29 найменьняў. Лік створаных гатункаў павялічылі з 6 да 40. На 2020 год у аматарскім агародніцтве Беларусі выкарыстоўвалі 115 гатункаў і 31 гібрыд па 40 культурах адбору «Інстытуту агародніцтва». Сярод іх было 7 гатункаў часнаку, зь іх 7 азімых і 1 яравы, у тым ліку нестралкавальны. За 2016—2020 гады распрацавалі 3 гатункі абрыкосу Дэбют, Камея і Лявон. На 2020 год гатункам кавуна «сьцяпурскі гасьцінец», які распрацаваў Мечыслаў Сьцяпура, засеялі 50 га. Іх ураджайнасьць складала да 50 тонаў з гектара. Такія кавуны пладаносілі 2 месяцы. Расаду пастаўлялі ў касэтах пераважна для гаспадарак у Берасьцейскай і Магілёўскай абласьцях, найперш у Дарагічынскім, Кобрынскім і Маларыцкім раёнах на паўднёвым захадзе Берасьцейшчыны. На 2021 год «Інстытут агародніцтва» распрацаваў 24 гатункі і гібрыды таматаў, 14 гатункаў капусты і 5 гатункаў буракоў і морквы.

На 2022 год за 30 гадоў дасьледнікі «Інстытуту агародніцтва» стварылі 25 гатункаў і гібрыдаў таматаў, 17 — капусты і 15 — агуркоў, 8 гатункаў рэпчатай цыбулі, 6 — буракоў і 5 — морквы. У апошнія гады вывелі па 1-м гатунку 17 відаў такіх расьлінаў, як востры перац і фізаліс, сунічны хрэн і катран, кроп і цыбуля-парэй, цыбуля-сьлізун і шніт-цыбуля, батун і рэдзька, лоба і пастарнак, базылік і бабы, лекавая календула і пурпуровая эхінацэя, а таксача чуфа. Сярод іх вылучаліся гібрыд таматаў «Лежабок», які захоўваўся да 40 дзён, і гібрыд перцу «Лада» ўраджайнасьцю да 6 кг/кв.м, а таксама 2 гібрыды карнішонных агуркоў: «Духмяны», які зьбіралі праз 40 дзён, і «Пачастунак» з ураджайнасьцю да 15 кг/кв.м.

Кіраўнікі

  • Генадзь Гануш (1990—1999)
  • Аляксандар Авутка (1999—2011)
  • Уладзімер Скарына (2011—2013)
  • Віктар Карповіч (2013—2015)
  • Андрэй Чайкоўскі (зь 2015 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

  • Навіны (рас.) // УП «Інстытут агародніцтва», 4 жніўня 2021 г. Праверана 2 кастрычніка 2022 г.

Tags:

Інстытут Агародніцтва БудоваІнстытут Агародніцтва МінуўшчынаІнстытут Агародніцтва КрыніцыІнстытут Агародніцтва Вонкавыя спасылкіІнстытут АгародніцтваГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лацінская моваЛюдміла РублеўскаяСьвяты ЮрыНайвышэйшая Літоўская РадаСтраўнікСельская гаспадарка БеларусіАляксандар МакедонскіВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Моладава (Берасьцейская вобласьць)АдзёрАнатоль СысЮрка МонічКонаЯн ГляўбіцАборСаргельЖомайдзь (Клецкі раён)АўстраліяМадэль OSIКампутарТэхналёгіяСырыйскі КурдыстанСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіБабруйскГомасэксуальнасьцьМаёнтак1877ПаліндромКузьма ЧорныДаўконтНаваполацакÆВіктар МарціновічМарыя МартысевічЯўген КантылёўВялейкаАнтон ЛуцкевічДарога Р6 (Беларусь)БраўзэрЛіза КудроўАнатацыяМарына ВасілеўскаяЧорны замак АльшанскіСпадчына (верш)Вольга КараткевічДжынсавая рэвалюцыяNokia 5140Зіновій ПрыгодзічПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПлоцевы актЛязьбійская парнаграфіяСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўДзяржаваАзэрбайджанская моваВіленскі ўнівэрсытэтМіндоўгДзень ПерамогіФартэпіянаКаліфарнійскі тэхналягічны інстытут2005ПорнгабПарнаграфія ў ВугоршчынеРажаваКарл Фрыдрых ГаўсСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРЭўропаМікола МаляўкаАдам МіцкевічРусіны (гістарычны этнонім)Вячаслаў АдамчыкЛетувізацыяДзейнікМухаеды🡆 More