Іма Фон Бадмэрсгоф: аўстрыйская літаратарка

Іма фон Бадмэрсгоф (па-нямецку: Imma von Bodmershof; 10 жніўня 1895, Грац, Аўстра-Вугоршчына — 26 жніўня 1982, Гфёль, Аўстрыя) — аўстрыйская пісьменьніца, паэтка.

Іма фон Бадмэрсгоф
Imma von Bodmershof
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Emma Lilly Isolde von Ehrenfels
Нарадзілася 10 жніўня 1895(1895-08-10)
Памерла 26 жніўня 1982(1982-08-26) (87 гадоў)
Бацькі Крыстыян фон Эрэнфэльс[d]
Сужэнец Вільгэльм Бадмэрсгоф[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца
Гады творчасьці 1937—1982
Мова нямецкая
Дэбют 1937
Значныя творы «Сем жменяў пяску» (1958), «Хайку» (1962)
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Іма была дачкой праскага барона Крыстыяна фон Эрэнфэльса, заснавальніка сучаснай структурнай гештальтпсыхалёгіі ў Аўстрыі. Вывучала гісторыю мастацтва і філязофію ў Празе і Вене.

Была знаёмая з Рыльке і гуртком Штэфана Георге. Яна была заручаная і абралася шлюбам з Норбэрта фон Гэлінграта. Пасьля заручынаў жыла ў Ніжняй Аўстрыі. Яна таксама была сястрой Умара Рольфа барона Эрэнфэльса, усходазнаўца і антраполяга, які прыняў іслам. Іма фон Бадмэрсгоф памерла ў замку Растбах каля Гфёля. З нагоды ейнага 100-годзьдзя ў 1995 годзе ў Растбаху і Гфёле ў ейны гонар былі ўстаноўленыя мэмарыяльныя дошкі. Яе пахавалі на могілках Морыцрайт.

Творчасьць

З 1937 году друкавала раманы і апавяданьні. У 1962 годзе выйшаў першы зборнік хайку. Паэтка культывавала трохрадкоўе японскай паэтычнай формы хайку. З гэтай мэтай яна падтрымлівала інтэнсіўны абмен думкамі зь японскім літаратуразнаўцам Юкіё Катані. Яна мела талент пісаць хайку і выдала некалькі тамоў. Яна атрымала Вялікую Дзяржаўную прэмію Аўстрыі ў 1958 годзе за свой твор «Сем жменяў пяску» (ням. Sieben Handvoll Salz), раман, дзеяньне якога адбываецца на Сыцыліі.

Ейнае культурна-пэсімістычнае ліставаньне з Мартынам Гайдэгерам у 1959—1976 гадах было апублікаванае ў выдавецтве Клет-Кота ў 2000 годзе.

Творы

  • 1937 – Der zweite Sommer, Suhrkamp, Berlin 1943
  • 1939 – Die Stadt in Flandern
  • 1939 – Die Bartabnahme -, von Loeper, Karlsruhe 1982
  • 1942 – Begegnung im Frühling (Erzählung), Verlag von Loeper, Karlsruhe 1985
  • 1943 – Die Jahreszeiten: Fünfundzwanzig Meisterwerke alter Buchmalerei
  • 1944 – Die Rosse des Urban Roithner -, Buchgemeinschaft Donauland, Wien 1984
  • 1950 – Sieben Handvoll Salz (Roman), Niederösterreichisches Pressehaus, St. Pölten 1984
  • 1952 – Das verlorene Meer (überarbeiteter Roman, 1939 erschienen unter "Die Stadt in Flandern"), Herold, Wien 1952
  • 1953 – So lange es Tag ist -, Österreichische Verlagsanstalt, Innsbruck 1953
  • 1962 – Unter acht Winden
  • 1962 – Haiku
  • 1973 – Sonnenuhr
  • 1980 – Im fremden Garten blüht Jasmin: 99 Haiku (Gedichtband), Verlag der Arche, Zürich 1980
  • 1982 – Ibarras Bartabnahme.

Крыніцы

Tags:

Іма Фон Бадмэрсгоф ЖыцьцяпісІма Фон Бадмэрсгоф ТворчасьцьІма Фон Бадмэрсгоф ТворыІма Фон Бадмэрсгоф КрыніцыІма Фон БадмэрсгофАўстра-ВугоршчынаАўстрыяГрацНямецкая моваПаэткаПісьменьніца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Арцём АрашонакМэрытакратыяПрышчэпкаБеластокСэксуальныя пазыцыіВікіSkilletПастава 69РумыніяКарольШпакТранспартДжынсавая рэвалюцыяГердаФундацыя «Вікімэдыя»Руская моваСтарабеларуская моваЯн Чэрскі202448-ы батальён дапаможнай паліцыіАркадзь КуляшоўТурфанТроп (літаратуразнаўства)Злучаныя Штаты Амэрыкі7-ZipГенадзь КарпенкаСьпіс гарадоў БеларусіРасейская акупацыя БеларусіПраваслаўная царкваШыізмКрыж Сьвятога БэнэдыктаСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіМікола ПапекаАмсьціслаўВількамірРоварАтрад (біялёгія)АгінскіяГенадзь ПашкоўE (літара)Ева ВежнавецІталіяМікола МаляўкаВікіслоўнікБісэксуальная парнаграфіяХартыя’97КіеўМэтафараГімн БеларусіСтудняВоршаІнданэзіяГерб МенскуДзейнікПошукавая аптымізацыяАндрэй Павук (актывіст)Гута ПеняцкаТравеньПубліцыстыкаМоўная нормаМіхал ВітушкаАнатоль СаньнікаўГадзьВіктар КаліноўскіДобрускі раёнРэгіёнЯнка БрыльЛявоніха800Бурбалка даткомаўЦмокФранцішак БагушэвічМарыя Мартысевіч.ne🡆 More