Іван Пратасеня: беларускі мастак

Іван Міхайлавіч Пратасе́ня (1 лютага 1931, в.

Знамя (да 1946 году в. Старцавічы) Слуцкага раёну Менскай вобласьці - 26 лютага 2022) — беларускі мастак-акварэліст.

Іван Пратасеня
Дата нараджэньня 1 лютага 1931(1931-02-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 лютага 2022(2022-02-26) (91 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Ковід-19
Месца вучобы
Занятак маляр, акварэліст
Месца працы

Таксама працуе ў кніжнай графіцы, у тым ліку афармляе часопісы. Значная частка станковых твораў прысьвечаная выдатным асобам беларускай гісторыі — пісьменьнікам, беларускім помнікам архітэктуры, гістарычнай тэматыцы.

Жыцьцяпіс

У 1957 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню (Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава). З 1964 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1965 стаў выпускніком Маскоўскага паліграфічнага інстытуту. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе ў Дзяржаўным камітэце па тэлебачаньні і радыё. Таксама працаваў у выдавецтве «Ураджай», ад 1972 да 1984 году — мастацкім рэдактарам выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя» (Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі). Ад 1973 году сябар Беларускага саюза мастакоў. Ад 1985 да 2000 году працаваў у часопісе «Работніца і сялянка» (Алеся).

Сярод твораў пэйзажы «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998). Стварыў шэраг тэматычных карцін, сярод якіх «Мэлёдыя роднага краю» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысьвячаецца Н. Ф. Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вясельле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К.Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Баляда» (памяці Адама Міцкевіча; 1998); партрэтаў Пятруся Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Разьвітаньне ў Ляўках Я.Коласа і Я.Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асьветніца Эўфрасіньня Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999), «Белы конь майго дзяцінства».

Яго творы ўключаныя ў аль­бом «Слуц­кая па­літра» (2010).

У сьнежня 2010 г. Пратасеня перадаў у дар Дзяржаўнаму музэю гісторыі беларускай літаратуры шэраг сваіх графічных твораў.

Крыніцы

Літаратура

  • Пратасеня Іван Міхайлавіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 24.
  • Піскун В. Паціна даўняга часу // «Культура», № 51 (971). 2010, 18—24 сьнежня
  • Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.
  • Ціткоўскі І. Юбілей мастака // «Інфа-Кур’ер». 2006, 2 лют.

Tags:

1 лютага1931АкварэльЗнамя (Слуцкі раён)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мастацкая літаратураВінцук ВячоркаМалы гасьціны дворУліс Сымсан ГрантПіюс ТышкевічЛяхі (Менскі раён)СлавянеКаскадныя табліцы стыляўІсьляндзкі коньСусьветная служба Бі-Бі-Сі@КрывічыФранцішак СкарынаMP3Крамянёвая тваньШвэцыяДотык пісі рукоюШвайцарыяАлег СалтукНямеччынаУладзімер ДубоўкаЮры Тышкевіч (біскуп)АўкштотаМаксім ГарэцкіАўтарскае праваСпадарожнікЛагойскБеларускі нацыянальны стройМагілёў2004Слуцкі збройны чынТравеньВагінальны сэкс.orgGoogleБразылія (горад)Макс ШчурУладзіслаў ДыбоўскіМікола МятліцкіЖыгімонт КейстутавічДаўгерд (імя)Сельская гаспадарка Беларусі48-ы батальён дапаможнай паліцыіАндрэй ДынькоРасеяНе загаснуць зоркі ў небеДаброГердаАльгерд БахарэвічПашпартВершаваны памерНаша НіваБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)Алі ХамэнэіГерб ЛепеляСафійскі сабор (Полацак)Віктар ШніпГенадзь Валер’евіч ШутаўГомельАмсьціслаўПрышчэпкаБарысаўКунілінгус19 жніўняВільняФіліпіныГуда (імя)Фрэдзі Мэрк’юрыАнатоль БутэвічАнгельская моваМаскальЖутаўтТуркі (Берасьцейская вобласьць)1923🡆 More