Чэ́рыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы вобласьці.
Чэрыкаўскі раён мяжуе з Амсьціслаўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Прапойскім і Чавускім раёнамі.
Чэрыкаўскі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Чэрыкаў |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Старшыня райвыканкаму | Аляксандра Міхеенка[d] |
Насельніцтва (2018) | 13 152 |
Шчыльнасьць | 13 чал./км² |
Плошча | 1020,2 км² |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 189 м 182 м р. Сож — 131 м |
Месцазнаходжаньне Чэрыкаўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У верасьні 2021 году прыватнае прадпрыемства «Солар Лэнд» запусьціла ў раёне сонечную электрастанцыю магутнасьцю 109 мэгаватаў. Яе будаўніцтва коштам 170 млн даляраў доўжылася зь 2018 году сіламі беларускага і нямецкага падраднікаў з кітайскага абсталяваньня. Уласьнікам было брытанскае прадпрыемства «Камэліясайд». У лютым 2022 году распачалі камэрцыйнае выкарыстаньне электрастанцыі. Яна налічвала 388 090 фотаэлектрычных модуляў і была найбольшай у Беларусі сонечнай электрастанцыяй. Яе ўласьнікам быў брытанскі грамадзянін Кіабад Тутанян Машад.
У 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам павету ў Магілёўскім ваяводзтве, менавіта тады Чэрыкаўшчына вызначылася як асобная адміністрацыйная адзінка. Да гэтага часу землі Чэрыкаўшчыны ўваходзілі ў розныя княствы, староствы, паветы. У канцы XVI стагодзьдзя чэрыкаўскія вёскі Лобча, Чудзінавічы, Язёры ўваходзілі ў Прапойскае; Вепрын і Глінь — Мсьціслаўскае; Паходавічы, Нарковічы, Вудага, Чэрыкаў — у Магілёўскае староствы.
З утварэньнем на аснове ўказу ад 10 студзеня 1778 году Магілёўскага намесьніцтва Чэрыкаў застаўся павятовым горадам. Двойчы на працягу шасьці гадоў Чэрыкаўскі павет мяняў сваю прыналежнасьць: у сьнежні 1796 году пры ўтварэньні Беларускай губэрні ўвайшоў у лік павятовых гарадоў. У 1802 годзе пры аднаўленьні Магілёўскай губэрні пакінуты ў ёй павятовым горадам.
У другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя тэрыторыя Чэрыкаўскага раёну ўваходзіла ў склад Даўжанскай, Камаровіцкай, Лабанаўскай, часткі Беліцкай, Дубровіцкай, Краснапольскай і Старынскай валасьцей Чэрыкаўскага павету.
17 ліпеня 1924 году быў створаны Чэрыкаўскі раён. Ад 22 кастрычніка 2013 да 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму быў Аляксандар Мураўёў. Ад 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму зьяўляецца Міхаіл Касмачоў.
Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, агульны нахіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж р. Сож. За 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Масква — Берасьце і Магілёў — Касьцюковічы.
Населеных пунктаў 114 (1991 год), у тым ліку г. Чэрыкаў — цэнтар раёну. 5 сельсаветаў: Вепрынскі, Верамейскі, Рэчыцкі, Сормаўскі, Язёрскі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Чэрыкаўскі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.